Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэсавы сакратар МУС: «Хай Ірына Халіп зьвяртаецца са скаргай»


Прэсавы сакратар Міністэрства ўнутраных спраў Канстанцін Шалькевіч не гатовы камэнтаваць прашэньне Саньнікава.

Прэсавы сакратар Міністэрства ўнутраных спраў Канстанцін Шалькевіч на просьбу пракамэнтаваць заяву Ірыны Халіп пра пагрозы жыцьцю яе мужа, вязьня калёніі «Віцьба-3» Андрэя Саньнікава, паведаміў «Свабодзе», што ён з гэтай заявай яшчэ не знаёмы, бо сёньня знаходзіцца не на сваім непасрэдным працоўным месцы, а на вучобе.

«Калі ёсьць нейкая праблемная сытуацыя, то для яе вырашэньня ёсьць адмысловыя працэдуры. Хай піша адмысловую заяву ці скаргу, і яе будуць разглядаць. Адносна таго, што Саньнікаў напісаў прашэньне аб памілаваньні, таксама нічога пракамэнтаваць не магу».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG