Хлопец: "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі…"
Ягоны сябра: "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі…"
Карэспандэнт: "А што для вас значыць гэтая арганізацыя?"
Першы хлопец: "Мы ўступілі ў яе, але ніякіх плюсаў, акрамя таго, што толькі грошы туды здаем".
Ягоны сябра: "Здаецца, яны нешта робяць, але ніякіх вынікаў не відаць".
Карэспандэнт: "А ад вас што патрабуецца як ад сябраў арганізацыі?"
Першы хлопец: "Ды нічога пакуль, але і плюсаў ніякіх".
Хлопец: "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Я ў яе шэрагах".
Карэспандэнт: "І што можаце пра яе сказаць?".
Хлопец: "Нічога, ды яна мне нічога і не дала".
Карэспандэнт: "А навошта ўступалі?"
Хлопец: "Проста ўступіў, і ўсё…"
Спадарыня: "Так, ведаю: Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Нічога не магу пра яе сказаць, бо я ўжо ў сталым узросьце. Думаю, што, мабыць, працуюць маладыя".
Карэспандэнт: "Вы, напэўна былі ў шэрагах камсамолу. Што вам зараз узгадваецца?"
Спадарыня: "Перш за ўсё абавязковыя ўзносы ўзгадваюцца. А потым… потым нічога, проста я была маладая…"
Спадарыня: "Ня ведаю".
Карэспандэнт: "І ніколі ня чулі?"
Спадарыня: "Не".
Спадар: "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".
Карэспандэнт: "А што можаце сказаць пра гэты саюз?"
Спадар: "Нічога". (Сьмяецца.)
Хлопец: "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі — дэбілы".
Карэспандэнт: "А вы што скажаце?"
Ягоны сябра: "Моладзевая арганізацыя, якая падтрымлівае прэзыдэнта. Раней былі піянэры, а цяпер сталі БРСМ. Я там нават працаваў, буракі палоў, нават грошы нейкія давалі".
Спадарыня: "Беларускі… нешта там… рэспубліканскі саюз моладзі… здаецца. Нічога пра яе не магу сказаць. Чула аднойчы, што яны падлеткаў півам напаілі, каб тыя ўступалі ў іх шэрагі".