Усяго было затрымана і дапытана ў якасьці сьведкаў больш за 20 актывістаў і экспэртаў кампаніі. Па справе, заведзенай паводле артыкула 250 Крымінальнага кодэксу (распаўсюд ілжывай інфармацыі пра тавары і паслугі) падазраванымі прызнаныя паэт Уладзімер Някляеў, рэдактар газэты «Товарищ» Сяргей Вазьняк, актывіст АГП Андрэй Дзьмітрыеў. Іх зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар.
Учора ноччу, калі сьледчыя выводзілі Уладзімера Някляева з кватэры на допыт, ён пасьпеў заявіць Радыё «Свабода» пра парушэньні працэдуры ператрусу, які адбыўся ў офісе кампаніі «Гавары праўду»:
«Я хачу сказаць, што да гэтых хлопцаў, якія зараз рабілі ў мяне ператрус, у мяне прэтэнзій няма. Яны ўсё рабілі па законе. А малойцы, якія ўварваліся ў офіс, паводзілі сябе адвязна. Усё было згружана проста безь ніякага вопісу. А галоўнае, што яны прайшлі ў офіс першымі, да панятых. І што яны там пакінулі, можа, яны тое там і знайшлі».
Лідэры і экспэрты кампаніі «Гавары праўду» на прэсавай канфэрэнцыі, тэрмінова скліканай ў Менску, заявілі, што нягледзячы на ўладны пагром, кампанія працягнецца.
Адзін з тых, хто ўчора ўпершыню ў жыцьці перанёс міліцэйскі ператрус і допыт, вядомы філёляг і журналіст Аляксандар Фядута прызнаўся, што сьледчыя так і не змаглі праверыць 10 тысяч тамоў ягонай бібліятэкі, а на пратаколе ператрусу спадар Фядута напісаў дзьве істотныя заўвагі аб парушэньні сьледчымі працэдуры. Спадар Фядута ўчарашнія рэпрэсіўныя захады ўладаў назваў сплянаванай акцыяй — пагромам грамадзянскіх актывістаў, учыненым у адзін час у Менску і рэгіёнах. Спадар Фядута заявіў, што актывісты кампаніі «Гавары праўду» не займаюцца палітыкай, а толькі адкрыта выказваюць сваю пазыцыю, і гэта не спадабалася ўладзе:
«Па-першае, гэта якасьць працы беларускай улады. У адзін дзень вялікая колькасьць жыхароў Беларусі атрымала паштоўкі з прапановай паставіць адзнаку гэтай уладзе. Па-другое, актывісты грамадзянскай кампаніі „Гавары праўду“ пачалі выпраўляць тую несправядлівасьць, якую ўлада дапусьціла да мажліва аднаго з найвялікшых сыноў Беларусі, нашага вялікага пісьменьніка Васіля Быкава».
Паводле Аляксандра Фядуты, актывісты кампаніі цягам 9 дзён сабралі больш за 10 тысяч подпісаў за наданьне імя Быкава вуліцам у Менску і Гародні. Кампанія прадоўжыца, нягледзячы на пагром, заявіў Аляксандар Фядута:
«Па-першае, збор подпісаў працягнецца. Па-другое, мы зробім усё магчымае, каб тыя нашыя калегі, якія сёньня затрыманыя, як мага хутчэй выйшлі на свабоду».
Іншы экспэрт кампаніі Сьвятлана Навумава заявіла, што каардынатары кампаніі з рэгіёнаў ужо пацьвердзілі жаданьне працягваць дзейнасьць.
На прэсавай канфэрэнцыі кампаніі «Гавары праўду» лідэры трох буйнейшых апазыцыйных партыяў БНФ, АГП і «Справядлівага сьвету» выказалі палітычную падтрымку гэтаму руху. Вострую ацэнку апошніх рэпрэсій даў Сяргей Калякін:
«Гэта звычайны фашызм у яго найбольш яркай праяве. Той фашызм, пра які казаў Мусаліні: павінна быць так — усё ў дзяржаве, усё пад кантролем дзяржавы, нічога па-за яе кантролем. Усё незалежнае падлягае зьнішчэньню згодна з дактрынай фашызму і дактрынай нашай улады».
Праваабаронца Тацяна Процька выказала перасьцярогу, што актывістаў кампаніі «Гавары праўду!», якіх затрымалі па артыкуле 250 КК (распаўсюд ілжывай інфармацыі пра тавары і паслугі) пазьней могуць судзіць па іншых, больш небясьпечных артыкулах. На думку спадарыні Процькі, беларускія сьледчыя ў часе сваіх дзеяньняў выкарыстоўвалі досьвед рэпрэсій 30-х гадоў у СССР:
«Мэханізм той жа — бяруць за адно, потым чалавека дапытваюць, ён спакойна піша, расказвае, а потым яго засуджваюць зусім па іншым артыкуле».
Намесьнік старшыні АГП Леў Марголін, камэнтуючы падзеі, дапусьціў, што беларускія ўлады спалохаліся, што Ўладзімер Някляеў абвесьціць аб сваім удзеле ў прэзыдэнцкіх выбарах. Многія з тых, хто пацярпеў у часе ўчарашніх міліцэйскіх рэйдаў, выказвалі перакананьне — так пачалася чарговая выбарчая кампанія Аляксандра Лукашэнкі.