Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Der Spiegel: Дыктатар у цісках


“Падобна, што 16-цігадовая эра “апошняга дыктатара Эўропы” заканчваецца”, — піша нямецкае выданьне Der Spiegel. Расея адкрыла фронт супраць колішняга хаўрусьніка і да таго ж актыўна ўмешваецца ў выбарную кампанію.

На расейскім Далёкім Усходзе, адкуль да Каліфорніі бліжэй, чым да Масквы, славянская любоў усё яшчэ ёсьць. Жыхары паўвостраву Камчатка, зь яго 29 актыўнымі вульканамі, зацікаўленыя ва ўмацаваньні заходняй расейскай мяжы з дапамогай суседняй Беларусі. У сваім адкрытым лісьце да палітычнага кіраўніцтва ў Менску і Маскве яны напісалі, што адчуваюць вялікую патрэбу ў інфармацыі пра жыцьцё беларускага народу, а таксама выказаліся за канчатковае стварэньне расейска-беларускай саюзнай дзяржавы.

Хаця абедзьве краіны дамовіліся аб такім аб’яднаньні і аб агульнай валюце, больш за 10 гадоў таму, жыхары паўвострава зь іх надзеямі відавочна апынуліся ў поўнай адзіноце, — заўважае выданьне. Ужо працяглы час Крэмль і Лукашэнка знаходзяцца ў стане пэрманэнтнай варожасьці. Прычым, спасылаецца выданьне на беларускіх экспэртаў, стасункі паміж краінамі яшчэ ніколі не былі такімі кепскімі як цяпер.

Паводле нямецкіх аглядальнікаў, напярэдадні маючых адбыцца ў Беларусі прэзыдэнцкіх выбараў Масква шукае новага кіраўніка для гэтай рэспублікі. З дапамогай мэдыйнага артагню Крэмль актыўна ўмешваецца ў выбарную кампанію суседняй краіны.

Крэмль, аднак, упэўнены ў сабе. Ва Ўкраіне і ў Кыргыстане сёлета ўзялі ўладу прарасейскія сілы. Чаму такое не атрымаецца і зь Беларусьсю?

"Наша праграма — у Крамлі", цытуе Der Spiegel кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука. “Нашы шанцы вялікія. 51% грамадзянаў краіны хацелі ўбачыць новую асобу ва ўладзе", кажа Раманчук.

Сёлета ў чэрвені Раманчук і яшчэ два беларускія апазыцыйныя лідэры атрымалі неафіцыйную аўдыенцыю ў расейскага міністра фінансаў Аляксея Кудрына. Галоўны расейскі казначэй назваў паводзіны Лукашэнкі “паразытарнымі”. У сваю чаргу расейскі прэзыдэнт Дзьмітры Мядзьведзеў назваў паводзіны беларускага кіраўніка “непрыстойнымі і непасьлядоўнымі”, маючы на ўвазе дадзенае Лукашэнкам абяцаньне прызнаць незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.

Параўноўваючы зьнешнюю палітыку Лукашэнкі з арэлямі паміж Усходам і Захадам, нямецкія аглядальнікі адзначаюць, што пасьля леташняга прарыву ў дачыненьнях паміж Менскам і ЭЗ, пасьля ўсіх сустрэч і перамоваў беларускага кіраўніка з эўрапейскімі топ-дыпляматамі, Зьвяз, відавочна з-за крызысу, зьнізіў увагу да Ўсходняй Эўропы. "На Захадзе нас кінулі. Гэта каштавала нам вельмі дорага", падае Der Spiegel зробленае Лукашэнкам сёлета ў траўні прызнаньне.
Напярэдадні маючых адбыцца ў Беларусі прэзыдэнцкіх выбараў Масква шукае новага кіраўніка для гэтай рэспублікі. З дапамогай мэдыйнага артагню Крэмль актыўна ўмешваецца ў выбарную кампанію суседняй краіны. ...

Тым часам сам Лукашэнка не зьбіраецца нікому аддаваць сваёй пасады. Загадзя, да выбараў, беларускі кіраўнік выдаў загад аб больш жорсткім кантролі інтэрнэту. Цяпер інтэрнэт-кавярню можна наведаць толькі з пашпартам. Тыраж апазыцыйнага выданьня “Наша ніва”, дзе паведамлялася пра фільм НТВ “Хросны бацька” быў канфіскаваны, а сама газэта атрымала папярэджанньне.

Паводле нямецкага выданьня, калі традыцыйна нескансалідаваная беларуская апазыцыя ўсё ж патрапіць аб’яднацца, маючыя адбыцца выбары могуць стаць апошнімі для Лукашэнкі. Der Spiegel прыводзіць словы беларускага палітоляга Аляксандра Фядуты, які мяркуе, што Крэмль даслаў выбарнікам суседняй краіны вельмі просты мэсыдж: “Раней Лукашэнка быў гарантам цёплай зімы і адносна танных камунальных паслуг”. Калі ж беларусы і цяпер застануцца са сваім бацькам, ім трэба разьлічваць на горшае, піша Der Spiegel.

Крэмль упэўнены ў сабе. Ва Ўкраіне і ў Кыргыстане сёлета ўзялі ўладу прарасейскія сілы. Чаму такое не атрымаецца і зь Беларусьсю?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG