Свае меркаваньні выказалі вядомыя правабаронцы і юрысты.
Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, артыкул 250 – "Распаўсюджваньне ілжывай інфармацыі аб таварах і паслугах"
Пункт 1. "Распаўсюджваньне заведама ілжывай інфармацыі альбо выкарыстаньне рэклямы, якая падманвае спажыўцоў адносна якасьці, колькасьці, складу, спосабу вырабу ды іншых характарыстык прадукцыі (тавараў, работ, паслуг)." Максымальная пакараньне да 2 гадоў абмежаваньня волі.
Пункт 2. "Тыя ж дзеяньні адносна прадукцыі (тавараў, работ, паслугаў) , якія могуць нанесьці шкоду здароўю спажыўца". Максымальнае пакараньне да 3 гадоў пазбаўленьня волі.
Пункт 2. "Тыя ж дзеяньні адносна прадукцыі (тавараў, работ, паслугаў) , якія могуць нанесьці шкоду здароўю спажыўца". Максымальнае пакараньне да 3 гадоў пазбаўленьня волі.
Праваабаронца, юрыст Алеся Мураўёва кажа, што гэты артыкул да актывістаў грамадзкай кампаніі ўвогуле ня можа ўжывацца.
"Паводле гэтага артыкулу адказваць могуць толькі тыя, хто зьвязаны з бізнэсам: індывідуальныя прадпрымальнікі ці камэрцыйныя ўстановы. Простыя фізычныя асобы ці некамэрцыйныя арганізацыя нават ня могуць быць суб'ектамі паводле гэтага артыкулу. Таксама пад гэты артыкул не падпадае сацыяльная ці палітычная рэкляма. Таму мне ўвогуле незразумела, як сюды можна "прыцягнуць" грамадзянскую кампанію".
Вядомы праваабаронца, старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак таксама мяркуе, што артыкул 250-ы Крымінальнага кодэксу выкарыстаны супраць актывістаў кампаніі "Гавары праўду!" штучна і беспадстаўна.
Паводле Алега Гулака, які 18-га траўня прысутнічаў у якасьці праваабаронцы падчас ператрусу ў кватэры сацыёляга Андрэя Вардамацкага, "насамрэч справай кіруюць не міліцыянты, а супрацоўнікі спэцслужбаў, якія не прадстаўляюцца".
Незалежны юрыст Сяргей Балыкін, які спэцыялізуецца на абароне бізнэсу, не змог згадаць выпадку ўжываньня ў Беларусі 250-га артыкулу пра "Распаўсюджваньне ілжывай інфармацыі аб таварах і паслугах".
У прэсавай службе Міністэрства унутраных спраў запісалі пытаньні "Свабоды" для камэнтару адносна справы "Гавары праўду!", але атрымаць на іх адказы не ўдалося: тэлефон прэсавай службы пасьля абеду змоўк. Пётр Кісялёў з прэсавай службы пракуратуры Беларусі сказаў, што гэтую справу ў пракуратуры не вядуць, таму "камэнтаваць няма чаго". У прэсавай службе КДБ пра ўдзел у справе супрацоўнікаў КДБ нічога не кажуць. Стужка 4.
"Мы не камэнтуем, без камэнтароў пра гэта. У тым ліку пра ўдзел КДБ нічога сказаць не магу".