Ад кастрычніка «Белпошта» не прымае падпіскі на адзіную беларускамоўную газэту для падлеткаў «Раніца». Сузаснавальнікі выданьня — Міністэрства адукацыі і «Настаўніцкая газета» — тлумачаць гэта эканамічнымі прычынамі і запэўніваюць, што «Раніца» ня зьнікне, а стане дадаткам да іншай газэты для падлеткаў — «Переходного возраста».
«Раніца» — спадкаемніца найстарэйшай дзіцячай беларускамоўнай газэты «Піянер Беларусі», якая выходзіла з 1929 году. У «Піянеры Беларусі» некалі дэбютавалі паэты Мікола Аўрамчык, Ніл Гілевіч і многія іншыя. На 83-м годзе існаваньня выданьне стане дадаткам да пераважна расейскамоўнага «Переходного возраста». Галоўны рэдактар тыднёвіка «Переходный возраст» Жанна Шчурок кажа:
«Гэта ня чуткі, з кастрычніка газэта «Раніца» выходзіць укладкай у газэту «Переходный возраст».
Карэспандэнтка: «Зь якой пэрыядычнасьцю?»
«Пэрыядычнасьць — будзем глядзець па запатрабаванасьці. Але, вядома, не радзей як адзін раз на месяц».
Карэспандэнтка: «Беларускамоўнай яна застанецца?»
«Так, яна будзе беларускамоўнай, бо „Переходный возраст“ выдаецца часткова па-расейску, часткова па-беларуску».
Прэсавы сакратар Мінадукацыі, сузаснавальніка «Раніцы», Юлія Ваніна запэўнівае, што нічога ня зьменіцца і хутка на «Раніцу» можна будзе падпісацца:
«Усё тое самае, проста па дакумэнтах яна будзе выходзіць як дадатак. Гэта проста чыноўніцкая, скажам так, працэдура. Проста яшчэ не зарэгістраваныя былі дакумэнты. Учора яны зарэгістраваліся, і, я думаю, з панядзелка на яе будуць падпісваць, як і раней».
Карэспандэнтка: «А як са штатам?»
«І штат застанецца».
Карэспандэнтка: «І нікога не скарачаюць?»
«Не. Так што хай людзі не турбуюцца, будуць яны па-беларуску чытаць сваю газэту, як і чыталі. Больш за тое, зьявіцца яшчэ нармальны беларускамоўны сайт. Прынамсі, такіх размоваў, што будзе штосьці зьмяняцца, у нас у міністэрстве не ішло. Акрамя таго, што цяпер яна будзе называцца «Дадатак да «Переходного возраста».
Але галоўны рэдактар «Переходного возраста» Жанна Шчурок на пытаньне, ці не скароцяць штат «Раніцы», адказала так:
«Частка журналістаў у наш склад увайшла, у склад нашай рэдакцыі».
Нам не ўдалося зьвязацца з журналістамі «Раніцы» — апошні раз газэта выйшла пры канцы верасьня, рэдакцыйныя тэлефоны не адказваюць.
Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў кажа, што за «Раніцу» трэба змагацца:
«Трэба адпаведныя лісты накіроўваць у Адміністрацыю прэзыдэнта і ў Міністэрства адукацыі. Калі такіх лістоў будзе пару сотняў, то газэта застанецца. У свой час так прыкрылі „Чырвоную змену“ — аб’ядналі яе са „Звяздой“. Хацелі закрыць „Бярозку“, але ТБМ не дало, і „Бярозка“ засталася. Таму заклік да слухачоў „Свабоды“: менш драць валасы, што мова гіне, а пісаць лісты ў адміністрацыю і Мінадукацыі. „Патрабуем пакінуць адзіную беларускамоўную газэту і ўнесьці яе ў каталёг для падпіскі“. Ну, і пажадана выпісаць яе потым сваім дзецям».
Дарэчы, з дасьведчаных крыніцаў стала вядома, што такі ж лёс з Новага году чакае і дзіцячы беларускамоўны часопіс «Бярозка». Ён стане дадаткам да «Маладосці». Прынамсі, у падпісным каталёгу на 2012 год «Бярозкі», як і «Раніцы», таксама няма.

Пэрыядычнасьць — будзем глядзець па запатрабаванасьці.

Трэба адпаведныя лісты накіроўваць у Адміністрацыю прэзыдэнта і ў Міністэрства адукацыі.