Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таня Казыра: я Запатам у вочы не змагу паглядзець


Тацяна Казыра ўзяла ўдзел у сёньняшняй “Начной Свабодзе”.

Знаткевіч: Калі вы вырашылі застацца ў ЗША, ці была для вас нечаканаю такая моцная рэакцыя – адразу прыпынілі праграмы аздараўленьня чарнобыльскіх дзяцей за мяжой?

Казыра: Так, вядома. Каб я ведала, я б так не паступіла.

Знаткевіч: А што памянялася цяпер? Чаму вы вырашылі ўсё ж такі вярнуцца ў Барысаў?

Казыра: Я вельмі моцна сумавала па сваёй сям'і – па маме, па сястрычках. Бабулю я называю мамай, у нас зь ёй добрыя дачыненьні, мы любім адна адну. Для мяне было цяжка там безь яе.

Знаткевіч: Якія вашы першыя ўражаньні пасьля таго, як вы вярнуліся? Ці няма расчараваньня?

Казыра: Не, у мяне ўсё добра. Я вярнулася, шчасьлівая тут. Тут мяне так добра сустрэлі. Вядома, мне крыўдна, што я не разьвіталася з мамай і татам. Вельмі цяжка.

Знаткевіч: Калі вы гаворыце "мама, тата", вы маеце на ўвазе сям'ю Запатаў?

Казыра: Так, так. Я іх так з васьмі гадоў называю.

Знаткевіч: Чаму так атрымалася, што вы зь імі нават не разьвіталіся?

Мне трэба было вельмі хутка сабрацца на самалёт. Мяне вельмі хутка забралі
Казыра: Мама ўвесь час працавала, а мне трэба было вельмі хутка сабрацца на самалёт. Мяне вельмі хутка забралі. Атрымліваецца, што я разьвіталася толькі зь Нікаласам, з маленькім брацікам, і бабуляй Сэйшлі.

Знаткевіч: А як яны ўспрынялі, калі вы сказалі, што вырашылі вярнуцца?

Казыра: Яны, вядома, вельмі расстроіліся і пакрыўдзіліся, сказалі, што вялікія грошы ўклалі. Я іх разумею, бо гэта вельмі вялікія грошы. Яны небагатыя такія, для іх гэта вельмі цяжка, яны мяне вельмі моцна любяць. І мне так сумна...

Знаткевіч: Пасьля гэтай гісторыі, вы разьлічваеце яшчэ паехаць туды, адведаць іх?

Казыра: Мне сказалі, што я магу. Але ня ведаю, напэўна, не.

Знаткевіч: Чаму, не?

Казыра: Ня ведаю, мне будзе неяк... Ад сям'і далёка, і сумаваць – для мяне гэта вельмі цяжка. І пасьля, я, відаць, у вочы проста не змагу паглядзець, я іх вельмі моцна пакрыўдзіла.

Знаткевіч: Вы ведалі адразу, што калі вы вырашылі застацца, былі спыненыя праграмы аздараўленьня дзяцей ня толькі ў ЗША, але і ў большасьці эўрапейскіх краінаў?

І пасьля, я, відаць, у вочы проста не змагу паглядзець, я іх вельмі моцна пакрыўдзіла
Казыра: Так, я ведаю, але гэта няправільна. Мне цяжка было, што з-за мяне, і лісты прыходзілі туды ў Амэрыку, шмат, можа лістоў 50. Я ня думала, што так будзе. Мне здаецца, што ня трэба было так...

Знактевіч: Таня, скажэце, вы яшчэ ў школу не хадзілі пасьля вяртаньня?

Казыра: Не, я заўтра пайду з мамай у школу заяву пісаць, каб мяне зноў прынялі ў 11 кляс. І ўжо ў сераду, спадзяюся, буду вучыцца ў школе.

Знактевіч: А вы вучыліся там, пакуль былі ў ЗША?

Казыра: Як вам сказаць... Я была на хатніх заданьнях. Раз на тыдзень я езьдзіла жа настаўніцы ў каледж, і яна давала мне хатнія заданьні.

Знактевіч: Калі параўнаць вашае жыцьцё ў Сан-Францыска і ў Беларусі, дык якая самая вялікая розьніца?

Казыра: У Барысаве мяне болей цягне да бацькоў, мяне тут болей разумеюць... Я разумею, што яны і там мяне разумеюць. Але тут – мая радзіма, мяне вельмі моцна цягне на радзіму...
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG