Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На “Анімаёўцы” ўсё ж быў адзін беларускамоўны фільм


Радыё Свабода У суботу ў Магілёве завяршыўся IX міжнародны фэстываль анімацыйных фільмаў “Анімаёўка 2006”. У дзень адкрыцьця фэстывалю, 21 верасьня, карэспандэнту Радыё Свабода ў аргкамітэце паведамілі, што ў конкурснай праграме няма беларускамоўных фільмаў. Аднак пазьней выявілася, што гэтыя зьвесткі былі памылковыя.

У конкурсе ўсё ж удзельнічала адна беларускамоўная стужка — “Як я ў пана служыў”. Мультфільм, зроблены на кінастудыі “Беларусьфільм” рэжысэрам Уладзімерам Піткевічам, быў адзначаны адмысловым прызам “За захаваньне традыцыяў”. Стужка зьнятая паводле аднайменнай беларускай народнай песьні.

Сёлета ў фэстывалі ўдзельнічалі аніматары й прадусары зь Беларусі, Армэніі, Казахстану, Латвіі, Літвы, Расеі, Узбэкістану ды Ўкраіны. Гран-пры фэстывалю, “Крыштальны алавік” зь дзесяціграмовай залатой пласьцінкай дастаўся маскоўскім аніматарам са студыі “Пілёт” за фільм “Жихарка”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG