"Доўгая дарога дадому" гучыць у аўтарскім выкананьні. Запіс зроблены восем гадоў таму ў Празе ў студыі Радыё Свабода. Працягласьць гучаньня — 6 гадзін і 22 хвіліны, тыя самыя лічбы пазначаюць і дату сьмерці Васіля Быкава — 22 чэрвеня. А тры прэзэнтацыі — тры дні паміж датамі прыходу пісьменьніка ў зямное жыцьцё і адыходу ў вечнасьць.
Мультымэдыйны дыск выстаўлены на svaboda.org у форме мікрасайту:
Васіль Быкаў. "Доўгая дарога дадому"
Каб спампаваць паасобныя аўдыёфайлы, трэба навесьці курсор на назву фрагмэнта і клікнуць на слова “Загрузіць”.
Гэта ўжо пяты мультымэдыйны дыск “Свабоды”. Першым быў аўдыёдыск “Быкаў на Свабодзе”, далей – два CD-дыскі “Начной чытанкі” і DVD-дыск “Барды Свабоды”.
- У Менску голас Быкава загучыць у дзень яго народзінаў
- Бабруйск – таксама горад Быкава
- Голас Васіля Быкава вярнуўся ў Горадню
- Быкаў на Свабодзе. — 2005. — 662 с.: іл. — 2-е выд. (PDF/HTML)
- Быкаў на Свабодзе. — 2004. — 536 с.: іл. (PDF/HTML 1.7Mb)