Урад аб’явіў, што з 1 чэрвеня адбудуцца зьмены ў падатковай сыстэме. Якія мэты ставяць перад сабою ўлады? Ці выйграюць ад гэтых зьменаў беларускія вытворцы? Ці можна чакаць росту спажывецкіх цэнаў?
Удзельнікі: прафэсар Барыс Жаліба і старшыня Беларускага саюзу прадпрымальнікаў Аляксандар Калінін.
Валер Карбалевіч: “З заявы віцэ-прэм’ера Ўладзімера Сямашкі вынікае, што ўрад паставіў задачу зьнізіць падатковую нагрузку на эканоміку на 1,3% валавога ўнутранага прадукту. Але замест зьніжэньня падаткаў прапаноўваецца пераразьмеркаваньне крыніцаў папаўненьня бюджэту. Напрыклад, на 4% зьніжаецца падатак на прыбытак, і адначасова на 4% павышаецца падатак на дададзеную вартасьць (ПДВ). У чым сэнс гэтых падатковых зьменаў? Дзеля чаго гэта робіцца?”
Барыс Жаліба: “ПДВ — гэта асноўны фіскальны падатак, найбольш надзейная крыніца папаўненьня бюджэту. Бо яго плацяць усе прадпрыемствы, незалежна ад таго, ці маюць яны прыбытак.
Думаю, галоўны сэнс гэтай падатковай рэформы — напоўніць бюджэт, бо апошнім часам у гэтай справе ўзьніклі праблемы. Гэта прывядзе да павялічэньня спажывецкіх цэнаў. У рэальнасьці атрымаецца, што павышэньне ПДВ аплацяць пакупнікі. Але павелічэньне цэнаў зьнізіць канкурэнтаздольнасьць вытворцаў і падштурхне інфляцыю.
Зьнізіўся падатак на прыбытак з 24 да 20%.Але апошнім часам у зьвязку з крызісам прыбытак прадпрыемстваў скараціўся. Адпаведна скараціўся і падатак, доля гэтага падатку пры напаўненьні бюджэту зьменшылася. Таму зьніжэньне гэтага падатку ўплывае на агульнае зьніжэньне падатковай нагрузкі хутчэй сымбалічна.
Адмена 5%-га падатку з продажу нанясе ўдар па мясцовых бюджэтах, бо ён цалкам паступаў туды. У выніку мясцовым бюджэтам патрэбныя будуць дадатковыя датацыі зь бюджэтаў вышэйшых узроўняў, у тым ліку з рэспубліканскага бюджэту. Такім чынам, узмоцніцца кантроль цэнтральнай ўлады за мясцовай уладай“.
Аляксандар Калінін: “Я ня згодзен з тым, што ўрад імкнецца дасягнуць такіх мэтаў, якія бачыць мой суразмоўца. Думаю, што прапановы ўраду — гэта добры антыкрызысны плян. ПДВ рэгулюе экспарт і імпарт. Ён ня плаціцца пры экспарце, а толькі пры імпарце тавараў. Таму імпарт падаражэе.
Але розьнічныя цэны не павысяцца, бо адменены 5%-ны падатак з продажу. Важным зьяўляецца скасаваньне збору ў фонд падтрымкі сельгасвытворцаў (1% з выручкі). Мы даўно ставілі перад уладамі пытаньне пра яго адмену. Бо гэты падатак ня мае заліковай схемы, і ён фактычна рабіў прадукцыю даражэйшай, падрываў канкурэнтаздольнасьць нашай прадукцыі.
То бок плюсаў ад гэтых падатковых захадаў ураду больш, чым мінусаў.Сапраўды, узьнікне праблема фармаваньня мясцовых бюджэтаў. Але ў нас існуе шырокая практыка пераразьмеркаваньня бюджэтаў, датацый з рэспубліканскага бюджэту.
Зьніжэньне стаўкі падатку на прыбытак стане стымулам для прыцягненьня інвэстыцый. Акрамя зьніжэньня гэтай стаўкі на 4%, таксама адмяняецца 3%-ны мэтавы збор з чыстага прыбытку для мясцовых бюджэтаў.
Таксама трэба адзначыць сур’ёзную эканомію выдаткаў на ўзроўні і прадпрыемстваў, і дзяржапарату на адміністраваньне падаткаў. Таму што адмяняюцца тры падаткі, кожны зь якіх патрабаваў працазатрат на іх улік, разьмеркаваньне“.
Карбалевіч: “Ці выйграюць ад гэтых зьменаў беларускія вытворцы? Як гэта адаб’ецца на імпартэрах?”
Жаліба: “Павышэньне ПДВ з 18 да 22% пераважыць усе адмены і скарачэньне падаткаў. Яно выгадна рэспубліканскаму бюджэту. Зразумела, для прадпрыемстваў адмена любога падатку — гэта добра. Але паколькі прыбытку няма альбо ён маленькі, то зьніжэньне падатку на прыбытак — слабое суцяшэньне. Падтрымка экспартэраў з дапамогай гэтых захадаў будзе даволі ўскоснай”.
Калінін: “Калі глядзець па плянавых лічбах, то зьніжэньне падатковай нагрузкі ёсьць. Але з улікам, сапраўды, падзеньня прыбытку прадпрыемстваў атрымаецца, што ў выніку павышэньне ПДВ перакрые зьніжэньне іншых падаткаў. Але важна тое, што ПДВ, у адрозьненьне ад іншых падаткаў, мае заліковую схему.
Што тычыцца спажывецкіх цэнаў. Падатак з продажу скарачаецца на 5%, а ПДВ вырасьце на 4%. Гэта не прывядзе да росту цэнаў?“
Жаліба: “Велічыня гэтых двух падаткаў розная. Адмена падатку з продажу не кампэнсуе рост ПДВ. Таму рост розьнічных цэнаў адбудзецца”.
Калінін: “Што такое падатак з продажу? Гэта гандлёвая надбаўка да цаны кожнага тавару (5%), уключаючы ПДВ. Яго скасаваньне не прывядзе да росту цэнаў. А вось імпартныя тавары падаражэюць на 4%.
У сусьветнай практыцы падатак з продажу не прымяняецца адначасова з ПДВ. Выкарыстоўваюць ці адно, ці другое (у Эўропе). Беларускія вытворцы заўсёды выступалі за скасаваньне падатку з продажу“.
Жаліба: “База розьнічнай цаны — цана аптовая. А асноўны элемэнт аптовай цаны — гэта ПДВ. Калі павялічваецца ПДВ, павялічваецца аптовая цана. А калі павялічваецца аптовая цана, то павялічваецца і розьнічная цана”.
Удзельнікі: прафэсар Барыс Жаліба і старшыня Беларускага саюзу прадпрымальнікаў Аляксандар Калінін.
Навошта ўрад мяняе падатковую сыстэму?
Валер Карбалевіч: “З заявы віцэ-прэм’ера Ўладзімера Сямашкі вынікае, што ўрад паставіў задачу зьнізіць падатковую нагрузку на эканоміку на 1,3% валавога ўнутранага прадукту. Але замест зьніжэньня падаткаў прапаноўваецца пераразьмеркаваньне крыніцаў папаўненьня бюджэту. Напрыклад, на 4% зьніжаецца падатак на прыбытак, і адначасова на 4% павышаецца падатак на дададзеную вартасьць (ПДВ). У чым сэнс гэтых падатковых зьменаў? Дзеля чаго гэта робіцца?”
Барыс Жаліба: “ПДВ — гэта асноўны фіскальны падатак, найбольш надзейная крыніца папаўненьня бюджэту. Бо яго плацяць усе прадпрыемствы, незалежна ад таго, ці маюць яны прыбытак.
Думаю, галоўны сэнс гэтай падатковай рэформы — напоўніць бюджэт, бо апошнім часам у гэтай справе ўзьніклі праблемы. Гэта прывядзе да павялічэньня спажывецкіх цэнаў. У рэальнасьці атрымаецца, што павышэньне ПДВ аплацяць пакупнікі. Але павелічэньне цэнаў зьнізіць канкурэнтаздольнасьць вытворцаў і падштурхне інфляцыю.
Зьнізіўся падатак на прыбытак з 24 да 20%.
Павышэньне ПДВ аплацяць пакупнікі.
Адмена 5%-га падатку з продажу нанясе ўдар па мясцовых бюджэтах, бо ён цалкам паступаў туды. У выніку мясцовым бюджэтам патрэбныя будуць дадатковыя датацыі зь бюджэтаў вышэйшых узроўняў, у тым ліку з рэспубліканскага бюджэту. Такім чынам, узмоцніцца кантроль цэнтральнай ўлады за мясцовай уладай“.
Плюсаў больш, чым мінусаў
Аляксандар Калінін: “Я ня згодзен з тым, што ўрад імкнецца дасягнуць такіх мэтаў, якія бачыць мой суразмоўца. Думаю, што прапановы ўраду — гэта добры антыкрызысны плян. ПДВ рэгулюе экспарт і імпарт. Ён ня плаціцца пры экспарце, а толькі пры імпарце тавараў. Таму імпарт падаражэе.
Але розьнічныя цэны не павысяцца, бо адменены 5%-ны падатак з продажу. Важным зьяўляецца скасаваньне збору ў фонд падтрымкі сельгасвытворцаў (1% з выручкі). Мы даўно ставілі перад уладамі пытаньне пра яго адмену. Бо гэты падатак ня мае заліковай схемы, і ён фактычна рабіў прадукцыю даражэйшай, падрываў канкурэнтаздольнасьць нашай прадукцыі.
То бок плюсаў ад гэтых падатковых захадаў ураду больш, чым мінусаў.
Зьніжэньне стаўкі падатку на прыбытак стане стымулам для прыцягненьня інвэстыцый.
Зьніжэньне стаўкі падатку на прыбытак стане стымулам для прыцягненьня інвэстыцый. Акрамя зьніжэньня гэтай стаўкі на 4%, таксама адмяняецца 3%-ны мэтавы збор з чыстага прыбытку для мясцовых бюджэтаў.
Таксама трэба адзначыць сур’ёзную эканомію выдаткаў на ўзроўні і прадпрыемстваў, і дзяржапарату на адміністраваньне падаткаў. Таму што адмяняюцца тры падаткі, кожны зь якіх патрабаваў працазатрат на іх улік, разьмеркаваньне“.
Ці вырастуць цэны?