Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бел-чырвона-белы сьцяг у гонар Грунвальду


Мінулай ноччу ў Віцебску на вуліцы “Праўды” залунаў бел-чырвона-белы сьцяг.

Ён быў вывешаны каля 23.30 на электрычных дратах недалёка ад Камбіната мастацтваў. І бачыць сьцяг маглі мінакі, якія вярталіся з канцэртаў “Славянскага базару” або тыя, хто проста прагульваўся па горадзе.

Паводле віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайды, да сьцяга была прымацавана цыдулка: "Да 600-годзьдзя гістарычнай перамогі пад Грунвальдам. 15 ліпеня 1410 гду аб'яднаныя сілы ВКЛ і Польшчы пры ўдзеле чэскіх ваяроў і татарскіх атрадаў ушчэнт разьбілі крыжакоў Тэўтонскага ордэну. Войскамі ВКЛ кіраваў Вялікі князь Вітаўт. Вечная слава героям! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон”.

Спадар Хамайда кажа, што зьмест цыдулкі вядомы яму з крыніцаў, вартых даверу. Што да сьцяга, то ён лунаў над Віцебскам нядоўга - ўраньні яго ўжо не было.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG