23 жніўня, — Агульнаэўрапейскі Дзень памяці ахвяр усіх таталітарных і аўтарытарных рэжымаў. Эўрапейскі Парлямэнт абвесьціў гэты дзень на знак памяці пра падпісаньне Пакта Молатава-Рыбэнтропа, які паспрыяў разьвязваньню Другой усясьветнай вайны.
Ці ўшанавана ў Беларусі належным чынам памяць пра нявінных ахвяраў таталітарных рэжымаў?
Спадар: “У Горадні помнік? Я, шчыра кажучы, асабліва і ня ведаю. Я думаю, трошку замала ўшанаваная памяць тых, хто загінуў. Помнік катынскі на вайсковых могілках? Я некалі там быў, але не асабліва глядзеў”.
Сталы спадар: “Міліцыя ў белай форме сядзіць, я думаў, што сьвята сёньня… Калі хто чытае гістарычную літаратуру, я таксама чытаю і ведаю, што быў такі пакт”.
Спадар: “На гэтае пытаньне вельмі складана адказаць…”
Спадарыня: “Згаджаемся, што гэта правільна. Але мэмарыяльных дошак я ня ведаю, у нас выглядае так, нібыта гэтага зусім не было, хаця мы знаем ад нашых бацькоў, што рэпрэсіі былі, але ўсё хавалася. І дагэтуль так: нібыта гэтага і не было ўвогуле”.
Спадар: “Абавязкова помнікі…”
Спадарыня: “І шыльды павінны быць, а таксама, каб даведаліся пра імёны тых людзей, знайсьці іх родных, хто адпакутваў ні за што”.
Спадар: “Я ўсё ведаю, як палякі задзіраюцца абы хвост падняць, ніхто ні ў чым тут не вінаваты, тут былі Сталін, Гітлер і прадажная польская сыстэма, якая была ня толькі ў Польшчы, але і ў румынаў, у чэхаў, усе аднолькавыя былі. Чаму мы любім рымскіх заваёўнікаў, і чаму Сталін горшы? Ён жа не заваёўваў, першы не нападаў, па-мойму. Я яго не хвалю, не абараняю, але горш за яго ёсьць. Калі Сталіну помнік застаўся, хай стаіць. А таталітарны рэжым, камуністаў — перадавіць усіх да аднаго, каб памяці нідзе не засталося. Асабліва хто падымае хвост, БРСМ, вось хто паразыты, дармаеды, тое ж самае, што камсамол. Сталін бы таксама іх падавіў, калі б яны працягвалі сябе так паводзіць: толькі на фэст выйсьці пагуляць, а працаваць ня хочацца, гэта — будучы таталітарны рэжым”.
Спадарыня: “Фашысцкім ахвярам, напэўна, на плошчы Леніна, там помнік воінам, хто загінуў. А сталінскага рэжыму ахвярам у нас у горадзе я ня ведаю”.
Карэспандэнт: “Катынскі крыж на вайсковых могілках на Белуша”.
Спадарыня: “Я ня ведала, што гэта ахвярам сталінскім, я думала, што гэта —Айчыннай вайны…”
Спадар: “Тут, на Замкавай, помнік габрэйскаму гета, на Фолюшы, там таксама ёсьць, канцлягер быў. Нам трэба парадак наводзіць у гэтым, мы дарослыя людзі, каб нашым дзецям, унукам была памяць, іх трэба вучыць гэтаму, таму што яны шмат чаго ня ведаюць. Нам бывае няма калі або ня хочацца аб гэтым гаварыць, але трэба”.
Малады спадар: “Беларусь увесь час была часткай імпэрый, польскіх, расейскіх, пад прыгнётам. Сувораў шмат выразаў Беларусь, гэты факт замоўчваюць, маўляў, заўжды былі сябрамі з Расеяй, але гэта ня так. Мне прыемна, што з боку Эўропы хочуць абараніць меншыя народы і хаця б маральна нас падтрымліваюць. У самой Беларусі ўвагі гэтаму замала, не хапае. Заходнія вобласьці арыентуюцца на Эўропу, і тут памятаюць пра ўсе беды, што былі. Трэба, каб былі дзень памяці, дзень смутку, каб маглі выказаць павагу нашым дзядам, каб шэсьці па горадзе са сьцягамі праводзіліся, але я думаю, што ў нас гэта яшчэ ня хутка будзе”.