Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргея Каваленку перавезьлі ў турэмны шпіталь на «Валадарцы»


Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка

Алена Каваленка заявіла, што яе мужа, віцебскага актывіста Сяргея Каваленку ўвечары 28 лютага перавезьлі зь Віцебскага СІЗА ў турэмны шпіталь пры СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Пра гэта стала вядома 29 лютага, калі Сяргея Каваленку паспрабаваў наведаць у СІЗА бацька, Аляксандар Каваленка.

«Сказалі, што яго адвезьлі ў Менск, у рэспубліканскі турэмны шпіталь, а прычыну не назвалі. Ці ў сувязі са станам здароўя, ці зь іншых прычын — невядома», — сказала «Свабодзе» Алена Каваленка.

Пазьней у турэмным шпіталі гэтую інфармацыю пацьвердзілі карэспандэнту Свабоды.

28 лютага спадарыня Каваленка бачылася з мужам у Віцебскім СІЗА, пасьля чаго перадала ягоныя словы, што ён мае намер працягваць галадоўку, хаця ўжо страціў каля 30 кіляграмаў вагі.

Сяргей Каваленка асуджаны на 2 гады і 1 месяц за парушэньні рэжыму адбыцьця пакараньня пасьля суду за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на навагодняй ёлцы ў Віцебску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG