Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы былы палітвязень Аляксандар Малчанаў

абноўлена

Аляксандар Малчанаў
Аляксандар Малчанаў
Міліцыянты затрымалі Малчанава ноччу 27-га кастрычніка. Раніцай дзяжурны барысаўскай міліцыі паведаміў маці Аляксандра, што яго вязуць у суд.

Маці Малчанава Галіна, кажа што сын прыехаў дадому прыкладна а палове другой уначы, пачаў заганяць сваю машыну ў двор і ў гэты момант да яго пад’ехалі ажно тры міліцэйскія машыны. Падчас затрыманьня хлопца павалілі на зямлю. У хаце прайшоў ператрус. Канфіскаваны кампутар.

Маці ўсю ноч тэлефанавала ў міліцыю, хацела даведацца пра сына. Дзяжурны міліцыянт увесь час над ёй сьмяяўся, не даваў інфармацыі, паведамляе barysau.by.

Праваабаронца Наста Лойка паведаміла БелПАН, што на Малчанава склалі пратакол паводле адміністрацыйнага артыкула "непадпарадкаваньне міліцыі".

Малчанаву пагражае штраф да 1,75 мільёна рублёў.

Аляксандар Малчанаў за ўдзел у падзеях 19 сьнежня 2010 году быў асуджаны на 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў Магілёве. 14 верасьня вызвалены паводле ўказу Лукашэнкі аб памілаваньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG