Справаздача адметная найперш вострай крытыкай на адрас ЗША, і ў прыватнасьці адыходзячай адміністрацыі прэзыдэнта Джорджа Буша. У прыватнасьці, маюцца на ўвазе тыя парушэньні правоў чалавека, якія былі дапушчаныя ЗША ў часе вайны з тэрорам, у Іраку, Аўганістане. Такія парушэньні, якія былі на базе Гуантанама ці ў ірацкіх турмах, шкодныя не толькі самі па сабе, але і тым, што яны далі магчымасьць заплюшчыць вочы на сытуацыю з правамі ў чалавека ў іншых краінах, паказалі іншым, больш рэпрэсіўным урадам, што такая палітыка прымальная. Менавіта гэта Human Rights Watch называе “вялізнай шкодай гадоў праўленьня Буша”. Human Rights Watch наўпрост зьвяртаецца да новаабранага прэзыдэнта Злучаных Штатаў Барака Абамы з заклікам перагледзець гэтыя падыходы і зрабіць абарону правоў чалавека цэнтральным пунктам пры вызначэньні прыярытэтаў у замежнай і ўнутранай палітыцы краіны.
Арганізацыя таксама піша пра Кітай і Расею як краіны, якія імкнуцца панізіць міжнародныя стандарты ў галіне правоў чалавека, апраўдваюць парушэньні ў іншых краінах неўмяшальніцтвам ва ўнутраныя справы сувэрэнных дзяржаў, рэгіянальнай салідарнасьцю. Такім чынам Human Rights Watch да сапраўдных абаронцаў правоў чалавека адносіць толькі Эўразьвяз.
Human Rights Watch адзначае, што летась у Беларусі былі вызваленыя апошнія палітвязьні, але найменей 10 актывістаў застаюцца пакаранымі абмежаваньнем волі. У мінулым годзе, паводле Human Rights Watch беларускія ўлады ў цэлым працягвалі выкарыстоўваць крымінальную сыстэму для кантролю за грамадзтвам, палітычнай апазыцыяй і СМІ, што шэраг апазыцыйных актывістаў і журналістаў былі арыштаваныя і засуджаныя за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, што пры разгоне дэманстрацыяў па-ранейшаму выкарыстоўваўся гвалт.