Па крымінальнай справы аб масавых непарадках у Менску 19 сьнежня абвінавачаныя 38 чалавек. 29 зь іх знаходзяцца ў турме, двое пад хатнім арыштам і сямёра вызваленыя пад падпіску аб нявыезьдзе: Віталь Рымашэўскі, Андрэй Дзьмітрыеў, Сяргей Вазьняк, Уладзімер Кобец, Натальля Радзіна, Алег Корбан і Анатоль Паўлаў. Як яны адаптаваліся да жыцьця ў новых умовах?
Кандыдат у прэзыдэнты Віталь Рымашэўскі выйшаў з турмы КДБ у апошнія гадзіны мінулага году. Прэсавую канфэрэнцыю, якую ён плянаваў правесьці неўзабаве пасьля выхаду, яму забаранілі ўсё тыя ж супрацоўнікі КДБ. Спадар Рымашэўскі называе гэта перавышэньнем патрабаваньняў умоваў падпіскі аб нявыезьдзе. Ён таксама паведамляе, ці здараліся іншыя абмежаваньні цягам мінулага месяца:
"Калі я даваў падпіску аб нявыезьдзе, там была такая дзіўная рэч: не было пазначана ці то за межы Менску, ці то за якія іншыя межы. Я езьдзіў да сваіх бацькоў у Бабруйск, але паведамляў пра гэта сьледчаму. Наколькі мне будуць дазволеныя паездкі па Беларусі – пад вялікім пытаньнем. Паглядзім, бо людзі ў рэгіёнах просяць сустрэчы, і я думаю, што баяцца сэнсу няма, таму буду езьдзіць".
Кіраўнік перадвыбарчага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева Андрэй Дзьмітрыеў па сваім вызваленьні з "амэрыканкі" стаў аб'ектам цкаваньня дзяржаўных СМІ: ягонае імя фігуравала ў сэрыі матэрыялаў "Советской Белоруссии" "За кулісамі адной змовы" і ў прапагандысцкім фільме "Плошча. Жалезам па шкле". І пасьля выхаду з турмы Андрэй Дзьмітрыеў застаецца пад наглядам КДБ:
"19 студзеня ў мяне была "прафіляктычная" размова ў КДБ. Я тады хацеў прыйсьці на акцыю салідарнасьці, і гэтая гаворка тычылася таго, што ня варта падаваць у суд на "Советскую Белоруссию" і што трэба думаць, куды ходзіш і што кажаш. Акрамя таго, мне падаецца, што сам факт таго, што ты ня можаш вольна выехаць за межы Менску, што ты ня можаш вольна казаць, што ты хочаш – гэта дастаткова цяжкі маральны прэсінг для нармальнага чалавека".
Рэдактарка сайту "Хартыя-97" Натальля Радзіна выйшла з турмы на ўмовах падпіскі аб нявыезьдзе некалькі дзён таму. Яна абавязкова павінна знаходзіцца пад наглядам участковага міліцыянта па месцы рэгістрацыі – у Кобрыне, дзе жывуць яе бацькі. Ад мясцовых сілавікоў яна і пасьпела ўведаць пералік новых абмежаваньняў на свае дзеяньні:
"Была звычайная гаворка з папярэджаньнем, што я ня маю права пакідаць Кобрына без паведамленьня сьледчаму, што павінна быць увесь час на сувязі, што да мяне будзе прыходзіць участковы. Таксама яны падкрэсьлілі, што ня маюць права мне забараняць займацца прафэсійнай журналісцкай дзейнасьцю, але на час сьледзтва я павінна ўстрымацца ад ацэначных меркаваньняў. Але адна рэч, калі мяне папярэджваюць, што будзе прыходзіць участковы міліцыянт, а іншая рэч, калі прыяжджаюць і цябе забіраюць – вось гэта цяжка".
Яшчэ адзін вызвалены пад падпіску аб нявыезьдзе, актывіст кампаніі "Гавары праўду" Сяргей Вазьняк за чатыры дні на волі двойчы пабываў у КДБ на допытах. Ён кажа, што выконвае ўсе патрабаваньні сьледчых КДБ, каб пераканаць, што няма падставаў трымаць за кратамі іншых абвінавачаных паводле крымінальнай справы аб падзеяў 19 сьнежня:
"Я сваімі паводзінамі паказваю, што ня маю намеру хавацца і перашкаджаць сьледзтву. І спадзяюся, што вось такія мае паводзіны дапамогуць таму, каб было прынятае рашэньне і па іншых нашых калегах, якія цяпер у турме, каб ім таксама зьмянілі меру стрыманьня. Таму мы, хто атрымалі падпіску, павінны паводзіцца так, каб дапамагчы выйсьці з ізалятару ўсім палітзьняволеным".

Я думаю, што баяцца сэнсу няма, таму буду езьдзіць...

Тое, што ты ня можаш вольна казаць, што ты хочаш – гэта дастаткова цяжкі маральны прэсінг для нармальнага чалавека...
"19 студзеня ў мяне была "прафіляктычная" размова ў КДБ. Я тады хацеў прыйсьці на акцыю салідарнасьці, і гэтая гаворка тычылася таго, што ня варта падаваць у суд на "Советскую Белоруссию" і што трэба думаць, куды ходзіш і што кажаш. Акрамя таго, мне падаецца, што сам факт таго, што ты ня можаш вольна выехаць за межы Менску, што ты ня можаш вольна казаць, што ты хочаш – гэта дастаткова цяжкі маральны прэсінг для нармальнага чалавека".
Рэдактарка сайту "Хартыя-97" Натальля Радзіна выйшла з турмы на ўмовах падпіскі аб нявыезьдзе некалькі дзён таму. Яна абавязкова павінна знаходзіцца пад наглядам участковага міліцыянта па месцы рэгістрацыі – у Кобрыне, дзе жывуць яе бацькі. Ад мясцовых сілавікоў яна і пасьпела ўведаць пералік новых абмежаваньняў на свае дзеяньні:
"Была звычайная гаворка з папярэджаньнем, што я ня маю права пакідаць Кобрына без паведамленьня сьледчаму, што павінна быць увесь час на сувязі, што да мяне будзе прыходзіць участковы. Таксама яны падкрэсьлілі, што ня маюць права мне забараняць займацца прафэсійнай журналісцкай дзейнасьцю, але на час сьледзтва я павінна ўстрымацца ад ацэначных меркаваньняў. Але адна рэч, калі мяне папярэджваюць, што будзе прыходзіць участковы міліцыянт, а іншая рэч, калі прыяжджаюць і цябе забіраюць – вось гэта цяжка".
Мы, хто атрымалі падпіску, павінны паводзіцца так, каб дапамагчы выйсьці з ізалятару ўсім палітзьняволеным...