Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь ратыфікавала “скарбонку” ЭўрАзЭс


Усяго паўгадзіны спатрэбілася дэпутатам палаты прадстаўнікоў, каб ратыфікаваць дамову аб заснаваньні антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭс і пагадненьне аб кіраваньні сродкамі антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭс.

Уладзімер Амарын, першы намесьнік міністра фінансаў Беларусі, расказаў журналістам, калі паседжаньне скончылася, што фонд запрацуе “пасьля праходжаньня ўнутрыдзяржаўных працэдур”. Беларусь стала другой краінай пасьля Расеі, якая ратыфікавала неабходныя дакумэнты.

Спадар Амарын сказаў, што Беларусь зьвернецца па крэдыты ў гэты фонд, аднак не назваў ні дакладнага часу, ні дакладнай сумы, якую хацела б атрымаць Беларусь. Першы намесьнік міністра сказаў: пра гэта будзем размаўляць пасьля таго, як пройдуць усе працэдуры ў іншых дзяржавах.

Уладзімер Амарын паведаміў, што Беларусь ужо гатовая пералічыць у антыкрызісны фонд 1 млн. даляраў, то бок 10% ад усяго ўнёску краіны. Ён таксама паведаміў, што на першым этапе кожная з краін унясе 10% ад сваёй агульнай сумы. Такім чынам, у агульнай скарбонцы напачатку зьбярэцца 850 млн. даляраў.

Агульная сума унёскаў у фонд складае 8,5 млрд даляраў. Статутны фонд — 10 мільярдаў даляраў.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG