Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ хоча спаткацца зь сябрамі Партыі БНФ


Супрацоўнікі спэцслужбаў хацелі паразмаўляць з намесьнікам старшыні Партыі БНФ Аляксеем Янукевічам і актывістам Барысам Вырвічам.


Супрацоўнік КДБ Юры Ўладзімеравіч Салаўёў патэлефанаваў намесьніку старшыні Партыі БНФ, патэнцыйнаму кандыдату ў дэпутаты ад Партыі БНФ Аляксею Янукевічу і запрасіў на размову ў зьвязку з выбухам у Менску 4 ліпеня.

Спадар Янукевіч папрасіў аформіць запрашэньне належным чынам, паведамляе прэсавая служба Партыі БНФ:

“Я папрасіў даслаць мне позву з пазначэньнем таго, у якасьці каго мяне запрашаюць. Я перакананы, што КДБ добра вядома, што ў мяне няма ніякай інфармацыі адносна выбуху. Па шчырасьці, я не да канца разумею, якая мэта майго выкліку: відавочна, што гэта зьвязана з выбарамі, але таксама відавочна, што мяне немагчыма ані запалохаць гэтым запрашэньнем, ані абвінаваціць у дачыннасьці да гэтай справы. Напэўна, гэта проста працуе тапорная схема, якая заўсёды запускаецца ў нашай краіне перад выбарамі”, — заявіў Аляксей Янукевіч.

Супрацоўнікі КДБ таксама выклікалі для размовы пра выбух у Менску 3 ліпеня Барыса Вырвіча. Кіраўнік ініцыятыўнай групы патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты, кіраўніка Магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Рыгора Кастусёва адмовіўся зьявіцца для допыту без адпаведнай позвы. “Я сказаў, каб дасылалі позву, — кажа Барыс Вырвіч, — на што мне паведамілі, што сёньня (4 жніўня) пасьля 14 гадзіны супрацоўнікі міліцыі прыйдуць да мяне дахаты”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG