Перамовы мелі пачацца а 17-й гадзіне паводле маскоўскага часу. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе расейскага ўраду. Як кажа прадстаўніца расейскага Міністэрства энэргетыкі Ірына Есіпава, чакаецца ўдзел у іх з расейскага боку віцэ-прэм’ера Ігара Сечына і міністра энэргетыкі Сяргея Шматко.
«Я магу выказаць толькі свае меркаваньні, якія пакуль ні на чым не грунтуюцца. Я вельмі спадзяюся, што будуць падпісаныя пагадненьні. Вельмі на гэта разьлічваю».
Перамовы аднавіліся пасьля ліста прэзыдэнта Расеі да кіраўніка Беларусі адносна паставак нафты ад 17 студзеня. Зьмест ліста не раскрываецца. Паводле першага віцэ-прэм’ера ўраду Расеі Ігара Шувалава, прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў настойвае на як найхутчэйшым вырашэньні спрэчных пытаньняў, каб мець доўгатэрміновыя празрыстыя стасункі.
На прэсавай канфэрэнцыі ў суботу старшыня мытнага камітэту Беларусі Аляксандар Шпілеўскі абвінаваціў Расею ў незаконным зборы мыта з суб’ектаў гаспадараньня, якія ажыцьцяўляюць пастаўкі нафты ў Беларусь. Маўляў, Расея ў аднабаковым парадку выйшла з дамоўленасьцяў.
Гэтаксама Менск і Масква ня маюць пакуль дамоўленасьцяў і па транзыце расейскай электраэнэргіі і яе пастаўках у Беларусь. Пагадненьне тут плянуецца падпісаць на гэтым тыдні. Апошні раўнд перамоваў прайшоў 23 студзеня ў Маскве. Кіраўнік прэс-службы «Интер РАО ЕЭС» Цімур Бялоў сказаў карэспандэнту «Свабоды», што расейскі бок задаволены ходам перамоваў:
«Цяпер ідуць працоўныя кансультацыі, і пры патрэбе вочнай сустрэчы бакі ўзгодняць месца і час яе правядзеньня. Усе адбываецца ў рамках тэлефонных кансультацый, ідзе фармуляваньне асноўных палажэньняў. Спадзяемся, што да канца тыдня „Белэнэрга“ і „Интер РАО ЕЭС“ удасца выйсьці на падпісаньне дакумэнтаў. Пазыцыі наблізіліся ўжо канчаткова, ёсьць прынцыповае разуменьне па пазыцыі абодвух бакоў. Мы задаволеныя, што канструктыўная пазыцыя ў абодвух бакоў».
Камэнтуючы сытуацыю, эканаміст Валянцін Мацкевіч адзначыў:
«Пару гадоў таму была такая заява: перастаньце езьдзіць у Маскву, перастаньце стаяць на каленях. Бачым, што, магчыма, на каленях і не стаяць, але паездкі ў Маскву працягваюцца і ніякім чынам пытаньне не вырашаецца. І Беларусь як надзейны транзытэр страчвае свой аўтарытэт, і Расея як пастаўшчык. Канечне, усё гэта інсьпіравана з Расеі. Канечне, Сямашка павёз нейкія прапановы Маскве. Але справа ў тым, што Масква ўперлася, ніякага кампрамісу адтуль не відаць. Напэўна, іх мэта ў тым, каб у беларускім бюджэце не хапала грошай.
Урад павінен шукаць іншыя крыніцы, чым пагасіць. Ну вось па транзыце электраэнэргіі ў Калініградзкую вобласьць ці па кошце транзыту нафты ці газу. Пакуль гэта ня будзе вырашана, то гэтая няпэўная сытуацыя будзе працягвацца».
Гэта ўжо трэці нафтавы візыт першага віцэ-прэм’ера Ўладзімера Сямашкі ў Маскву. Чакалася, што пагадненьне аб пастаўках нафты будзе падпісана 30-31 сьнежня мінулага году. Аднак бакі не дамовіліся. Беларуская дэлегацыя паскардзілася, што на яе быў учынены беспрэцэдэнтны ціск. Другі раз Уладзімер Сямашка паехаў у Маскву 9 студзеня. І тады ён зноў вярнуўся ні з чым. Расейскі бок папярэдзіў: калі афіцыйны Менск будзе зацягваць нафтавыя перамовы, то Беларусь можа пазбавіцца ўсялякіх ільготаў на нафту. Пастаўкі нафты ад 1 студзеня працягваліся са стопрацэнтным мытам.