Расшыфроўка размовы Аляксандра Меха, Уладзіміра Галашко і начальніка кобрынскага аддзела КДБ Андрэя Басько 4 чэрвеня Фанаграму можна паслухаць ТУТ (Атрыманая разам з лістом Л.Баршчэўскага рэдактару газэты "Советская Белоруссия" П.Якубовічу і ў іншыя мэдыі)
Як ціснуць на некаторых сяброў ініцыятыўных групаў патэнцыйных апазыцыйных кандыдатаў у дэпутаты
"Для супрацоўніка КДБ чалавек, які абвясьціў пра кантакт, ужо не ўяўляе цікавасьці"
Як сябе паводзіць у сытуацыі, калі спэцслужбы выяўляюць падвышаную цікавасьць да чалавека, ускосна ці наўпрост ціснуць на яго ці ягоных блізкіх? Што можна супрацьпаставіць сыстэме, якая ў спадчыну ад савецкіх часоў узяла інструмэнт запужваньня сваіх грамадзянаў? Парады праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Калі ня здымеш кандыдатуру, звольнім цябе і жонку
Алесь Мех здолеў запісаць і апублікаваць, як яго запалохваў супрацоўнік КДБ Андрэй Басько. Ён праігнараваў пагрозы і быў звольнены з Кобрынскага ўпраўленьня магістральных газаправодаў ААТ “Белтрансгаз”.
Цяпер спадар Мех разам з роднымі актыўна ўдзельнічае ў выбачай кампаніі і зьбірае дакумэнты для падачы ў суд аб аднаўленьні на працы.
Дырэктар Галашка: “Мне Мех не патрэбен!”
“Ёсьць закон, які дазваляе не працягваць кантракт. Чытайце закон! Мне законам дадзена права. Вось я так вырашыў: кантракт з Мехам не падаўжаць..."
Жонка і бацька А.Меха зьбіраюць за яго подпісы
Жонка і бацька звольненага з працы актывіста БНФ Алеся Меха з Кобрына ўвайшлі ў склад ягонай ініцыятыўнай групы.
Супрацоўнік КДБ Басько: «Я Меху не пагражаў»
Супрацоўнік Кобрынскай управы КДБ Беларусі Андрэй Басько адмовіўся пацьвердзіць ідэнтычнасьць апублікаванай у інтэрнэце ягонай размовы з актывістам БНФ Алесем Мехам.
«Абсалютна гэтага не было, нават з тых запісаў відаць, што я яму абсалютна не пагражаў... Я паняцьця не маю, што было далей зь ім. Мы не кампэтэнтныя для прыняцьця такіх рашэньняў».
Алесь Мех падае ў суд на "Белтрансгаз"
Актывіст Партыі БНФ Алесь Мех ў панядзелак зьбіраецца абскардзіць у судзе ягонае звальненьне з Кобрынскага упраўленьня магістральных газаправодаў ААТ "Белтрансгаз".
Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршэўчкі накіраваў галоўнаму рэдактару дзяржаўнай газэты "Советская Белоруссия" Паўлу Якубовічу ліст з прапановай надрукаваць расшыфроўку запалохваньняў супрацоўнікам КДБ актывіста партыі Алеся Меха з Кобрына. Перад Мехам паставілі ўмову: удзел у выбарах альбо праца. Калі той адмовіўся, яго звольнілі з Кобрынскага упраўленьня магістральных газаправодаў ААТ "Белтрансгаз". Ліст быў накіраваны пазаўчора вечарам.
«Сытуацыя відавочная, і прыклад Меха павінен быць нагодай усім СМІ паразважаць, што такое гэтыя выбары, ці можна іх лічыць ня проста справядлівымі, але нават прыстойнымі. Чалавека, які прызнаны лепшым працаўніком у фірме, звальняюць толькі за тое, што ён сабраўся выставіць сваю кандыдатуру... Раней такія прыклады былі, але спадару Меху ўдалося запісаць размову з кэдэбістам, што ёсьць угрунтаваным доказам».
Улада павінна ўзнавіць Меха на працы і папрасіць прабачэньня, - перакананы спадар Баршчэўскі:
Справа Меха – гэта дастатковая падстава, каб разглядаць, што нармальнай выбарчай кампаніі ў Беларусі няма