У Менску ад цяжкай хваробы памёр Алег Белавусаў, вядомы рэжысэр анімацыйнага і дакумэнтальнага кіно, аўтар сцэнараў і кніг, тэлежурналіст і публіцыст, грамадзкі дзеяч, які стаяў ля вытокаў Мартыралёгу і Беларускага народнага фронту.
Алег Белавусаў пайшоў з жыцьця на 64-м годзе. Жыцьцёвы шлях вядомага рэжысэра і літаратара спыніла цяжкая хвароба. Яшчэ нядаўна Алег Белавусаў, прадбачыўшы, што яму засталося няшмат часу, званіў некаторым сябрам, каб разьвітацца. Цяпер людзі, якія ведалі рэжысэра, згадваюць пра яго як пра выдатнага майстра, чалавека з выразнай грамадзянскай пазыцыяй, які не скараўся перад цяжкасьцямі.
У 1990-х гадох Алег Белавусаў узначальваў студыю анімацыйнага кіно АБЦ. Юры Хашчавацкі мяркуе, што для разьвіцьця беларускага анімацыйнага кіно Алег Белавусаў зрабіў велізарную справу, гэтак і не ацэненую дзяржавай:
“Ён вельмі шмат для гэтага зрабіў. Я памятаю, як ён за гэта ваяваў, як гэта арганізоўваў. Акрамя таго, што ён быў добры рэжысэр, сцэнарыст, ён яшчэ выпеставаў гэты мультыплікацыйны цэх. Ужо потым, калі яго пазбавілі памяшканьня і ягоная студыя працавала ў нас, я бачыў, як ён шмат працуе над наладжваньнем сувязяў з замежжам, калі беларускія анімацыйныя фільмы сталі вядомыя за мяжой. Як ён шмат працаваў з ангельцамі ды іншымі”.
Паводле адукацыі Алег Белавусаў — журналіст і ніколі не губляў сувязяў з гэтай прафэсіяй. У 1990-х гадох ён вёў перадачу на “8-ым тэлеканале”. Перадача называлася “У бары ў Алега”, а гасьцямі яе былі вядомыя беларускія мастакі, паэты, музыкі. На “Радыё Рацыя” Алег Белавусаў вёў аўтарскую праграму, у якой распавядаў пра свой родны Менск. Гэтай тэме, роднаму гораду, ён прысьвяціў выдатна напісаную кнігу, згадвае рэжысэр Леанід Міндлін. Гэта Міндлін рэкамэндаваў кандыдатуру Алега Белавусава ў раду Беларускай асацыяцыі журналістаў:
“Ён жа напісаў кнігу „Мой Менск“, вельмі цікавую. Актыўны чалавек, ён і пісаў добра, і хвалявала яго ўсё, што адбывалася ў гэтай краіне. Я таксама мянчук, і зь ягонай кніжкі я пазнаваў горад, у якім нарадзіўся. А ён нарадзіўся ў раёне вуліц Маскоўскай, Фабрыцыюса і вельмі добра таксама апісаў і той раён, славутую лазьню каля чыгуначнага вакзала, якую памятаюць усе менчукі таго часу”.
Алег Белавусаў быў сакратаром Саюзу кінэматаграфістаў Беларусі. У лістападзе 1988 году Саюз знаходзіўся ў Доме кіно, цяперашнім Чырвоным касьцёле. Зянон Пазьняк згадвае, што якраз дзякуючы дапамозе Алега Белавусава ў Доме кіно прайшло славутае паседжаньне “Мартыралёгу”, на якім абвясьцілі пра ўтварэньне Беларускага народнага фронту. І пасьля гэтага Алег Белавусаў шмат зрабіў на карысьць беларускай справы, дэмакратызацыі і разьвіцьця культуры ў Беларусі.
“Лічу, што гэта вялікая страта для ўсіх нас. Самыя добрыя словы магу сказаць пра Алега Белавусава. Першы час, калі стваралі „Мартыралёг“ і Беларускі народны фронт, мы былі побач. Ён удзельнічаў і ў першай выбарчай кампаніі. На жаль, добрыя людзі часта сыходзяць вельмі рана. Але тое, што ён пасьпеў зрабіць, яно застанецца. Застануцца яго справы, яго думка, яго плячо, якое ён падстаўляў людзям. Ягоны ўнёсак у стварэньне „Мартыралёгу“ і Фронту — таксама застануцца. Гэты чалавек — з тых, хто дапамагаў ствараць новую незалежную Беларусь”.
Паводле тастамэнту, Алега Белавусава крэміравалі ў крэматорыі на Паўночных могілках Менску. Частку праху дапахаваюць у магілу бацькоў, а другую разьвеюць.
Алег Белавусаў пайшоў з жыцьця на 64-м годзе. Жыцьцёвы шлях вядомага рэжысэра і літаратара спыніла цяжкая хвароба. Яшчэ нядаўна Алег Белавусаў, прадбачыўшы, што яму засталося няшмат часу, званіў некаторым сябрам, каб разьвітацца. Цяпер людзі, якія ведалі рэжысэра, згадваюць пра яго як пра выдатнага майстра, чалавека з выразнай грамадзянскай пазыцыяй, які не скараўся перад цяжкасьцямі.
У 1990-х гадох Алег Белавусаў узначальваў студыю анімацыйнага кіно АБЦ. Юры Хашчавацкі мяркуе, што для разьвіцьця беларускага анімацыйнага кіно Алег Белавусаў зрабіў велізарную справу, гэтак і не ацэненую дзяржавай:
“Ён вельмі шмат для гэтага зрабіў. Я памятаю, як ён за гэта ваяваў, як гэта арганізоўваў. Акрамя таго, што ён быў добры рэжысэр, сцэнарыст, ён яшчэ выпеставаў гэты мультыплікацыйны цэх. Ужо потым, калі яго пазбавілі памяшканьня і ягоная студыя працавала ў нас, я бачыў, як ён шмат працуе над наладжваньнем сувязяў з замежжам, калі беларускія анімацыйныя фільмы сталі вядомыя за мяжой. Як ён шмат працаваў з ангельцамі ды іншымі”.
Паводле адукацыі Алег Белавусаў — журналіст і ніколі не губляў сувязяў з гэтай прафэсіяй. У 1990-х гадох ён вёў перадачу на “8-ым тэлеканале”. Перадача называлася “У бары ў Алега”, а гасьцямі яе былі вядомыя беларускія мастакі, паэты, музыкі. На “Радыё Рацыя” Алег Белавусаў вёў аўтарскую праграму, у якой распавядаў пра свой родны Менск. Гэтай тэме, роднаму гораду, ён прысьвяціў выдатна напісаную кнігу, згадвае рэжысэр Леанід Міндлін. Гэта Міндлін рэкамэндаваў кандыдатуру Алега Белавусава ў раду Беларускай асацыяцыі журналістаў:
“Ён жа напісаў кнігу „Мой Менск“, вельмі цікавую. Актыўны чалавек, ён і пісаў добра, і хвалявала яго ўсё, што адбывалася ў гэтай краіне. Я таксама мянчук, і зь ягонай кніжкі я пазнаваў горад, у якім нарадзіўся. А ён нарадзіўся ў раёне вуліц Маскоўскай, Фабрыцыюса і вельмі добра таксама апісаў і той раён, славутую лазьню каля чыгуначнага вакзала, якую памятаюць усе менчукі таго часу”.
Гэты чалавек — з тых, хто дапамагаў ствараць новую незалежную Беларусь.