Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты “Эўрапейскай Беларусі” аштрафаваныя


Сёньня суд Ленінскага раёну Менску аштрафаваў актывістаў кампаніі “Эўрапейская Беларусь” за акцыю салідарнасьці зь Мікалаем Аўтуховічам.

Максім Вінярскі, Алег Ладуцька, Паліна Дзьякава ў судзе Ленінскага раёну

Паводле суду, Алег Ладуцька і Максім Вінярскі аштрафаваныя на 30 мінімальных заробкаў (1.050.000 рублёў), а Паліна Дзьякава — на 20 МЗП (700.000 рублёў).

Сёньня моладзевыя актывісты падышлі да будынка адміністрацыі прэзыдэнта і разгарнулі расьцяжку “Лукашэнка, вызвалі Аўтуховіча!”

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Паліну Дзьякаву, Кацярыну Людвік, Алега Ладуцьку і Максіма Вінярскага. Іх спачатку завезьлі ў пастарунак, а потым у суд. Непаўналетнюю Кацярыну Людвік адпусьцілі.

Камэнтуючы дзеньні ўладаў, актывіст кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Яўген Афнагель сказаў:

Яўген Афнагель
“Людзі, якія праводзілі акцыю, ведалі, на што ідуць, што гэта можа скончыцца затрыманьнем. Але ў гэты час у турме памірае чалавек. Памірае з-за галадоўкі, з-за таго, што не выконваюцца яго законныя патрабаваньні. Таму акцыі будуць працягвацца. Прысуды можна назваць мяккімі, бо гэта ня суткі. А зь іншага боку, такія вялікія штрафы ніхто з затрыманых сплаціць ня зможа. Можна лічыць, што гэта зьмякчэньне рэпрэсій, а зь іншага боку, гэта іншы кірунак рэпрэсій”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG