У траўні 1989 году Віктар Цой і гурт «Кіно» выступалі зь вялікім канцэртам на менскім стадыёне «Дынама». Прадусар Юры Цыбін дапамагаў арганізаваць гэты канцэрт:
«Я сустракаўся зь ім. Сказаў яму ў вочы, што ён сапраўдны рокер, сапраўдны музыка. Я мяркую, што для таго, каб адбыўся рок у Беларусі, Цой зрабіў тое, чаго не зрабіў ніхто. „Мы чакаем перамен!“, калі была перабудова, напэўна, стала той песьняй, якая была патрэбная як паветра. У Беларусі такога ніхто не прасьпяваў. Я падумаў: ну вось тое, што трэба. А чаму нашы музыкі ня могуць так „злабаць“? А ён прасьпяваў...»
Прадусар і арганізатар шматлікіх канцэртаў, фэстываляў «Рок-каранацыя», «Рок па вакацыях», а пры канцы 1980-х — галоўны «кінаман» менскай школы № 12 Павал Кашырын быў на тым канцэрце:
«Нам было па 13–14 гадоў, і міліцыянт нас не пускаў, маўляў — малыя, „не паложана“. Нейкім чынам мы ўсё ж такі прарваліся. Зь вялікім задавальненьнем слухалі мы свайго куміра. І сьцягі былі бел-чырвона-белыя. Гэта было вельмі кранальна і запамінальна. Людзі прарываліся праз кардоны за аўтографамі, і ніхто з музыкаў гурту „Кіно“ нікому не адмовіў. Хадзілі па сцэне, цалавалі Цоя, кветкі яму дарылі. У яго было вельмі моцнае біяполе. Ён проста нібыта магнітам прыцягваў да сябе людзей. Але ніхто ня ведаў, што гэта быў першы і апошні канцэрт Цоя ў Менску».
Песьня Віктара Цоя «Перамен!» стала сымбалем мінулагодніх маўклівых акцый пратэсту. 3 ліпеня каля менскага чыгуначнага вакзалу яна гучала з прыпаркаванага каля прыпынку «Мэрсэдэса». Уладальніка аўто Дзьмітрыя Шаханава асудзілі за яе на 10 сутак арышту.
З таго часу яна забароненая ў беларускім дзяржаўным радыё- і тэлеэфіры і на FM-cтанцыях. А ўвосень 2011 году зьявіліся два пераклады тэксту песьні «Перамен» на беларускую мову: Сяргея Балахонава і Анатоля Івашчанкі.
Перамен! — прагнуць сэрцы здаўна.
Перамен! — просяць вочы сьвятла.
Ў нашым рогаце, у нашых сьлязах і ў пульсацыі вен...
Перамен! Чакай перамен.
Пытаюся ў Анатоля Івашчанкі, ці паўплывалі забароны на тое, што ён узяўся за пераклад Цоя:
«Можа, і было трошкі зьвязана. Але я б не сказаў, што гэта такі „прынагодны“ пераклад. Год таму сапраўды гэты матыў і гэтыя словы былі недзе ў паветры, луналі. Тады сапраўды неяк жылося і дыхалася гэтым. А было так: чарнавы варыянт я выклаў у ЖЖ, аказалася, што ён недасканалы. Шмат людзей — і знаёмых, і незнаёмых — розныя парады давалі. Пасьля першага варыянту было зроблена дзясятка паўтара розных правак. І ў выніку пераклад аказаўся, можа, і ня самы кепскі. Дзякуючы гэтым самым розным канструктыўным парадам».
Вядомы расейскі публіцыст, музычны крытык, адзін зь першых прапагандыстаў рок-музыкі ў СССР Арцемій Троіцкі наконт забароны Цоя ў Беларусі выказаў такое меркаваньне:
«Гэта амаль тое ж самае, што, скажам, забараніць Высоцкага. Гэта значыць — адабраць у людзей адну зь іх любімых іконаў. Цой такой увагай мог бы толькі ганарыцца. Але я чарговым разам выказваю сваё спачуваньне беларускім людзям увогуле і мэляманам у прыватнасьці з нагоды новага акту абсалютна ідыёцкага і зламыснага самадурства.
Забраць у людзей Цоя — ну, гэта значыць папросту абсалютна зганьбіць сябе ў вачах вялізнай масы насельніцтва. У прынцыпе, усё гэта яшчэ знойдзе свой адэкватны працяг, я ў гэтым перакананы. Я з вамі заўсёды салідарны, Віця Цой з намі і з вамі і застанецца з усімі свабодалюбнымі людзьмі заўсёды».