“Паважаны Павел Ізотавіч! Пачалася актыўная стадыя выбарчай кампаніі ў Палату Прадстаўнікоў. Беларуская і эўрапейская супольнасьць пільна сочаць за яе хадою, ці праходзіць яна свабодна і справядліва для ўсіх прэтэндэнтаў.
Кобрынскі інцыдэнт з выгнаньнем з працы сябра Партыі БНФ, прэтэндэнта ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Аляксандра Меха абуральны. Ёсьць межы, якія ня могуць пераступаць нават тыя, хто лічыць сябе "недатыкальным" – пагатоў у т.зв. "сельскім" раёне.
Прапаную надрукаваць расшыфроўку размовы палітыка з начальнікам Кобрынскага упраўленьня магістральных газаправодаў ААТ "Белтрансгаз" Уладзімірам Галашко і начальнікам Кобрынскага аддзела КДБ Андрэем Басько, якая папярэднічала звальненьню Аляксандра Меха. Гэтым самым вы прадэманструеце магчымасьць доступу кандыдатаў да дзяржаўнай прэсы, а галоўнае – паспрыяеце аднаўленьню справядлівасьці.”