Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістаў кампаніі "Гавары праўду" выпусьцілі з Цэнтральнага РАУС


Прыкладна праз гадзіну пасьля затрыманьня актывістаў кампаніі "Гавары праўду!" Міхася Пашкевіча і Рамана Багдановіча выпусьцілі з Цэнтральнага РАУС Менска.

Міхась Пашкевіч распавёў:

"Затрымалі нас нібыта для высьвятленьня асобаў. Але калі нас прывезьлі ў Цэнтральны РАУС, прыехаў палкоўнік з гарадзкога ўпраўленьня і кажа: "Забралі таму, што тэлефануюць людзі і кажуць, што вы замінаеце людзям сьмецьце выкідваць. Я запярэчыў, што мы дзіркі ў тых пакетах пакідалі, каб зручна было сьмецьце выкідваць. Урэшце ён даў каманду, каб выпусьцілі, склаўшы пратаколы апытаньня. Але налепкі міліцыянты нам не аддалі. Я тады кажу: "Афармляйце пратакол аб канфіскацыі налепак".Міліцыянт адказаў, што ня будзе, і груба нецэнзурна паслаў, маўляў, "валі адсюль". У выніку нас проста выпіхнулі з пагрозамі: "Мы з табой, хлопец, яшчэ сустрэнемся на якой-небудзь акцыі, і я табе ўжо пакажу".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG