Сёньня некаторыя кандыдаты ў прэзыдэнты наведалі форум беларускіх жаночых арганізацыяў. Іншыя — дамагаліся дадатковага тэлеэфіру, сустракаліся з выбаршчыкамі ў рэгіёнах. Пра тое, чым у аўторак, 7 сьнежня, займаліся прэтэндэнты на найвышэйшую дзяржаўную пасаду.
Кандыдат у прэзыдэнты Аляксей Міхалевіч на форуме жаночых арганізацыяў выклаў тыя тэзы сваёй выбарчай праграмы, якія маюць непасрэднае дачыненьне жаночых праблемаў. Ён таксама падзячыў жанчынам за падтрымку:
«Сярод тых, хто за мяне падпісаўся, жанчын бальшыня. І гэта звычайная зьява. Яны вельмі важная частка нашага грамадзтва».
Увагу да жанчын кандыдат у прэзыдэнты Мікалай Статкевіч выказаў так: як толькі ён выйшаў з аэрапорту, адразу паехаў на форум. У Менск спадар Статкевіч сёньня прыляцеў з Бэрліну. Там ён удзельнічаў у міжнароднай канфэрэнцыі і сустракаўся з кіраўніцтвам сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны і прадстаўнікамі гэтай партыі ў Эўрапарлямэнце:
«На пачатку канфэрэнцыі мадэратар зьвярнулася да прысутных і сказала, што ў залі знаходзіцца сацыял-дэмакратычны кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Мікалай Статкевіч. Яна сказала: так бывае, што дзесьці шлях да дэмакратыі становіцца вельмі доўгім. Але яна ўпэўнена, што Беларусь яго пройдзе, і зычыла мне посьпехаў. І я мусіў уставаць і раскланьвацца.
Па сутнасьці, зь іхняга боку была мэта прадэманстраваць палітычную падтрымку мяне як сацыял-дэмакратычнага кандыдата і ў маёй асобе ўсіх дэмакратычных сіл Беларусі на гэтых выбарах. З боку нямецкай сацыял-дэмакратыі гэта — паказальны крок».
З жанчынамі сёньня размаўлялі і іншыя кандыдаты, у прыватнасьці — Дзьмітрый Вус, Віктар Цярэшчанка.
Прадстаўнікі яшчэ двух кандыдатаў — Уладзімера Някляева і Андрэя Саньнікава — сёньня накіраваліся ў Цэнтравыбаркам. Яны патрабавалі дадатковага часу для выступаў на Беларускім тэлебачаньні. Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік заяву прыняў і паабяцаў, што Цэнтравыбаркам яе разгледзіць 9 або 10 сьнежня.
Кіраўнік выбарчага штабу Андрэя Саньнікава Ўладзімер Кобец з гэтай нагоды сказаў «Свабодзе»:
«Грунтуючыся на артыкулах Выбарчага кодэксу, які гарантуе роўныя правы і роўныя абавязкі ўсім кандыдатам, і параўноўваючы колькасьць эфірнага часу, які скарыстоўваецца на агітацыю за дзейнага кіраўніка дзяржавы, патрабуем прадставіць дадатковы час наўпроставага эфіру».
Перадача заявы адбылася падчас пікету каля Цэнтравыбаркаму, арганізаванага актывістамі кампаній «Эўрапейская Беларусь» і «Гавары праўду!» У ім удзельнічала каля 50 чалавек. Людзі стаялі з плякатамі «Адну гадзіну праўды!» і «Чаму БТ баіцца праўды?»
Кандыдат у прэзыдэнты Яраслаў Раманчук сёньня сустракаецца з выбарцамі ў Полацку і Наваполацку. Рыгор Кастусёў вярнуўся з Магілёўскай вобласьці. Сёньня ён сустракаўся з замежнымі дыпляматамі ў Менску. А заўтра зноў паедзе на Магілёўшчыну.
Кандыдат у прэзыдэнты Аляксей Міхалевіч на форуме жаночых арганізацыяў выклаў тыя тэзы сваёй выбарчай праграмы, якія маюць непасрэднае дачыненьне жаночых праблемаў. Ён таксама падзячыў жанчынам за падтрымку:
Сярод тых, хто за мяне падпісаўся, жанчын бальшыня. І гэта звычайная зьява.