У Менску распачаў працу Нацыянальны фэстываль архітэктуры «Менск-2011». У будынку Палаца мастацтваў выстаўленыя макеты і плякатныя праекты сталічнай забудовы.
Для многіх экспэртаў галоўнай нечаканасьцю стала тое, што пасьля некалькіх гадоў запэўніваньня з боку гарадзкіх уладаў наконт немагчымасьці парушэньня гармоніі гістарычнага цэнтру (дакладней, таго, што ад яго яшчэ засталося) яскрава прасочваецца тэндэнцыя на спробу ўціснуць у старыя кварталы процьму «іншародных целаў» — хмарачосаў са шкла і бэтону па некалькі дзясяткаў паверхаў. Сваім уражаньнем ад убачанага дзеліцца гісторык архітэктуры Сяргей Харэўскі:
«Мяне найбольш уразіў рэальны праект таго, што інстытут „Менскгражданпраект“ зьбіраецца пабудаваць на Нямізе. Прапануецца за пошлым фасадам а-ля старына ў браме паставіць 16-павярховы гмах зь люстранога шкла. Як выявілася, гэта і ёсьць сутнасьць усяго праекту і сутнасьць вось гэтых аляпаватых падзелак на Нямізе. Гэта мяне проста абразіла, таму што яшчэ ад 2007–2008 гадоў былі публікацыі ў „Советской Белоруссии“ Bіктара Мухіна, ён жа Корбут, дзе ў самай хвалебнай манеры, не шкадуючы добрых слоў, расьпісвалася, як гэта будзе здорава, калі збудуюць тое, што заплянавана. У часопісе „Архитектура и строительство Беларуси“ быў відавочна заказны матэрыял „Няміга паміж мінулым і сёньняшнім“, дзе таксама ўслаўляўся гэты праект, наколькі ён нам патрэбны. Былі дзясяткі іншых публікацый.
То бок — быў наладжаны калясальны піяр гэтаму праекту з мэтай заспакоіць грамадзтва, з мэтай прадэманстраваць усялякі клопат дзяржавы і пра даўніну, і пра архітэктуру, і пра воблік нашага гораду. Але высьвятляецца, што нас проста подла падманулі. То бок нам хлусілі, ад нас хавалі праўду, якая шакуе. Яна шакавала ня толькі гісторыкаў архітэктуры, мастацтвазнаўцаў, архітэктараў, а проста звычайных людзей. Таму што ня трэба быць надта абазнаным у архітэктуры, каб зразумець, што гэтая заплянаваная спаруда пакладзе цень — літаральны, фізычны цень — ледзь не да праспэкту. І тады які сэнс рэстаўраваць домікі на вуліцах Рэвалюцыйнай, Інтэрнацыянальнай і г.д., калі цень проста ляжа на ўсё гэта? Большай падступнасьці, большай крывадушнасьці, шчыра кажучы, знайсьці цяжка. Бо нават самім фактам гэтага праекту парушаюцца ў тым ліку іхнія законы, якія яны панапісвалі пад сябе. Я маю на ўвазе такога кшталту будаўніцтва на тэрыторыях, якія ахоўваюцца асабліва».
Архітэктар-рэстаўратар, дасьледчык гісторыі дойлідзтва Менску Вадзім Гліньнік разважае, ці зацікаўленыя ўлады Беларусі ў захаваньні гістарычнага аблічча сталіцы ўвогуле:
«Канечне, гэта апошнія цьвікі ў труну гістарычнага цэнтру. І яны ўжо забітыя. Будзе іх на дваццаць штук больш ці менш — ужо неістотна, бо тое, што робіцца сёньня, жахліва. Гэта і комплексная забудова ў Траецкім прадмесьці, і высотны будынак на Замчышчы на праспэкце Машэрава, і комплекс гатэлю „Кемпіньскі“ каля цырку, і комплекс у цэнтры побач са старым будынкам музэю Вялікай Айчыннай вайны. Гэта толькі тое, што сёньня ўжо добра бачна. Зьнішчаны маштаб ня толькі сярэднявечнага гораду, але ўжо і савецкага — ансамбль пасьляваеннага Менску ўжо фактычна пераўтвараецца ў нейкую цацачную ляльку».
Карэспандэнт: «Ці можа, на ваш погляд, далейшаму асучасьніваньню гістарычнага цэнтру сталіцы перашкодзіць фінансавы крызіс?».
«Не. Перашкодзіць можа толькі адно — забарона зь нейкай прычыны хакейнага чэмпіянату сьвету… Калі для нас, для беларускага грамадзтва, для беларускай дзяржавы важна захаваньне сваёй культурнай спадчыны як гаранта ўстойлівасьці эканамічнага разьвіцьця нас і нашых будучых пакаленьняў, то тады беларуская дзяржава павінны выконваць свае функцыі — рэгуляваць разьвіцьцё гістарычнага цэнтру гораду так, каб ня быў зьменены яго гістарычны характар. І гэта праблема дзяржавы, а не прыватных ініцыятываў. Нават не інвэстараў, бо ў інвэстараў іншая праблема: укласьці рубель, а атрымаць тры. Рэгуляваньне — гэта функцыя дзяржавы. Калі захаваньне культурнай спадчыны — не прыярытэт, тады ўзьнікае сучасная архітэктура, адзіная мэта якой — прыбытак. Альбо, скажам так, стварэньне нейкага новага аблічча Менску».

Зьнішчаны маштаб ня толькі сярэднявечнага гораду, але ўжо і савецкага.