Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэтэранку выклікалі ў камітэт фінансавых расьсьледаваньняў


У камітэт фінансавых расьсьледаваньняў па Магілёўскай вобласьці выклікалі маці старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімера Шанцава.

Марыя Рыгораўна Шанцава
Паводле спадара Шанцава, ягоная маці Марыя Рыгораўна сёньня атрымала позву. У ёй пазначана, што яна павінна зьявіцца ў камітэт як сьведка а палове на дзясятую раніцы.

Марыі Рыгораўне восемдзесят дзевяць гадоў, яна вэтэран вайны і ў яе хворыя ногі.

Уладзімер Шанцаў у сёлетняй выбарчай кампаніі ня ўдзельнічае. Камітэт фінансавых расьсьледаваньняў ён наведаў 30 ліпеня, дзе яго абавязалі падаць дэклярацыю аб даходах і маёмасьці.

Тым часам сёньня ў актывіста партыі БНФ, жыхара вёскі Вялікія Машчаніцы, што на Бялыніччыне, міліцыянты ўзялі адбіткі пальцаў, далоняў, а таксама — на генэтычны аналіз — сьліну. Паводле актывіста, міліцыянты — мясцовы ўчастковы Аляксандар Русецкі й экспэрт-крыміналіст Кірыл Хлус — наведаліся да яго дамоў разам з супрацоўнікамі КДБ.

Актывіст кажа, што супрацоўнікі КДБ цікавіліся, дзе ён быў трэцяга й чацьвёртага ліпеня, што кажуць пра выбух у Менску ў партыі БНФ і што ён ведае пра бялыніцкіх шукальнікаў зброі.

“Я перакананы, што цікавасьць супрацоўнікаў КДБ да маёй асобы ў зьвязку з выбухам у Менску — другасная. У большай ступені яна зьвязаная з выбарамі і зборам подпісаў за Рыгора Кастусёва. Уся вёска цяпер будзе ведаць, хто сёньня да мяне наведваўся й дзеля чаго. Наўрад ці пасьля гэтага нехта захоча даваць мне свой подпіс. Супрацоўнікі КДБ, як мне стала вядома, заходзілі і ў сельсавет”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG