Завяршыўся візыт у Менск міністраў замежных справаў Нямеччыны і Польшчы Гіда Вэстэрвэле і Радаслава Сікорскага. Яны сустрэліся з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым, апазыцыйнымі прэтэндэнтамі на пасаду прэзыдэнта і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці.
На прэсавай канфэрэнцыі па выніках візыту прадстаўнікоў Нямеччыны і Польшчы міністры адзначылі, што размаўлялі і з А.Лукашэнкам, і з кандыдатамі ў прэзыдэнты, што Беларусь стаіць на раздарожжы, і яе дарога ў Эўразьвяз пралягае праз свабодныя дэмакратычныя выбары, праз захаваньне правоў чалавека ды меншасьцяў.
Яны адзначылі, што для іх галоўнае – ня вынік выбараў, а іх якасьць. Падчас сустрэчы з апазыцыяй яны гаварылі пра тое, што ў апазыцыі няма шанцаў патрапіць у выбарчыя камісіі, што ў яе няма доступу да СМІ, але заявілі: "Ловім на слове Аляксандра Лукашэнку, што выбары будуць лепшыя, іншыя, чым папярэднія, і калі яны будуць дэмакратычнымі, свабоднымі, празрыстымі, то мы зробім усё, каб Беарусь атрымала карысьць ад дачыненьняў з Эўропай."
Яны таксама паабяцалі бліжэйшым часам зьвярнуцца да іншых краінаў Эўразьвязу, у Эўракамісію з парадай, каб назіральнікі накіраваліся ў Беларусь з розных краінаў Эўропы – з тым, каб гэтая тэма была на слыху ў эўрапейскай дэмакратычнай грамадзкасьці.