Дылерскія аўтасалёны «Аўтанова» й «Форд» на вуліцы Хатаевіча сёньня былі зачыненыя. Ніхто сюды ня ішоў і ня ехаў. Сыпаўся толькі сьнег.
Аўтасалён на вуліцы Яфрэмава, дзе прадаюць новыя легкавікі зь Нямеччыны, сёньня таксама ня вёў ніякіх продажаў. Працавалі толькі на тэхнічнае абслугоўваньне фальксвагенаў, прададзеных яшчэ да Новага году.
«Пакуль ніякіх продажаў. У гэтым годзе яшчэ сьвяты. Павінны падаражаць аўтамабілі. Мыты новыя будуць уводзіць».
У салёне стаяць новыя фальксвагены — «Джэта» ,«Гольф», «Пасат» — коштам ад 19 да 25 тысяч даляраў. Іх прывезьлі яшчэ ў мінулым годзе. Канчатковай яснасьці наконт таго, як рабіць мытнае афармленьне машын ва ўмовах Мытнага саюзу, пакуль няма.
Спадар Ян, уладальнік сумеснага амэрыканска-беларускага прадпрыемства «Белаўтаінтэрнэшынэл», якое знаходзіцца на вуліцы Фядзюнінскага й займаецца продажам аўтамабіляў амэрыканскай ды японскай вытворчасьці, расказаў, што прывозіць новыя легкавікі не зьбіраецца: будуць прадаваць тыя, якія ёсьць:
«Зімой заўсёды людзі менш купляюць машыны. Будзем прадаваць тыя, якія ў нас ёсьць. Увозіць машыны ня будзем. Нявыгадна! Мы проста ня ў стане іх растаможыць. Напрыклад, машыну „Таёта“ з аб’ёмам рухавіка 2,4 літра каштавала растаможыць 2 тысячы 400 даляраў, цяпер растаможка — больш як 10 тысяч».
Аўтааматары нэгатыўна адклікаюцца на ўвядзеньне новых мытаў на аўтамабілі заходняй вытворчасьці.
Спадар Уладзімер: «Гэта няправільна, бо паднімуцца кошты на аўтамабілі. Машына будзе недаступнай, яе ня купяць».
Некаторыя прыхільнікі цесных дачыненьняў з Расеяй лічаць, што суседняя дзяржава навыпускае багата аўтамабіляў на сваіх заводах пад брэндам замежных. Маўляў, нездарма ж расейцы набудавалі багата сумесных аўтазаводаў:
«У Расеі наробяць, што не захочаш пасьля браць іх. Новыя! „Рэно“ наробяць, „Таётаў“ — і будуць канкураваць».
Такі аптымізм падзяляюць далёка ня ўсе аўтааматары, з кім удалося пагутарыць:
Спадар Вячаслаў: «Ня выйшлі расейцы на такі ўзровень, каб рабіць такія аўтамабілі, як, напрыклад, Нямеччына. Яшчэ далекавата да такіх».
Аўтасалён на вуліцы Яфрэмава, дзе прадаюць новыя легкавікі зь Нямеччыны, сёньня таксама ня вёў ніякіх продажаў. Працавалі толькі на тэхнічнае абслугоўваньне фальксвагенаў, прададзеных яшчэ да Новага году.
Канчатковай яснасьці наконт таго, як рабіць мытнае афармленьне машын ва ўмовах Мытнага саюзу, пакуль няма.
Супрацоўнік аўтасалёну патлумачыў:«Пакуль ніякіх продажаў. У гэтым годзе яшчэ сьвяты. Павінны падаражаць аўтамабілі. Мыты новыя будуць уводзіць».