Розгалас "выбарчай лібэралізацыі"
Якімі будуць зьмены ў выбарчым заканадаўстве?
"Найперш, — паведаміла яна, — гэта прапанова па забесьпячэньні гарантый уваходжаньня палітычных партый і няўрадавых арганізацый у выбарчыя камісіі. У законапраекце будуць устаноўлены пэўныя парамэтры для іх прадстаўніцтва ў камісіях, а таксама абмежавана колькасьць у іх дзяржаўных чыноўнікаў".
Акрамя таго, калі дэпутаты ўлічаць прапановы Цэнтрвыбаркама, то будуць унесены папраўкі ў артыкул кодэкса, дзе гаворка ідзе аб правах назіральнікаў, сказала Ярмошына.
"Цяпер існуе агульная норма, якая дае назіральнікам права прысутнічаць падчас падліку галасоў. Аднак на практыцы ўзьнікаюць спрэчкі паміж выбарчымі камісіямі і назіральнікамі аб месцы знаходжаньня апошніх у памяшканьні для галасаваньня або падліку галасоў. Мы прапаноўваем уключыць у Выбарчы кодэкс норму аб тым, што назіральнік павінен назіраць за падлікам галасоў ва ўмовах, якія дазваляюць яму бачыць гэтую працэдуру", — паведаміла кіраўнік ЦВК.
Пры датэрміновым галасаваньні, паводле яе слоў, прадугледжана магчымасьць штодзённага складаньня пратакола аб колькасьці грамадзян, якія атрымалі выбарчы бюлетэнь.
Плянуецца таксама істотна спрасьціць парадак вылучэньня кандыдатаў палітычнымі партыямі. "Прапаноўваецца выключыць з кодэкса патрабаваньне аб наяўнасьці ніжэйшай арганізацыйнай структуры ў акрузе, дзе зьбіраецца вылучацца кандыдат. У гэтым выпадку партыя зможа вылучаць кандыдата па любой выбарчай акрузе, незалежна ад знаходжаньня на яе тэрыторыі партыйных структур", — заўважыла Ярмошына.
Кіраўнік ЦВК нагадала, што ад АБСЭ гучала прапанова зрабіць перадвыбарную кампанію больш яркай, разнастайнай і даступнай для выбаршчыка. "Нашы прапановы прадугледжваюць правядзеньне дэбатаў, сумесных выступленьняў кандыдатаў у дэпутаты, выкарыстаньне дадатковых сродкаў", — сказала яна.
"Папраўкі ў Выбарчы кодэкс — гэта і ёсьць праца над памылкамі, якую прапанавала АБСЭ, — падкрэсьліла Ярмошына. — Але пакуль мы можам гаварыць толькі аб ідэі. Законапраект яшчэ неабходна ўнесьці ў парлямэнт, ён яшчэ не распрацаваны. Пасьля яго зьяўленьня мы зможам паглядзець, што засталося ад ідэй Цэнтральнай камісіі. Хоць ідэі, якія я называю, ужо выкладзены. Але адна справа ўспрымаць вусную мову, а іншая — уважліва вывучаць тэкст дакумэнта".
Цалкам інтэрвію з Лідзіяй Ярмошынай ТУТ.
Камэнтар экспэрта АДС па выбарчым заканадаўстве юрыста Ўладзімера Лабковіча: “Гэта ня тое, чаго мы чакалі”.