Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заіка: калі гэта без дураты, то летам цэны на бэнзін у Беларусі зьменшацца


Леанід Заіка
Леанід Заіка

Паводле кіраўніка аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леаніда Заікі, тое, што Палата прадстаўнікоў так хутка ратыфікавала дакумэнты аб Мытным саюзе, сьведчыць пра тое, што яна робіць так, як ёй рэкамэндуе кіраўніцтва краіны.

Паводле спадара Заікі, калі Мытны саюз Беларусі, Казахстану і Расеі ўключае тры краіны і клясычныя правілы мытнага саюзу, то цэны на ўсе тавары павінны быць роўнымі для ўсіх спажыўцоў.

“Унутры гэтага саюзу нафта і газ павінны каштаваць аднолькава, што для жыхароў Смаленску, што для жыхароў Беларусі. І бэнзін на запраўках павінен быць ніжэйшы, на ўзроўні расейскіх коштаў. Таму мне вельмі цікава, як гэта ўсё будзе адбывацца. Калі гэта ўсё рабіць граматна, без дураты, то ўжо летам 2010 году цалкам можна чакаць, што цэны на бэнзін у Беларусі зьменшацца для спажыўцоў, камунальныя паслугі стануць таньнейшыя, бо газ стане таньнейшы. І многія прадукты харчаваньня стануць таньнейшыя, бо будуць завозіцца з Казахстану і Расеі.

Калі цэны на паліва, рэсурсы для Беларусі будуць адрозьнівацца ад цэнаў расейскіх, то тады любы эканаміст і нават студэнт трэцяга курсу можа рэкамэндаваць свайму ўраду з такога саюзу выходзіць. Тады гэта будзе ня Мытны саюз, а проста нейкая цацка з расейскімі мэтамі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG