Амаль усе палітвязьні прызнаны злоснымі парушальнікамі рэжыму. Такі статус ужо маюць праваабаронца Алесь Бяляцкі, былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч, лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч, прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч, актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка, анархісты Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка, Павал Сырамалотаў.
Павал Сырамалотаў, які адбывае 7-гадовае пакараньне ў калёніі № 19 у Магілёве за спробу падпалу дзьвярэй будынка Бабруйскага КДБ, напісаў прашэньне аб памілаваньні, распавяла маці палітвязьня спадарыня Галіна.
«Ён злосны парушальнік таксама. Магчыма, Павал напісаў прашэньне аб памілаваньні. Ён тэлефанаваў у вельмі прыгнечаным настроі, і, я думаю, ён падпісаў. Нічога не казаў прамым тэкстам, маўляў, „мама, камэнтаваць ня буду, можа, потым напішу, праз тэлефон ня буду казаць нічога“. Напэўна, ня мог гаварыць. Але думаю, што падпісаў. Хвалюемся вельмі, сядзім як на цьвіках...»
Спадарыня Валянціна, маці Ігара Аліневіча, які адбывае 8-гадовае пакараньне ў Наваполацкай калёніі, распавяла, што зьбіралася ў сярэдзіне ліпеня ехаць на кароткатэрміновае спатканьне з сынам, але днямі даведалася, што спатканьне забаранілі:
«Усе яны ў імгненьне вока сталі злоснымі парушальнікамі. Ігар прыслаў ліст, вельмі кароткі. Піша, што пазбавілі яго кароткатэрміновага спатканьня. Піша — магчыма, што і ў далейшым умовы яго ўтрыманьня будуць станавіцца больш жорсткімі. Я ўжо па лістах мяркую: калі ўсё нармальна — лісты грунтоўныя, доўгія, а калі нешта адбываецца — яны ляканічныя, як тэлеграмы».
За год Ігар патэлефанаваў толькі 2 разы, хоць, згодна з Выканаўча-працэсуальным кодэксам, зьняволеныя маюць права 2–3 разы на месяц тэлефанаваць дадому. Бацькі рэгулярна пішуць скаргі, а ў адказ, кажа спадарыня Валянціна...
«Пішуць такія адпіскі, што, маўляў, „правядзем гутарку пра неабходнасьць падтрымкі сваяцкіх сувязяў“. Проста нейкі зьдзек... Ад многіх яго сяброў і ад стрыечнага брата, які жыве за мяжой, лісты да Ігара наагул не даходзяць. Альбо вяртаюцца назад, што, маўляў, такога адрасу няма. Ізаляцыя і па лістах ідзе таксама».
Спадарыня Алена, жонка палітвязьня Сяргея Каваленкі, які адбывае пакараньне ў Магілёўскай калёніі № 19, нягледзячы на статус мужа як злоснага парушальніка рэжыму, яшчэ спадзяецца на доўгатэрміновае спатканьне:
«Злосным парушальнікам ён прызнаны. Але падрабязнасьцяў — за што — я ня ведаю. На 24 ліпеня прызначана доўгатэрміновае спатканьне, вось паглядзім, ці адбудзецца яно. Пакуль заплянаванае яно на 24–27 ліпеня. Але ж яны могуць скараціць да сутак. У калёніі яму зараз лепш, займаецца там спортам, казаў, што гуляе ў футбол. Дзьве гадзіны ў дзень ён працуе, пляце сеткі».
Маці Эдуарда Лобава 10 ліпеня разам з адвакатам зьбіраецца наведаць Івацэвіцкую калёнію, дзе сядзіць яе сын. Днямі адміністрацыя калёніі не дазволіла перадаць палітвязьню бандэроль зь лекамі:
«Я сама на спатканьне ня траплю, з Эдуардам сустрэнецца толькі адвакат. Я еду на сустрэчу з кіраўніцтвам калёніі. Буду спрабаваць дамагчыся дазволу на перадачу мэдычнай бандэролі».
Ігар Аліневіч разам зь Мікалаем Дзядком і Аляксандрам Францкевічам праходзілі па так званай справе анархістаў. Атрымалі адпаведна 8, 4,5 і 3 гады зьняволеньня.
Павал Сырамалотаў асуджаны разам зь Яўгенам Васьковічам і Арцёмам Пракапенкам на 7 гадоў зьняволеньня кожны за спробу падпалу дзьвярэй бабруйскага аддзелу КДБ.
Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка адбывае 2 гады і месяц зьняволеньня за парушэньне правілаў адбыцьця «хатняй хіміі», якую атрымаў пасьля вывешваньня бел-чырвона-белага сьцяга ў Віцебску.
Актывіст «Маладога фронту» Эдуард Лобаў адбывае 4 гады паводле абвінавачаньня ў хуліганстве напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году.