Афіцыйная Масква нэгатыўна адрэагавала на заяву Курмабека Бакіева, агучаную ўчора ў Менску, аб тым, што ён па-ранейшаму лічыць сябе прэзыдэнтам Кіргізстану. Гаворыць міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў:
«Я ведаю толькі адно, і пра гэта было афіцыйна заяўлена, што Курманбек Саліевіч Бакіеў па факсе прыслаў у Бішкек заяву пра адстаўку. Гэта дакумэнт, а вусныя заявы наўрад ці могуць яго адмяніць».
Яшчэ больш выразна статус Бакіева як чалавека, які страціў працу, акрэсьліў прэзыдэнт Расеі Мядзьведзеў, які нэгатыўна ацаніў сам факт запрашэньня Лукашэнкам зрынутага кіргіскага прэзыдэнта ў Беларусь:
«Адна справа — дамаўляцца аб тым, каб па-сур’ёзнаму працаваць, ісьці насустрач адзін аднаму, дапамагаць адзін аднаму, а іншая справа — прымаць рашэньні аб прыёме на сталае месца жыхарства людзей, якія страцілі працу. Гэта розныя рэчы».
Такім чынам Мядзьведзеў, адказваючы ў Харкаве на пытаньне журналістаў пра зьніжкі на аплату расейскіх энэрганосьбітаў, даў зразумець афіцыйнаму Менску, што на такую палёгку разьлічваць ня варта.
Аляксандар Лукашэнка публічна не адрэагаваў на гэтыя словы Мядзьведзева. Як вынікае з заявы прэсавага сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных, афіцыйны Менск пакуль канчаткова ня вызначыўся са статусам Бакіева:
«Вы ўсе чулі заявы прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь пра тое, што ён запрасіў Бакіева ў Беларусь, а наданьне статусу — гэта юрыдычная працэдура. Пакуль рана пра гэта казаць, бо, само сабою, гэта адбылося літаральна на днях».
Разам з тым спадар Савіных паведаміў, што ў Беларусь пакуль не паступала нейкіх нотаў з Кіргізстану пра выдачу Курманбека Бакіева:
«Любыя запыты на выдачу рэгулююцца сур’ёзнымі міжнароднымі канвэнцыямі, якія абумоўленыя многімі ўмовамі, неабходнасьцю рыхтаваць сур’ёзны пакет дакумэнтаў».
Паводле спадара Савіных, урад Беларусі падрыхтаваў для Кіргізстану гуманітарны груз, які на 90 працэнтаў складаецца з прадуктаў харчаваньня, і цяпер МЗС шукае структуры, якія б прынялі і разьмеркавалі гэты груз на месцы.
Менскі палітоляг Аляксей Кароль мяркуе, што Бакіеў фактычна мае ў Менску статус уцекача. Тое ж, што Бакіеў атрымаў тут ня толькі прытулак, але і трыбуну для заяў, сьведчыць пра тое, што Беларусь фактычна пачала ўмешвацца ва ўнутраныя справы Кіргізстану, лічыць спадар Кароль:
«Шанцаў на тое, што ў Кіргізстане сытуацыя зьменіцца і яго запросяць назад, вельмі мала. Але ёсьць іншая пагроза, што Беларусь такім чынам нават ня ўскосна, а наўпрост можа ўплываць на абвастрэньне сытуацыі ў Кіргізстане, даўшы Бакіеву гэтую пляцоўку і магчымасьць актыўна ўплываць словам, а можа, і пэўнымі сувязямі на сытуацыю ў гэтай краіне».
Ніякай карысьці Беларусі ад гэтага няма, мяркуе Аляксей Кароль: наадварот, толькі пагаршаецца імідж краіны ў Цэнтральнай Азіі, у СНД і ва ўсім сьвеце. Навошта ж тады гэта робіць Аляксандар Лукашэнка? Меркаваньне Аляксея Караля:
«Найперш матывы тут трэба шукаць у псыхалёгіі. Тут назіраецца як бы экстрапаляцыя сытуацыі ў Кіргізстане на Беларусь, пра што сьведчыць шэраг выказваньняў Лукашэнкі ў нядаўнім ягоным пасланьні. Па-другое, палітычна гэта дае магчымасьць зноў гучна абвясьціць пра сябе на міжнароднай арэне і прымусіць лічыцца з сабою. Па-трэцяе, тут прысутнічае элемэнт торгу, каб узьняць плянку і дамагацца нейкіх саступак... Але асноўны магчымы матыў — гэта матыў страху паўтору той жа сытуацыі ў Беларусі».
23 красавіка зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў ладзіць прэсавую канфэрэнцыю ў Менску.
У Менску Бакіеў знаходзіцца зь неафіцыйнай жонкай і малалетнімі дзецьмі.
«Я ведаю толькі адно, і пра гэта было афіцыйна заяўлена, што Курманбек Саліевіч Бакіеў па факсе прыслаў у Бішкек заяву пра адстаўку. Гэта дакумэнт, а вусныя заявы наўрад ці могуць яго адмяніць».
Яшчэ больш выразна статус Бакіева як чалавека, які страціў працу, акрэсьліў прэзыдэнт Расеі Мядзьведзеў, які нэгатыўна ацаніў сам факт запрашэньня Лукашэнкам зрынутага кіргіскага прэзыдэнта ў Беларусь:
Курманбек Саліевіч Бакіеў па факсе прыслаў у Бішкек заяву пра адстаўку. Гэта дакумэнт, а вусныя заявы наўрад ці могуць яго адмяніць.
Такім чынам Мядзьведзеў, адказваючы ў Харкаве на пытаньне журналістаў пра зьніжкі на аплату расейскіх энэрганосьбітаў, даў зразумець афіцыйнаму Менску, што на такую палёгку разьлічваць ня варта.
Аляксандар Лукашэнка публічна не адрэагаваў на гэтыя словы Мядзьведзева. Як вынікае з заявы прэсавага сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных, афіцыйны Менск пакуль канчаткова ня вызначыўся са статусам Бакіева:
«Вы ўсе чулі заявы прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь пра тое, што ён запрасіў Бакіева ў Беларусь, а наданьне статусу — гэта юрыдычная працэдура. Пакуль рана пра гэта казаць, бо, само сабою, гэта адбылося літаральна на днях».
Разам з тым спадар Савіных паведаміў, што ў Беларусь пакуль не паступала нейкіх нотаў з Кіргізстану пра выдачу Курманбека Бакіева:
«Любыя запыты на выдачу рэгулююцца сур’ёзнымі міжнароднымі канвэнцыямі, якія абумоўленыя многімі ўмовамі, неабходнасьцю рыхтаваць сур’ёзны пакет дакумэнтаў».
Паводле спадара Савіных, урад Беларусі падрыхтаваў для Кіргізстану гуманітарны груз, які на 90 працэнтаў складаецца з прадуктаў харчаваньня, і цяпер МЗС шукае структуры, якія б прынялі і разьмеркавалі гэты груз на месцы.
Менскі палітоляг Аляксей Кароль мяркуе, што Бакіеў фактычна мае ў Менску статус уцекача. Тое ж, што Бакіеў атрымаў тут ня толькі прытулак, але і трыбуну для заяў, сьведчыць пра тое, што Беларусь фактычна пачала ўмешвацца ва ўнутраныя справы Кіргізстану, лічыць спадар Кароль:
Асноўны магчымы матыў — гэта матыў страху паўтору той жа сытуацыі ў Беларусі.
Ніякай карысьці Беларусі ад гэтага няма, мяркуе Аляксей Кароль: наадварот, толькі пагаршаецца імідж краіны ў Цэнтральнай Азіі, у СНД і ва ўсім сьвеце. Навошта ж тады гэта робіць Аляксандар Лукашэнка? Меркаваньне Аляксея Караля:
«Найперш матывы тут трэба шукаць у псыхалёгіі. Тут назіраецца як бы экстрапаляцыя сытуацыі ў Кіргізстане на Беларусь, пра што сьведчыць шэраг выказваньняў Лукашэнкі ў нядаўнім ягоным пасланьні. Па-другое, палітычна гэта дае магчымасьць зноў гучна абвясьціць пра сябе на міжнароднай арэне і прымусіць лічыцца з сабою. Па-трэцяе, тут прысутнічае элемэнт торгу, каб узьняць плянку і дамагацца нейкіх саступак... Але асноўны магчымы матыў — гэта матыў страху паўтору той жа сытуацыі ў Беларусі».
23 красавіка зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў ладзіць прэсавую канфэрэнцыю ў Менску.
У Менску Бакіеў знаходзіцца зь неафіцыйнай жонкай і малалетнімі дзецьмі.
Курманбек Бакіеў з жонкай, якая цяпер таксама знаходзіцца ў Менску. Гэтае фота прынесьлі ў бюро Радыё Свабода ў Бішкеку.