Кандыдат у прэзыдэнты Віталь Рымашэўскі падчас тэлевыступу 29 лістапада заклікаў дэмакратычных кандыдатаў выпрацаваць адзіную стратэгію дзеяньняў падчас выбараў. Спадар Рымашэўскі прапанаваў прыняць супольны плян дзеяньняў сёньня, 9 сьнежня, за 10 дзён да асноўнага дня галасаваньня.
9 сьнежня Віталь Рымашэўскі сустракаецца з трыма дэмакратычнымі кандыдатамі і прадстаўнікамі штабоў Уладзімера Някляеў, Рыгора Кастусёва і Міколы Статкевіча. Абраны такі шлях выпрацоўваньня адзінага рашэньня, кажа Віталь Рымашэўскі:
"Мы вырашылі так: сустракаемся з кожным паасобку і выпрацоўваем плян — магчыма, пасьля будзе супольная прэсавая канфэрэнцыя. Наша галоўная задача не піяр, а дамовіцца аб сцэнары правядзеньня плошчы і быць там разам".
У штабе Ўладзімера Някляева заўважаюць, што іх кандыдат цягам усяе выбарчае кампаніі дэманструе настрой супольных дзеяньняў і таксама заклікае на Кастрычніцкую плошчу 19 сьнежня. Таму жаданьне супрацоўніцтва тут ахвотна вітаюць, кажа давераная асоба кандыдата Андрэй Дзьмітрыеў:
"Усе заклікаюць на плошчу, але адказнасьць на сябе пакуль што ўзяў Някляеў. Пра гэта мы казалі ад пачатку выбараў. Цяпер ужо ўсім зразумела, што гэта за выбары і якім будзе іх вынік. Мы рады, што гэта стала зразумелым, таму мы ўсе будзем на плошчы і ўсе будзем рабіць адну справу".
Кандыдат у прэзыдэнты Рыгор Кастусёў таксама гатовы падтрымаць ініцыятыву:
"Трэба штосьці рабіць — я так кажу. А рабіць трэба супольна. Вядома, у нас ёсьць шмат розных пытаньняў, а калі яны ёсьць, то трэба зьбірацца і размаўляць. Трэба шукаць нейкія супольныя рашэньні".
Выбары 19 сьнежня і ўсе падзеі галоўнага дня галасаваньня Мікола Статкевіч называе вельмі важнымі і адказнымі перад грамадзтвам і гісторыяй, таму гатовы на супольную падрыхтоўку да іх:
"Тое, што ёсьць гэтулькі кандыдатаў і няма адзінага — гэта кепска. А тое, што няма адзінай стратэгіі — гэта катастрофа. Трэба ўзгадняць дзеяньні — я таксама пра гэта ўвесь час кажу і ніводнаму чалавеку не адмовіў у перамовах. Хутчэй за ўсё, нейкая каардынацыя хоць так, але наладзіцца, і вырашым галоўнае: што мы можам рабіць 19 сьнежня. Бо мяне вельмі насьцярожваюць заявы некаторых, якія кажуць, што слухайце маю каманду, а астатнія — правакатары. Таму пра гэта трэба казаць і дамаўляцца — я гатовы".
Як паведаміў Віталь Рымашэўскі, дэмакратычныя кандыдаты таксама плянуюць супольную акцыю ў Дзень салідарнасьці 16 сьнежня.
9 сьнежня Віталь Рымашэўскі сустракаецца з трыма дэмакратычнымі кандыдатамі і прадстаўнікамі штабоў Уладзімера Някляеў, Рыгора Кастусёва і Міколы Статкевіча. Абраны такі шлях выпрацоўваньня адзінага рашэньня, кажа Віталь Рымашэўскі:
Наша галоўная задача не піяр, а дамовіцца аб сцэнары правядзеньня плошчы
У штабе Ўладзімера Някляева заўважаюць, што іх кандыдат цягам усяе выбарчае кампаніі дэманструе настрой супольных дзеяньняў і таксама заклікае на Кастрычніцкую плошчу 19 сьнежня. Таму жаданьне супрацоўніцтва тут ахвотна вітаюць, кажа давераная асоба кандыдата Андрэй Дзьмітрыеў:
"Усе заклікаюць на плошчу, але адказнасьць на сябе пакуль што ўзяў Някляеў. Пра гэта мы казалі ад пачатку выбараў. Цяпер ужо ўсім зразумела, што гэта за выбары і якім будзе іх вынік. Мы рады, што гэта стала зразумелым, таму мы ўсе будзем на плошчы і ўсе будзем рабіць адну справу".
Кандыдат у прэзыдэнты Рыгор Кастусёў таксама гатовы падтрымаць ініцыятыву:
Трэба шукаць нейкія супольныя рашэньні
Выбары 19 сьнежня і ўсе падзеі галоўнага дня галасаваньня Мікола Статкевіч называе вельмі важнымі і адказнымі перад грамадзтвам і гісторыяй, таму гатовы на супольную падрыхтоўку да іх:
Тое, што няма адзінай стратэгіі — гэта катастрофа