Кандыдаты на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў і Андрэй Саньнікаў правялі на Прывакзальнай плошчы Менску сустрэчу з выбарцамі. Дэмакратычныя кандыдаты назвалі яе народным сходам, альтэрнатыўным праўладнаму, які праходзіць у Палацы рэспублікі 6 і 7 сьнежня.
На Прывакзальную плошчу Ўладзімер Някляеў прыехаў электрычкай Менск- Маладэчна з Заслаўя, дзе наведаў выбарчыя ўчасткі, а на зваротным шляху прайшоў па вагонах, заклікаючы людзей прыйсьці на Прывакзальную плошчу.
На менскім вакзале скандаваньнем і воплескамі яго віталі больш за дзьве тысячы чалавек.
Зьвяртаючыся да прысутных, Уладзімер Някляеў падкрэсьліў, што менавіта тут сапраўдны народны сход, а ня той, што адбываецца гэтымі днямі ў Палацы рэспублікі:
«Няма там народу — там ёсьць замбаваныя людзі, якія маюць ад гэтай улады ганебны кавалак — няхай ім і наталяюцца па самае горла».
На сустрэчу з кандыдатамі на прэзыдэнта Някляевым і Саньнікавым людзі прыйшлі і прыехалі ня толькі зь Менску, але і з Воршы, Барысава, Вялейкі, Асіповічаў ды многіх іншых беларускіх гарадоў. Удзельнікі трымалі ў руках бел-чырвона-белыя сьцягі, сьцягі Эўразьвязу, плякаты ў падтрымку дэмакратычных кандыдатаў.
Да прысутных таксама зьвярнуўся паэт Генадзь Бураўкін, журналістка Ірына Халіп, якая разам з Андрэем Саньнікавым, заклікала людзей прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу 19 сьнежня. Мастак Аляксей Марачкін падкрэсьліў:
«У той час, як мы змагаемся за свабодныя выбары, ён сказаў так: „Я предупреждаю, што страну вам не отдам“. Ён ужо прыватызаваў краіну, ён ня хоча яе аддаць. Мы павінны змыць з каляіны гэтую лысую рызіну».
Па завяршэньні афіцыйнай часткі сустрэчы Ўладзімера Някляева і Андрэя Саньнікава шчыльным колам атачылі людзі, каб задаць пытаньні і атрымаць аўтографы. Актывісты штабу Някляева разам з бардам Зьмітром Вайцюшкевічам сьпявалі песьні на словы Ўладзімера Някляева.
Адзін з удзельнікаў акцыі: «Я звычайны чалавек і добра адчуваю настрой у грамадзтве. Таму я ўпэўнены, што калі б выбары былі сумленнымі, то Лукашэнка іх бы прайграў. Нават мае сваякі тэлефанавалі з раёну і пыталіся, за каго галасаваць — кажуць, што толькі не за Лукашэнку. Мы таксама вызначыліся — бедзем галасаваць за Саньнікава».
Арганізатары сустрэчы, актывісты штабу Ўладзімера Някляева, заклікалі людзей прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу ў Дзень салідарнасьці 16 сьнежня.