Днямі ў нью-ёрскім выдавецтве The Edwin Mellen Press выйшла аповесьць Васіля Быкава “Мёртвым не баліць”. Такое выданьне праз 45 гадоў пасьля напісаньня аповесьці ставіць кропку ў развагах некаторых літаратараў пра нібыта састарэлую тэматыку і мастацкую эстэтыку Быкава. Пераклад на ангельскую зрабіў амэрыканскі прафэсар Джозэф Мозур.
Навумчык: У апошнія гады жыцьця Быкаў казаў, што літаратура страціла сваю ранейшую місыю, што публіку больш цікавіць масавая культура, а рэалістычная плынь у літаратуры саступае месца постмадэрнізму. У постамдэрнізьме ён бачыў тупік, “канец гісторыі”. І тым ня менш, ён заставаўся верны сваім творчым прынцыпам. Але – наколькі ў Амэрыцы папулярная рэалістычная плынь у літаратуры, да якой належаў і Быкаў?
Мозур: Рэалістычная плынь у літаратуры ў нас у ЗША зусім не саступіла месца постмадэрнізму. Вялікі посьпех маюць сёньня
Быкаў меў рацыю, убачыўшы ў постамдэрнізьме тупік.
Васіль Уладзімеравіч меў рацыю, убачыўшы ў постмадэрнізьме тупік. Пакуль будуць чалавечыя канфлікты, пакуты і трагедыі, будзе існаваць і патрэба рэалізму ў літаратуры. Таму “Мёртвым не баліць” актуальны і сёньня.
Навумчык: Калі Вы ўпершыню пазнаёміліся з быкаўскай творчасьцю?
Мозур: Упершыню я прачытаў “Мёртвым не баліць” у “Новым мире”, здаецца, у 1981 годзе, калі быў замежным асьпірантам на летніх курсах Маскоўскага ўнівэрсытэту. Быў уражаны драматызмам расповяду, гранічнай шчырасьцю аўтарскага апісаньня вайсковых дзеяньняў і, самае галоўнае, сьмелай крытыкай неасталінізму, які тады набываў моц у Савецкім Саюзе. Потым чытаў амаль усе аповесьці і апавяданьні Быкава – вылучу “Сотнікаў”, “Кар’ер”, “У тумане”, “Сьцяна”, якія зрабілі асабліва моцнае ўражаньне...
Я хутка зразумеў, што Васіль Быкавў надзіва таленавіты і сьмелы пісьменьнік. Натуральна, я жадаў, каб і амэрыканскія чытачы маглі пазнаёміцца зь ягонай творчасьцю. І калі даведаўся, як мала ягоных тэкстаў перакладзена на ангельскую, дык цьвёрда вырашыў, што буду перакладаць “Мёртвым не баліць”. Магчымасьць гэта зрабіць, на жаль, я атрымаў ня хутка.
Канешне, прайшло 45 гадоў пасьля напісаньня аповесьці, і нялёгка было знайсьці камэрцыйнае выдавецтва, гатовае апублікаваць пераклад аповесьці “мінулых часоў”. Таму трэба было зьвяртацца ў выдавецтвы, якія публікуюць кнігі для ўнівэрсытэтаў і буйных бібліятэк. Мне пашанцавала, і выдавецтва The Edwin Mellen Press у штаце Нью-Ёрк узяло мой пераклад. Паліграфічна кніга добра зробленая, выдавецтва яе актыўна рэклямуе, спадзяюся, кнігу будуць купляць.
Навумчык: Чаму з літаратурнай спадчыны Быкава Вы выбралі менавіта “Мёртвым не баліць”?
Мозур: Па-першае, «Мёртвым не баліць» найбольш аўтабіяграфічны твор Быкава, і гэта факт робіць яго значна больш цікавым для цяперашняга амэрыканскага чытача, які любіць чытаць пра рэальныя перажываньні рэальных людзей. Гэта асабліва тычыцца твораў пра вайну.
Амэрыканскія вэтэраны Іраку і Аўганістану здольныя спачуваць быкаўскаму герою.
Па-другое, падзеі ў «Мёртвым не баліць» адбываюцца зімой у пачатку 1944 года пад Кіраваградам. На Заходнім фронце (маюцца на ўвазе дзеяньні саюзьнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі ў Заходняй Эўропе – С.Н.) у канцы гэтага ж году ў аналягічных лютых зімовых умовах амэрыканскія салдаты супрацьстаялі нямецкім войскам у Ардэнах (ангельскі назоў – Battle of the Bulge), дзе ў нас былі самыя вялікія страты ў часе вайны. Пра гэтую бітву ведаюць усе амэрыканцы, але мала хто чуў пра бітву за Кіраваград, дзе ахвяраў было на некалькі парадкаў болей. Спадзяюся, з дапамогай майго перакладу твору Быкава амэрыканскія чытачы нарэшце атрымаюць уяўленьне пра жыцьцё простых салдат на Ўсходнім фронце і пра тыя надзвычай цяжкія ўмовы, у якіх ім давялося ваяваць.
Па-трэцяе, я вырашыў перакласьці «Мёртвым не баліць», каб крыху скарэктаваць заходняе ўяўленьне пра часы «адлігі» у савецкай літаратуры. Думаю, можна сьмела паставіць аповесьць Быкава ў адзін шэраг з творамі Аляксандра Салжаніцына, чые кнігі былі адразу перакладзеныя на ангельскую мову і карысталіся вялікім посьпехам у ЗША. Крытыка таталітарызму і зьвязаныя зь ім спосаб мысьленьня і атмасфэра ўсеагульнай падазронасьці выяўленыя гэтак жа моцна ў Быкава, як і ў Салжаніцына. На жаль, у 1965 годзе не знайшлося амэрыканскага перакладчыка для аповесьці Быкава. Бо раман быў напісаны на беларускай – мове, якая была нашмат меней вывучаная ў ЗША і Англіі, чым расейская. А расейскае, «навамірскае» выданьне, як вядома, даволі моцна адрозьніваецца ад беларускага арыгіналу.
Прыцягвае таксама і жывы аповед ад першай асобы. Быкаў больш любіць распавядаць ад трэцяй асобы, але аўтар па-майстэрску вядзе аповед ад першай асобы ў «Мёртвым не баліць». Цікавы вобраз Каці – у амэрыканскай літаратуры пра Другую ўсясьветную вайну не сустракаем жанчынаў на фронце. Псыхалёгія героя і апавядальніка, сталага Васілевіча, нагадвае перажываньні многіх амэрыканскіх салдат, якія вярнуліся з Іраку і Афганістану з сындромам посттраўматычнага стрэсу (PTSD - Posttraumatic Stress Disorder). Сёньня ў нашых унівэрсытэтах вучыцца даволі шмат маладых вэтэранаў, якія, безумоўна, здольныя зразумець і спачуваць малодшаму лейтэнанту Васілевічу.
Навумчык: Ваш пераклад толькі што выйшаў, але, магчыма, Вы кагосьці пазнаёмілі з тэкстам яшчэ да выданьня?
Мозур: Так, я даваў шмат якім маім сябрам і знаёмым пачытаць мой пераклад. Сярод іх прафэсары гісторыі, філязофіі і літаратуры. Галоўнае, я не жадаў, каб тэкст на ангельскай меў “пах” перакладу. І я асабліва жадаў, каб ангельскі ў перакладзе быў падобны на ангельскую ў мэмуарах тых салдат, якія пісалі пра свае перажываньні на заходнім фронце. З гэтай мэтай я чытаў мэмуары
Быкаўскі сюжэт захоплівае амэрыканскіх студэнтаў.