Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа рымскі Бэнэдыкт XVI павіншаваў кардынала Казіміра Сьвёнтка


Папа рымскі Бэнэдыкт XVI, Дзяржаўны сакратар Ватыкану кардынал Тарчызіо Бэртонэ і намесьнік дзяржсакратара арцыбіскупа Фернандо Філоні павіншавалі Мітрапаліта Менска-Магілёўскі на пэнсіі, кардынала Казіміра Сьвёнтка зь імянінамі.

Сьвята сьвятога Казіміра — апекуна Польшчы, Літвы і Беларусі Каталіцкі касьцёл адзначыў 4 сакавіка, паведамляе catholic.by.

У адмысловай тэлеграме Папа рымскі піша: «З нагоды ўрачыстасьці імянінаў дасылаю Вашай Эмінэнцыі шчырыя пажаданьні і выказваю духоўную лучнасьць. Праз пасрэдніцтва сьвятога Казіміра прашу аб шчодрых Божых ласках і з сэрца ўдзяляю апостальскае дабраслаўленьне, агортваючы ім блізкіх і супрацоўнікаў ксяндза кардынала, а таксама ўсіх давераных яго пастырскаму клопату».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG