Праваабаронцу Зьмітра Антончыка сьледчы КДБ Юры Жукаў дапытаў яшчэ 21 ліпеня. Сёньня ягоную сяброўкуТацяну Буланаву ён дапытваў ня толькі пра тое, ці бачыла актывістка трэцяга ліпеня ў Магілёве спадара Антончыка. Гаворыць Тацяна Буланава:
“Ён выпытваў пра маю вучобу ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце, выглядала гэта нібы так, мімаходзь. Як у вас адбываецца сэсія, а колькі вам плацяць за сэсію, а як вы кантрольныя здаяце ды дзе вы там жывяце. Я ў яго пытаюся, навошта гэта вам усё. А ён адказвае: “Так проста цікаўлюся ў добрай дзяўчыны”.
Аксану Закрэўскую Юры Жукаў дапытваў па аналягічным сцэнары:
“Ён намагаўся выпытаць: “А чаму вы не працуеце па спэцыяльнасьці ды чаму ня хочаце...” Я яму адказала, што на ні якія пабочныя пытаньні я адказваць наагул ня буду. Я сказала, што магу пацьвердзіць месца знаходжаньня трэцяга ліпеня Зьмітра Антончыка, і на гэтым размовы іншыя былі спыненыя. Наша сустрэча доўжылася ня больш за пятнаццаць хвілінаў”.
Сяргея Лапуціна сьледчы Жукаў дапытваў ва ўправе КДБ. Акрамя пытаньняў, дзе я быў трэцяга й чацьвёртага ліпеня й ці бачыў у Магілёве Зьмітра Антончыка, кажа актывіст, сьледчы цікавіўся ягоным асабістым жыцьцём:
“Дзе працуеце, а што завод выпускае, што прадае, сябрам якіх грамадзкіх арганізацыяў вы зьяўляецеся. Пытаўся: “А можа, якія грошы ў грамадзкіх арганізацыях атрымлівалі?” Я яму адказваю: “Якія могуць быць грошы ў грамадзкіх арганізацыях, бо гэта проста грамадзкія арганізацыі”. Потым я запытаўся, чаму вас цікавіць маё асабістае жыцьцё, а ён адказаў: “Гэта тычыцца дзяржаўнай бясьпекі, і я не магу адказаць на вашы пытаньні”.
Усе трое актывістаў лічаць, што пацьверджаньне факту знаходжаньня ў Магілёве Зьмітра Антончыка — толькі нагода для таго, каб дапытаць ужо іх. КДБ, кажуць актывісты, хоча папужаць іх у час выбарчай кампаніі.
На Магілёўшчыне ў справе менскага выбуху ўжо дапытана ўжо дзевяць чалавек. Акрамя згаданых актывістаў міліцыянты з Чэрыкава й Клімавічаў дапытвалі тамтэйшых апазыцыянэраў і журналістаў Сямёна Панізоўцава й Сяргея Аржанцава, пазьней у Магілёве дапыталі намесьніка старшыні Магілёўскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Зьмітра Салаўёва, а ў Крычаве -- журналіста Сяргея Няроўнага ды актывіста партыі БНФ Уладзімера Кудраўцава.
Ён выпытваў пра маю вучобу ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце, выглядала гэта нібы так, мімаходзь
Аксану Закрэўскую Юры Жукаў дапытваў па аналягічным сцэнары:
“Ён намагаўся выпытаць: “А чаму вы не працуеце па спэцыяльнасьці ды чаму ня хочаце...” Я яму адказала, што на ні якія пабочныя пытаньні я адказваць наагул ня буду. Я сказала, што магу пацьвердзіць месца знаходжаньня трэцяга ліпеня Зьмітра Антончыка, і на гэтым размовы іншыя былі спыненыя. Наша сустрэча доўжылася ня больш за пятнаццаць хвілінаў”.
Сяргея Лапуціна сьледчы Жукаў дапытваў ва ўправе КДБ. Акрамя пытаньняў, дзе я быў трэцяга й чацьвёртага ліпеня й ці бачыў у Магілёве Зьмітра Антончыка, кажа актывіст, сьледчы цікавіўся ягоным асабістым жыцьцём:
Потым я запытаўся, чаму вас цікавіць маё асабістае жыцьцё, а ён адказаў: “Гэта тычыцца дзяржаўнай бясьпекі, і я не магу адказаць на вашы пытаньні”