“У Празе ў “адкрытай і канструктыўнай атмасфэры” прайшоў першы раўнд перамоваў аб правах чалавека паміж прадстаўнікамі Беларусі і Эўрапейскага зьвязу. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Рады Эўразьвязу. Бакі абмяняліся думкамі аб сытуацыі з правамі чалавека як у Беларусі, так і ў краінах Эўразьвязу. Былі вызначаныя галіны далейшага супрацоўніцтва і тэмы для глыбейшага абмеркаваньня. Ці прывядуць гэтыя перамовы да істотных зьменаў у сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі? Пра гэта Алесь Дашчынскі гутарыць з праваабаронцам, віцэ-старшынём Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесем Бяляцкім.
Дашчынскі: Тое, што афіцыйны Менск пайшоў на абмеркаваньне сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, ці не азначае гэта нейкія саступкі зь яго боку ў гэтай сфэры?Тым больш, што першы раунд адбыўся напярэдадні візыту Камісара па зьнешніх сувязях і Эўрапейскай палітыцы добрасуседзтва Бэніты Фэрэра-Вальднэр у Менск?
Бяляцкі: “Гэта была адна з настойлівых просьбаў Эўразьвязу. ЭЗ вядзе такія дыялёгі па правах чалавека больш чым з 20-цю краінамі сьвету. Вывучыўшы вопыт гэтых дыялёгаў папярэдніх гадоў і з Кітаем, і з Расеяй, я стаўлюся да яго з асьцярожным аптымізмам, бо шмат у чым гэты дыялёг мае фармальны характар.Я не бачу тут ніякай саступкі з боку афіцыйнага Менску. Размова пра такі дыялёг вядзецца цягам некалькіх месяцаў. Беларускія ўлады спрабавалі адтэрмінаваць правядзеньне першай такой сустрэчы на больш позьні час. З улікам таго, што ў ЭЗ старшынюе Чэхія, а чэскія ўлады, сыходзячы са свайго вопыту савецкіх часоў, падкрэсьлена дбайна ставяцца да сытуацыі з правамі чалавека ў розных краінах, дзе яны парушаюцца. Таму беларускія ўлады хацелі аднесьці гэты дыялёг на час старшынёўства Швэцыі.
Хаця я ня думаю, што сытуацыя для афіцыйнага Менску ў гэтым пляне палепшылася б. Фактычна, проста адбываецца абмен думкамі, інфармацыяй. Беларускі бок настойваў, каб у гэтым дыялёгу ўдзельнічала Міністэрства замежных спраў Беларусі і нікога больш. Гэта значыць, што беларускі ўрад адразу разглядаў гэты дыялёг як чыста фармальную імпрэзу, якая дазволіць палепшыць імідж беларускага ўраду ў краінах ЭЗ. Зь неафіцыйных крыніцаў нам стала вядома, што беларускія дыпляматы вучыліся ў расейскіх, якім чынам “зьліваць” гэты дыялёг, праводзіць яго фармальна. Бо што тычыцца Расеі, то гэта ёсьць нэгатыўны прыклад такога дыялёгу, які, фактычна, зараз зайшоў у тупік“.
Дашчынскі: Вы сказалі, што афіцыйны Менск настойваў, каб беларускія няўрадавыя арганізацыі, праваабаронцы не былі ўключаны ў гэты дыялёг. А дзе ж тады ім месца?
Бяляцкі: “Вось гэта яшчэ адно пытаньне, бо гэты дыялёг не прадугледжвае трэцяга боку. Месца для няўрадавых арганізацый, для грамадзкасьці тут няма. Хаця ў праваабаронцаў і грамадзкіх дзеячаў неаднаразова былі сустрэчы з прадстаўнікамі чэскага МЗС, дзе яны зьбіралі тую інфармацыю, якая на іх погляд, магла б прыдацца пры прывядзеньні гэтага дыялёгу. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі таксама мелі магчымасьць выказаць свае меркаваньні. Таму, што тычыцца падрыхтоўкі, то чэскі ўрад падышоў да гэтага максымальна адказна”.
Дашчынскі: Цяпер часта згадваюць, што афіцыйны Менск вызваліў палітвязьняў, зарэгістраваў рух “За свабоду”, легалізаваў дзьве недзяржаўныя газэты. Зацягнулася чаканьне новых крокаў у гэтым накірунку. Ці ёсьць хоць нейкія прыкметы далейшых зьменаў? Да прыкладу, калі браць “справу 14-ці”?
Бяляцкі: “З аднаго боку, частка гэтых палітвязьняў па „справе 14-ці“ была амніставана ў агульным парадку. Разам зь іншымі зьняволенымі. Тут няма ніякай асаблівай заслугі ўладаў. Што да апошняга працэсу над Дашуком, з аднаго боку, насамрэч, даволі мяккі прысуд, фактычна, хатні арышт. Але гэта ўсё роўна пакараньне. І пакуль што мы бачым пэўную замарожаную сытуацыю, калі больш брутальныя формы рэпрэсій зьмяніліся на іншыя формы рэпрэсій, менш фармальна заўважныя. Але нейкай добрай волі да кардынальнай зьмены сытуацыі з правамі чалавека мы не назіраем”.
Дашчынскі: Тое, што афіцыйны Менск пайшоў на абмеркаваньне сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, ці не азначае гэта нейкія саступкі зь яго боку ў гэтай сфэры?Тым больш, што першы раунд адбыўся напярэдадні візыту Камісара па зьнешніх сувязях і Эўрапейскай палітыцы добрасуседзтва Бэніты Фэрэра-Вальднэр у Менск?
Бяляцкі: “Гэта была адна з настойлівых просьбаў Эўразьвязу. ЭЗ вядзе такія дыялёгі па правах чалавека больш чым з 20-цю краінамі сьвету. Вывучыўшы вопыт гэтых дыялёгаў папярэдніх гадоў і з Кітаем, і з Расеяй, я стаўлюся да яго з асьцярожным аптымізмам, бо шмат у чым гэты дыялёг мае фармальны характар.
Вывучыўшы вопыт гэтых дыялёгаў папярэдніх гадоў і з Кітаем, і з Расеяй, я стаўлюся да яго з асьцярожным аптымізмам, бо шмат у чым гэты дыялёг мае фармальны характар.