Удзельнікі: кіраўнік нацыянальнай сыстэмы статыстыкі «Акавіта» Фёдар Караленка і галоўны рэдактар інтэрнэт-газэты «Салідарнасьць» Аляксандар Старыкевіч.
Валер Карбалевіч: «Паўтара году таму былі прынятыя законы і пастановы па абмежаваньні нацыянальнага сэгмэнту сеткі Інтэрнэт. І толькі з 6 студзеня наступае адміністратыўная адказнасьць за парушэньне гэтых правілаў. Якія практычныя наступствы гэтага? Як, напрыклад, гэта адаб’ецца на бізнэсе? Бо, нагадаю, забаронена суб’ектам гаспадараньня выкарыстоўваць у гаспадарчай дзейнасьці рэсурсы, якія знаходзяцца ў замежных сэгмэнтах».
Фёдар Караленка: «Нічога прынцыпова новага ў заканадаўчым сэнсе не адбылося. Большасьць бізнэс-кампаній падрыхтаваліся да гэтай падзеі. Але некаторыя зь іх ня ведалі, ці парушаюць яны закон, ці не. І цяпер, калі надыходзіць адказнасьць, яны шукаюць беларускія хостынгі.
Існуе праблема ў неадназначнасьці некаторых палажэньняў заканадаўчых актаў і ў іх трактоўцы. Напрыклад, ці можна разьмяшчаць рэкляму беларускіх кампаній на замежных сайтах? Гэта тычыцца вялікай колькасьці кампаній.
Быў такі прыклад, калі на адной з канфэрэнцый прадстаўніцу Міністэрства гандлю Барышнікаву запыталі: ці можна беларускім кампаніям карыстацца расейскімі сеткамі? Яна адказала, што гэта будзе парушэньнем. Потым, калі гэтае ж пытаньне задалі ў іншай фармулёўцы, яна сказала, што можна.
Замежныя мэдыі растыражавалі крыху перабольшаную трактоўку гэтых навацыяў. Пісалі, што шэраг замежных сайтаў будзе ўвогуле закрыты для беларускіх карыстальнікаў. Гэта не зусім так. Але гэта адмоўна ўплывае на імідж Беларусі.
Аляксандар Старыкевіч: «Найперш трэба адзначыць, што ў нас практыка далёка не заўсёды заснаваная на заканадаўстве і часам значна горшая за любое заканадаўства. Адсутнасьць заканадаўства ў сфэры інтэрнэту не перашкаджала беларускім уладам у пэўныя моманты блякаваць непажаданыя сайты.
Самі па сабе тыя нормы, якія ўступаюць у дзеяньне з 6 студзеня, не нясуць вялікай пагрозы беларускай інтэрнэт-сфэры. Але стаўленьне ўладаў да інтэрнэт-прасторы вельмі насьцярожанае, каб не сказаць — адмоўнае. Пагроза спыненьня доступу да незалежных інфармацыйных сайтаў існуе заўсёды, пакуль будзе існаваць гэты рэжым».
Карбалевіч: «Сапраўды, шмат што залежыць ад прымяненьня гэтых заканадаўчых актаў на практыцы. Бо, як вядома, строгасьць законаў нэўтралізуецца неабавязковасьцю іх выкананьня. І наадварот. Вось на сайце „Хартыі“ зьявілася паведамленьне, што ў Салігорску для карыстальнікаў паслуг „БелСел“ блякуюцца незалежныя інфармацыйныя сайты».
Карбалевіч: «Афіцыйныя асобы кажуць, што беларускі досьвед цалкам адпавядае замежнай практыцы. Ва ўсім сьвеце існуюць абмежаваньні на карыстаньне інтэрнэтам. Гэтую ж думку выказаў кіраўнік парталу TUT.BY Юры Зісер. Ці сапраўды гэта так?»
Караленка: «У розных краінах розная практыка кантролю за інтэрнэтам. Калі браць Эўропу, то шырокую вядомасьць набыў інцыдэнт у Францыі. Там на амэрыканскім аўкцыёне нехта выставіў рэчы з нацысцкай сымболікай. У Францыі гэтая сымболіка забароненая законам. Таму заблякавалі ўвесь гэты партал, забаранілі яго для францускіх карыстальнікаў. Узьнік скандал. Інцыдэнт разьвязалі шляхам кампрамісу.
У шмат якіх краінах блякуюцца сайты зь дзіцячай парнаграфіяй. У Казахстане некалькі гадоў таму заблякавалі „Жывы журнал“. У Тайляндзе забаронена любая інфармацыя, якая дыскрэдытуе караля і яго сям’ю. За гэта ўладальнікаў сайту чакае пакараньне. У Паўднёвай Карэі, краіне зь вельмі разьвітым інтэрнэтам, каб зарэгістравацца ў блогу, трэба ўвесьці свае пашпартныя зьвесткі.
То бок можна знайсьці краіны з больш жорсткім заканадаўствам, чым у Беларусі. І ня ўсё для нас прыдатнае. Трэба жыць сваім розумам, але перадавым».
Старыкевіч: «Калі справа тычыцца любых пытаньняў, зьвязаных з правамі чалавека, то беларускія ўлады ў сваіх дзеяньнях у гэтым пытаньні часта спасылаюцца на ўсясьветны досьвед. Але з гэтага досьведу выбіраецца толькі тое, што абмяжоўвае правы грамадзян, бярэцца горшае.
Сапраўды, трэба жыць сваім досьведам. У сьвеце больш за 200 краінаў. І ў нейкай далёкай дзяржаве можна знайсьці зусім дзікунскія законы. Ці мусім мы іх пераймаць?»
Карбалевіч: «Апошнім часам папулярная ідэя „твітер-рэвалюцый“. То бок інтэрнэт — гэта новая моцная зброя для мабілізацыі пратэстных акцый. Можна ўзгадаць летнюю кампанію „Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі“. Актуальнасьці гэтай зьяве дадалі апошнія падзеі ў Расеі і нават у дэмакратычных краінах Захаду. Ці сапраўды гэта рэальная зброя? Або гэта міт?»
Караленка: «Гэта вялікае перабольшаньне. Ніякі твітэр рэвалюцый ня робіць. Рэвалюцыя адбываецца тады, калі грамадзтва да гэтага дасьпела. Твітэр — гэта такі ж сродак камунікацыі, як тэлефон ці ўлёткі. Інтэрнэт можа толькі паскорыць працэс, апэратыўна інфармаваць і кіраваць ім. Рэвалюцыі былі, калі ня толькі інтэрнэту, тэлефонаў не было».
Старыкевіч: «Інтэрнэт як сродак камунікацыі можа выкарыстоўвацца як у адзін, так і ў другі бок. Калі ўлада папулярная, то яна можа праз інтэрнэт мабілізаваць сваіх прыхільнікаў. Але чамусьці пра гэта гаворка не вядзецца. Кажуць толькі пра выкарыстаньне інтэрнэту праціўнікамі ўладаў.
Ніякае змаганьне з інтэрнэтам ня спыніць рэвалюцыю, калі яна насьпела. І наадварот, калі грамадзтва задаволенае, то інтэрнэт не дапаможа. Больш за тое, інтэрнэт можа быць зручным для ўладаў кляпанам, каб выпускаць пару. Шмат незадаволеных грамадзян сваё абурэньне рэалізуюць не на вуліцы, а на форумах. На душы ў іх робіцца лягчэй, і яны лічаць свой грамадзянскі абавязак выкананым. Таму можна заблякаваць інтэрнэт, але нельга заблякаваць грамадзтва».
Практычныя наступствы парушэньня правілаў карыстаньня інтэрнэтам
Валер Карбалевіч: «Паўтара году таму былі прынятыя законы і пастановы па абмежаваньні нацыянальнага сэгмэнту сеткі Інтэрнэт. І толькі з 6 студзеня наступае адміністратыўная адказнасьць за парушэньне гэтых правілаў. Якія практычныя наступствы гэтага? Як, напрыклад, гэта адаб’ецца на бізнэсе? Бо, нагадаю, забаронена суб’ектам гаспадараньня выкарыстоўваць у гаспадарчай дзейнасьці рэсурсы, якія знаходзяцца ў замежных сэгмэнтах».
Фёдар Караленка: «Нічога прынцыпова новага ў заканадаўчым сэнсе не адбылося. Большасьць бізнэс-кампаній падрыхтаваліся да гэтай падзеі. Але некаторыя зь іх ня ведалі, ці парушаюць яны закон, ці не. І цяпер, калі надыходзіць адказнасьць, яны шукаюць беларускія хостынгі.
Існуе праблема ў неадназначнасьці некаторых палажэньняў заканадаўчых актаў і ў іх трактоўцы. Напрыклад, ці можна разьмяшчаць рэкляму беларускіх кампаній на замежных сайтах? Гэта тычыцца вялікай колькасьці кампаній.
Быў такі прыклад, калі на адной з канфэрэнцый прадстаўніцу Міністэрства гандлю Барышнікаву запыталі: ці можна беларускім кампаніям карыстацца расейскімі сеткамі? Яна адказала, што гэта будзе парушэньнем. Потым, калі гэтае ж пытаньне задалі ў іншай фармулёўцы, яна сказала, што можна.
Замежныя мэдыі растыражавалі крыху перабольшаную трактоўку гэтых навацыяў. Пісалі, што шэраг замежных сайтаў будзе ўвогуле закрыты для беларускіх карыстальнікаў. Гэта не зусім так. Але гэта адмоўна ўплывае на імідж Беларусі.
Аляксандар Старыкевіч: «Найперш трэба адзначыць, што ў нас практыка далёка не заўсёды заснаваная на заканадаўстве і часам значна горшая за любое заканадаўства. Адсутнасьць заканадаўства ў сфэры інтэрнэту не перашкаджала беларускім уладам у пэўныя моманты блякаваць непажаданыя сайты.
Самі па сабе тыя нормы, якія ўступаюць у дзеяньне з 6 студзеня, не нясуць вялікай пагрозы беларускай інтэрнэт-сфэры. Але стаўленьне ўладаў да інтэрнэт-прасторы вельмі насьцярожанае, каб не сказаць — адмоўнае. Пагроза спыненьня доступу да незалежных інфармацыйных сайтаў існуе заўсёды, пакуль будзе існаваць гэты рэжым».
Карбалевіч: «Сапраўды, шмат што залежыць ад прымяненьня гэтых заканадаўчых актаў на практыцы. Бо, як вядома, строгасьць законаў нэўтралізуецца неабавязковасьцю іх выкананьня. І наадварот. Вось на сайце „Хартыі“ зьявілася паведамленьне, што ў Салігорску для карыстальнікаў паслуг „БелСел“ блякуюцца незалежныя інфармацыйныя сайты».
Беларускі досьвед і ўсясьветная практыка
Карбалевіч: «Афіцыйныя асобы кажуць, што беларускі досьвед цалкам адпавядае замежнай практыцы. Ва ўсім сьвеце існуюць абмежаваньні на карыстаньне інтэрнэтам. Гэтую ж думку выказаў кіраўнік парталу TUT.BY Юры Зісер. Ці сапраўды гэта так?»
Караленка: «У розных краінах розная практыка кантролю за інтэрнэтам. Калі браць Эўропу, то шырокую вядомасьць набыў інцыдэнт у Францыі. Там на амэрыканскім аўкцыёне нехта выставіў рэчы з нацысцкай сымболікай. У Францыі гэтая сымболіка забароненая законам. Таму заблякавалі ўвесь гэты партал, забаранілі яго для францускіх карыстальнікаў. Узьнік скандал. Інцыдэнт разьвязалі шляхам кампрамісу.
У шмат якіх краінах блякуюцца сайты зь дзіцячай парнаграфіяй. У Казахстане некалькі гадоў таму заблякавалі „Жывы журнал“. У Тайляндзе забаронена любая інфармацыя, якая дыскрэдытуе караля і яго сям’ю. За гэта ўладальнікаў сайту чакае пакараньне. У Паўднёвай Карэі, краіне зь вельмі разьвітым інтэрнэтам, каб зарэгістравацца ў блогу, трэба ўвесьці свае пашпартныя зьвесткі.
То бок можна знайсьці краіны з больш жорсткім заканадаўствам, чым у Беларусі. І ня ўсё для нас прыдатнае. Трэба жыць сваім розумам, але перадавым».
Улады часта спасылаюцца на ўсясьветны досьвед. Але з гэтага досьведу выбіраецца толькі тое, што абмяжоўвае правы грамадзян...
Старыкевіч: «Калі справа тычыцца любых пытаньняў, зьвязаных з правамі чалавека, то беларускія ўлады ў сваіх дзеяньнях у гэтым пытаньні часта спасылаюцца на ўсясьветны досьвед. Але з гэтага досьведу выбіраецца толькі тое, што абмяжоўвае правы грамадзян, бярэцца горшае.
Сапраўды, трэба жыць сваім досьведам. У сьвеце больш за 200 краінаў. І ў нейкай далёкай дзяржаве можна знайсьці зусім дзікунскія законы. Ці мусім мы іх пераймаць?»
Ці ўяўляе інтэрнэт-прастора небясьпеку для ўлады?