Рэдактарку інтэрнэт-сайту charter97 Натальлю Радзіну вызвалілі з турмы КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе. Яна зьяўляецца абвінавачанай па крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня. Празь некалькі хвілін па вызваленьні Натальля Радзіна дала інтэрвію Радыё Свабода.
Карэспандэнтка: "Віншую з выхадам на свабоду! Якія маеце пачуцьці?"
Радзіна: "Шчасьце, безумоўна. Шчасьце, што ты на свабодзе. І вельмі вялікая падзяка людзям, якія выказвалі салідарнасьць з намі ўвесь гэты час".
Карэспандэнтка: "Як вы сябе цяпер адчуваеце?"
Радзіна: "Фізычна добра".
Карэспандэнтка: "Нам якіх умовах вас вызвалілі і як гэта адбывалася?"
Радзіна: "Гэта падпіска аб нявыезьдзе. Я ня маю права цяпер жыць у Менску. Я павінна зьехаць у Кобрын, дзе я нарадзілася і дзе ў мяне рэгістрацыя. І ўвечары ў нядзелю я павінна быць ужо там. Падчас сьледзтва і суду я не павінна знаходзіцца ў Менску, і ўсе мае пермяшчэньні павінны ўзгадняцца са сьледчым".
Карэспандэнтка: "Як вы пачуваеце сябе ў такой сытуацыі і як бачыце сваю далейшую дзейнасьць?"
Радзіна: "Я буду працаваць журналісткай, і гэтага мне ніхто ня можа забараніць".
Карэспандэнтка: "Што вы ведалі ў турме пра тое, што адбываецца вакол вас?"
Радзіна: "Я амаль нічога ня ведала, бо газэтаў не было. Я ведаю, што мне выпісалі "Народную Волю", але я атрымала толькі адзін нумар. Потым мне яе забаранілі і проста не давалі. Увесь гэты час я атрымоўвала толькі "Комсомольскую правду" і "Аргументы и факты", але там не было амаль ніякай інфармацыі аб нашай справе. Не было тэлевізара, не было лістоў. Лістоў я ні ад кога не атрымлівала. За месяц я атрымала толькі адзін ліст ад сваёй маці. Першыя два дні я яшчэ крыху нешта ведала, бо ў першы дзень патрапіла ў адну камэру з Настай Палажанкай, у другі дзень з Ірынай Халіп. Але затым мяне перавялі ў камэру з арыштаванымі паводле эканамічных спраў, і я больш нічога абсалютна ня ведала".
Карэспандэнтка: "Ці ведалі гэтыя людзі, чаму вы ў турме, і як яны ставіліся да вас?"
Радзіна: "Гэта людзі апалітычныя, а ставіліся па-людзку. Нармальныя адносіны былі".
Карэспандэнтка: "Як ставіліся да вас сьледчыя, ахоўнікі?"
Радзіна: "Увогуле стаўленьне да жанчын там было нармальнае".
Карэспандэнтка: "У чым вас асабіста вінавацілі?"
Карэспандэнтка: "Мяне зьвінавацілі ў тым самым, што і ўсіх арыштаваных: у чым зьвінавацілі Андрэя Саньнікава, Уладзімера Някляева, Міколу Статкевіча і ўсіх іншых людзей, зь якімі мы праходзім па адной крымінальнай справе".
Карэспандэнтка: "Якія вашыя найбліжэйшыя пляны, што вы будзеце рабіць, калі вернецеся ў нядзелю ў Кобрын?"
Радзіна: "Я буду працаваць журналістам, я буду працаваць рэдактарам сайту "Хартыя'97". І я буду рабіць усё, каб людзі, якія знаходзяцца цяпер за кратамі, выйшлі на свабоду. Бо перш за ўсё неабходная салідарнасьць. Бо я ведаю, што я выйшла на свабоду толькі дзякуючы вашай салідарнасьці. І кожны чалавек, кожны журналіст, кожны палітык, які хоць адно слова напісаў ці сказаў у маю падтрымку, ён зрабіў тое, што сёньня адбылося – што я выйшла на свабоду".
Карэспандэнтка: "Якія вашыя спадзяваньні на тое, што будуць вызваленыя іншыя палітвязьні?"
Радзіна: "Мне цяжка нешта пра гэта казаць. Усё залежыць ад салідарнасьці нашай і ад салідарнасьці сьвету".