Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка шукаў кантактаў зь Літвой і Італіяй?


Міністар замежных спраў Баўгарыі ў сваім лісьце паведаміў, што прапановы перамоваў аб палітычнай будучыні і абяцаньні вызваліць палітвязьняў Лукашэнка накіраваў у ЭЗ праз Баўгарыю пасьля таго, як Літва і Італія адмовіліся ад пасярэдніцтва.

Пра гэта паведамляюць літоўскія агенцтвы DELFI і BNS са спасылкай на Reuters.

"Беларусь спрабуе гуляць у тую ж гульню, як заўсёды, але на гэты раз ён яна не спрацуе. Менск спрабаваў пракрасьціся праз традыцыйныя каналы Італіі і Літвы, але атрымаў адмову, тады Баўгарыя вырашыла ўмяшацца", - цытуе Reuters ананімную дыпляматычную крыніцу .

Па дадзеных Reuters, міністар замежных спраў Баўгарыі Мікалай Младэнаў сустрэўся з Лукашэнкам у Менску на мінулым тыдні і падрыхтаваў ліст з прапановамі вышэйшаму кіраўніку ў справах зьнешняй палітыцы ЕС Кэтрын Эштан, а таксама міністрам замежных спраў. Паводле ліста, Лукашэнка пагадзіўся адпусьціць, па меншай меры, чатырох палітвязьняў да канца гэтага тыдня і зьняць абвінавачваньні зь яшчэ двух. Усе іншыя палітычныя актывісты павінны быць вызваленыя да пачатку кастрычніка, сьцьвярджае інфармацыйнае агенцтва.

Пасьля таго, як Менск адпусьціў некалькі актывістаў апазыцыі, літоўскі і польскі міністры замежных спраў на гэтым тыдні заявілі, што беларускі рэжым павінен ня толькі адпусьціць, але і рэабілітаваць палітычных зьняволеных.

"Адчыніць дзьверы турмаў і вызваліць - гэтага недастаткова. Я перакананы, што палітычныя зьняволеныя павінны быць рэабілітаваныя і толькі тады мы зможам пачаць нейкі дыялёг. Калі чалавек не рэабілітаваны, са зьмяненьнем сытуацыі яму ізноў можна выставіць абвінавачваньні", - заявіў у сераду кіраўнік літоўскага дыпляматычнага ведамства Аўдронюс Ажубаліс.

"Калі прэзыдэнт Лукашэнка сур'езна кажа пра круглы стол, неадкладнае вызваленьне ўсіх палітычных зьняволеных і іх рэабілітацыя зьяўляецца неабходнай умовай", - напісаў у Twitter міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

Літоўскі прэзыдэнт Даля Грыбаўскайце запрашэньне беларускага рэжыму сесьці за стол перамоваў і зьмякчэньне пазыцыі ў дачыненьні да палітычных зьняволеных назвала палітычным цыклям суседняй краіны, які не абяцае нічога новага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG