Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкія аглядальнікі пра “Перамены праз набліжэньне”


Нямецкае выданьне Neue Osnabrücker Zeitung, якое выдаецца на радзіме нямецкага прэзыдэнта, сябра ХДС Хрысьціяна Вульфа і знаходзіцца ў так званым кансэрватыўным палітычным мэйнстрыме, зьмясьціла сёньня камэнтар з нагоды маючых адбыцца 19 сьнежня прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.

«Геаграфічна Беларусь знаходзіцца амаль у цэнтры Эўропы, аднак палітычна звонку. Рэжым аўтарытарнага прэзыдэнта Лукашэнкі прывёў дзевяць мільёнаў жыхароў краіны ў ізаляцыю. Нават стасункі з Расеяй астудзіліся амаль да кропкі замярзаньня.

Тое, што „апошні дыктатар Эўропы“ ўсталюе ў сьнежні сапраўдную дэмакратыю, малаверагодна. Адначасна зьяўляюцца вельмі станоўчымі тыя паказьнікі, якія Лукашэнка дэманструе ў сацыяльна-эканамічнай палітыцы. За дзесяць гадоў беднасьць у краіне зьнізілася на палову і адпаведна павялічылася колькасьць адносна добра аплачваемых працоўных месцаў. Карацей кажучы, ёсьць у Эўропе краіны, дзе яшчэ горш.

Заходняя Эўропа доўгі час ігнаравала Беларусь. Бадай толькі парушэньні правоў чалавека выклікалі тут пратэсты. Тым ня менш сапраўдная і канструктыўная ўсходняя палітыка адсутнічае і дагэтуль. Нямеччына і Польшча, здаецца, усьвядомілі гэтую сытуацыю. Цяпер шлях да пераменаў будзе шукацца праз набліжэньне. І гэта адкрые Эўропе новыя шанцы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG