Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пaфала нагадаў Лукашэнку пра Коля


Рональд Пофала
Рональд Пофала
Фэдэральны міністар Нямеччыны Рональд Пaфала нагадаў Менску, што зьмена ўлады ёсьць прыкметай дэмакратыі.

Кіраўнік ведамства канцлера ФРГ, фэдэральны міністар па асаблівых даручэньнях Рональд Пaфала закрануў тэму выбараў у Беларусі.

«Істотнае ядро дэмакратычных выбараў — зьмена ўлады. Так закладзена ў прыродзе дэмакратыі. Які б пакутлівы ні быў адыход ад улады любой партыі, гэта важна», — зазначыў Пaфала, выступаючы на адкрыцьці XIII Менскага форуму.

Пaфала прывёў прыклад з былым канцлерам ФРГ Гельмутам Колем, які ня быў наноў абраны пасьля 16 гадоў знаходжаньня на пасадзе.

«Не хачу, каб мае словы былі вытлумачаны няправільна. Сыход у адстаўку, зьмена ўлады заўсёды балючыя, але гэта неад’емная частка дэмакратыі», — сказаў ён.

Гаворачы аб выбарах, Пaфала заўважыў, што «беларускае кіраўніцтва ведае, што ў гэтай сувязі мы чакаем іншых, істотных посьпехаў».

«Яшчэ існуюць недахопы, якія сталі прычынай таго, што Рада ЭЗ ня можа адмяніць санкцыі ў дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў», — адзначыў ён.

Ён таксама зьвярнуў увагу на прымяненьне ў Беларусі сьмяротнага пакараньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG