Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Горача, на рост цэнаў не зьвяртаю ўвагі…”


Рост цэнаў на якія тавары вас найбольш турбуе? Адказы гарадзенскіх мінакоў.

Спадар: «Натуральна, што энэрганосьбіты растуць у цане. Канечне, я, як кіроўца, адчуваю гэта. Больш нічога не магу сказаць асаблівага».

Спадарыня: «Я не заўважаю гэтага, усё нармальна, усё ў парадку ў мяне. Яны так і так растуць, нічога ня зробіш».

Спадарыня: «Крышачку растуць на малочныя прадукты і на мясныя. Гэта тое, што мяне больш за ўсё цікавіць».

Малады спадар: «З такім заробкам рост цэнаў пастаянна адчуваецца. Не, не скачкі, вядома, але пастаянна не хапае. Я толькі на прадукты грошы выдаткоўваю, а адзеньне як было дарагое, так і застаецца».

Спадарыня: «Нас апошнім часам вельмі хвалюе праблема рамонту кватэры. Таму — будаўнічыя матэрыялы даражэюць: нас гэта хвалюе вельмі моцна».

Спадар: «Паліва таксама падрасло значна насамрэч, хай не за апошнія пару месяцаў, але мяркуецца, што зноў будзе падвышка. Гэта прынцыповая для нас праблема. Атрымліваецца так, што менш езьдзім і думаем — колькі выдаткаваць на гэта. Іншыя артыкулы, на якія хацелі б выдаць грошы, цярпяць праз гэта».

Спадар: «Раней я сачыў за цэнамі. Вось добры грузінскі анэкдот з нагоды дэнамінацыі 1961 году. У грузіна пытаюцца — як ты ставісься да гэтай дэнамінацыі? — Станоўча стаўлюся. — Чаму? — Разумееш, раней на пяцьдзясят рублёў я мог схадзіць у рэстарацыю адзін раз, а цяпер — два. Прыблізна і ў нас тое ж адбываецца, людзі скардзяцца. Малако вырасла ў цане, каўбасы».

Спадарыня: «Пра што гаворка? Вядома, адчуваем рост цэнаў — на прадукты, я пра адзеньне не кажу. Я пэнсіянэрка, гэта для мяне выключаецца ўсё».

Маладая спадарыня: «На прадукты яны заўсёды будуць расьці…»

Яе муж: «На прадукты, на рэчы, на ўсё патроху».

Спадарыня: «Нічога не магу сказаць, таму не гляджу на цэны. Малочная прадукцыя дарагая — тое, што часта спажываеш, гэта адчуваецца, а так — горача, не зьвяртаеш увагі».

Яе прыяцелька: «Гародніна свая на дачы…»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG