У прыватнасьці, у аддзяленьне Савецкага РАУС Гомеля выклікалі сябра АГП, пэнсіянэрку Натальлю Шчукіну. Яе дапыталі, дзе яна знаходзілася ў дзень выбуху. У актывісткі ўзялі на аналіз сьліну й адбіткі пальцаў.
Ва ўправу КДБ па Гомельскай вобласьці 4 жніўня выклікалі каардынатара РГА “Беларускі Хэльсынскі камітэт” Алеся Яўсеенку. Яго апытваў сьледчы Уладзімер Відоліс, які назваўся супрацоўнікам аддзелу па барацьбе з тэрарызмам.
У Яўсеенкі сьледчы пытаўся, дзе ён быў у дзень выбуху, ці мае асабісты транспарт, дзе праходзіў вайсковую службу. Спадару Яўсеенку прапанавана было прайсьці дактыляскапію, але ён адмовіўся гэта рабіць, паколькі не зьяўляецца падазроным па справе.
Выклікалі ў міліцыю й рэгіянальнага каардынатара стваранага руху “За свабоду”, намесьніка старшыні абласной арганізацыі АГП Уладзімера Кацору. На пытаньне міліцыянта палітык адказаў па тэлефоне, а прыходзіць у аддзяленьне міліцыі дзеля таго, каб здаць адбіткі пальцаў і аналіз сьліны, таксама адмовіўся.