Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка і бацька Алеся Меха зьбіраюць за яго подпісы


Актывіст БНФ Алесь Мех з Кобрына
Актывіст БНФ Алесь Мех з Кобрына

Жонка і бацька звольненага з працы актывіста БНФ Алеся Меха з Кобрына ўвайшлі ў склад ягонай ініцыятыўнай групы.


Натальля Мех не толькі не пераконвала мужа спыніць удзел у выбарчай кампаніі, але і сама ўключылася ў перадвыбарчую працу:

«Канешне, я трывожуся, чым гэта скончыцца, але мужа падтрымліваю як толькі магу, дапамагаю ва ўсім і спадзяюся на лепшае. Настаўнікі нашай школы таксама ведаюць пра гэтую сытуацыю, звоняць. Яны чыталі і газэту, і ў інтэрнэце. Суседзі і знаёмыя таксама падтрымліваюць».

У сям'і Мехаў – двое сыноў 9 і 11 гадоў, яны таксама тату падтрымліваюць, кажа Натальля. Гэтаксама як і бацькі Алеся ды Натальлі. Асабліва перажывала маці Алеся, а ягоны бацька ўвайшоў у склад ініцыятыўнай групы сына. Натальля таксама зьяўляецца сябрам ініцыятыўнай групы Алеся Меха і зьбірае за яго подпісы. Пра першы досьвед кантактаў з выбарнікамі яна кажа:

«Людзі ведаюць пра гэтую сытуацыю. Чыталі ў газэце ці проста чулі. Падтрымліваюць Алеся таксама. Некаторыя проста баяцца. Нават баяцца паставіць подпіс, кажуць, што ў іх праца, і калі паставяць подпіс, то таксама звольняць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG