Пра гэта паведамілі ў прэсaвай службе беларускага кіраўніка. Учора Лукашэнка моцна крытыкаваў абодвух за бязьдзейнасьць, якая прывяла да выбуху на канцэрце да Дня незалежнасьці ў Менску.
Кіраўнік прэсавай службы А. Лукашэнкі Павел Лёгкі ад камэнтароў з нагоды гучнага звальненьня Віктара Шэймана і Генадзя Нявыгласа ўстрымаўся:
“Адкрывайце паведамленьне прэсавай службы прэзыдэнта і можаце пачытаць уголас”.
У згаданым Паўлам Лёгкім паведамленьні зазначана, што абодва звольненыя “ў сувязі зь пераводам на іншую працу”.
Учора Аляксандар Лукашэнка ў часе нарады аб ходзе расьсьледаваньня выбуху 4 ліпеня ў Менску заявіў, што дзяржсакратар Савету бясьпекі Віктар Шэйман не павінен заставацца на сваёй пасадзе пасьля гэтага выпадку:
“Я ня думаю, Віктар Уладзімеравіч, што вы павінны застацца на гэтай пасадзе пасьля гэтага інцыдэнту. Вы вінаватыя перш за ўсё. Вы паводле даручэньня прэзыдэнта не адзін год, а дзесяць гадоў арганізоўвалі такія мерапрыемствы. І нічога не зрабілі! Вы і кіраўнік адміністрацыі — а ён адказвае за палітычны бок, а вы за бясьпеку — вы ні чарта, прабачце мне, да гэтага не зрабілі. Вы пішаце мне рапарты пра тое, што там адбылося. Я больш за вас ведаю, што там адбылося, а дзяржаўнага сакратара няма на мерапрыемстве і ў полі зроку не відаць”.
Кіраўнік ПКБ Сяргей Калякін, зь якім А. Лукашэнка завочна дыскутаваў аб ацэнках выбуху 4 ліпеня, мяркуе, што ні Шэйман, ні Нявыглас фармальна не адказвалі за бясьпеку на сьвяце 4 ліпеня: гэта ляжала на плячах менскай міліцыі і іншых сілавых органаў. Таму сам выбух ён ня лічыць прычынай звальненьня:
“Я думаю, за гэтым рашэньнем стаяць больш глыбінныя пытаньні, пра якія я нічога не магу казаць, бо я іх не ведаю”.
Палітоляг Аляксандар Класкоўскі мяркуе, што падзеі 4 ліпеня паказалі недахопы прынцыпу падбору кадраў паводле крытэру адданасьці першай асобе, бо ўладныя структуры шмат страцілі ў прафэсійным пляне:
“Увогуле ж тэндэнцыі, зрухі і трэнды могуць быць у тым кірунку, што зараз, магчыма, адбываецца перафарматаваньне ўлады, перацяканьне нейкіх паўнамоцтваў, ключавых пасадаў у тую групу, якая бадай што зьвязаная зь імем сына прэзыдэнта і ягонага памочніка па нацыянальнай бясьпецы Віктара Лукашэнкі”.
Аляксандар Класкоўскі мяркуе, што цяпер большы ўплыў пераймае маладая і прагматычная кагорта, не зьвязаная старымі повязямі. Магчыма, у нейкай пэрспэктыве ў больш складанай эканамічнай і зьнешнепалітычнай сытуацыі гэтая кагорта пачне больш гнуткую гульню, — мяркуе Аляксандар Класкоўскі.
Ніякіх зьменаў ня будзе — перакананы іншы палітоляг, Віталь Сіліцкі:
“Абодва хутка вернуцца трошкі апушчанымі, трошкі запэцканымі. Але з падзякай галоўнай асобе за тое, што вярнулі, пакінулі ў абойме, і з трохразовым імпэтам возьмуцца за справу”.
Віктара Шэймана ўжо звальнялі з пасады дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі, — нагадвае былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандар Пласкавіцкі:
“Гэта ўсё выглядае як звычайна. Ён жа час ад часу практычна кожны год, а часам і некалькі разоў на год робіць такія ельцынскія ракіроўкі. Трэба пачакаць заканчэньня і пераканацца, што ў гэтым выпадку шмат шуму зь нічога”.
Камэнтар да звальненьня Шэймана і Нявыгласа Алега Ігнаценкі, які працаваў начальнікам Галоўнага ўпраўленьня службы кантролю прэзыдэнта. Займаючы гэтую пасаду, ён ня раз сустракаўся і зь Віктарам Шэйманам, і з Генадзем Нявыгласам.
“Адстаўка В.Шэймана не актывізуе справы зьніклых”, – мяркуе былы сьледчы пракуратуры, праваабаронца Алег Воўчак. Ён абараняе інтарэсы сям’і экс-міністра ўнутраных справаў Юр’я Захаранкі, які зьнік у 1999 годзе.
“Шэйман падрываў рэпутацыю Лукашэнкі”, – такую думку, камэнтуючы звальненьні, выказаў журналіст Павел Шарамет.
Біяграфія Віктара Шэймана
Віктар Шэйман (нар. 26 мая 1958 г.) – адзін з найбліжэйшых паплечнікаў Аляксандра Лукашэнкі ад часу прэзыдэнцкай кампаніі 1994 году. У выбарчым штабе Аляксандра Лукашэнкі адказваў за ахову кандыдата.
Скончыў Благавешчанскую вышэйшую танкавую камандную вучэльню і Акадэмію Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь. Вайсковую службу праходзіў у дэсантных войсках, ваяваў у Аўганістане. На момант абраньня ў 1990 годзе народным дэпутатам Вярхоўнага Савету XII скліканьня ад Берасьцейскай-Паўднёвай акругі №105 быў маёрам, начальнікам штабу паветрана-дэсантнага падразьдзяленьня.
Пасьля абраньня А.Лукашэнкі на пасаду прэзыдэнта працаваў памочнікам прэзыдэнта ў пытаньнях абароны і бясьпекі. Ад моманту стварэньня Рады бясьпекі ў 1994 годзе ўзначальваў гэтую структуру на пасадзе дзяржаўнага сакратара да 2000 году. У 1995 годзе пасьля адстаўкі Юр'я Захаранкі выконваў абавязкі міністра ўнутраных справаў. У 1999 годзе палкоўніку Шэйману нададзена годнасьць генэрал-маёра.
У 2000 годзе вызвалены з пасады дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі, памочніка прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы “ў сувязі зь пераводам на іншую працу”.
Віктара Шэймана прызначылі генэральным пракурорам Беларусі замест Алега Бажэлкі. Ён атрымаў чын дзяржаўнага дарадца юстыцыі 2 клясы.
Менавіта калі Шэйман працаваў у Генэральнай пракуратуры, яго імя трапіла ў сьпіс чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу. Эўрапейскія структуры падазраюць Віктара Шэймана ў прычыннасьці да зьнікненьняў палітыкаў Юр’я Захаранкі і Віктара Ганчара, бізнэсоўца Анатоля Красоўскага і журналіста Зьмітра Завадзкага.
У 2004 годзе Віктара Шэймана прызначылі кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта. Падчас апошніх прэзыдэнцкіх выбараў ён ачольваў перадвыбарчы штаб Аляксандра Лукашэнкі.
У 2006 годзе Шэйман быў прызначаны дзяржаўным сакратаром Савету бясьпекі Рэспублікі Беларусь.
Займае пасаду сустаршыні беларуска-вэнэсуэльскай сумеснай камісіі высокага ўзроўню.
Уваходзіць у сьпіс высокапастаўленых чыноўнікаў, супраць якіх уведзены фінансавыя санкцыі Эўразьвязу за парушэньні міжнародных выбарчых стандартаў, уціск грамадзянскай супольнасьці і перасьлед апазыцыі падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году. Таксама ён уваходзіць у сьпіс чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЭЗ і ЗША.
Біяграфія Генадзя Нявыгласа
Генадзю Нявыгласу 54 гады. Ён прафэсійны супрацоўнік спэцслужбы.
У 1975 годзе ён скончыў Маскоўскую вышэйшую памежную каманадную вучэльню. У 1989 годзе спадар Нявыглас скончыў памежны факультэт Вышэйшай школы КДБ СССР. Служыў у Савецкай арміі ў Аўганістане.
У 1975-1997 гадах праходзіў службу ва Ўсходняй памежнай акрузе СССР і памежных войсках Беларусі. Тут ён займаў пасады апэратыўнага і каманднага складу.
Г.Нявыглас кіраваў стварэньнем спэцыяльных падразьдзяленьняў беларускіх памежных восйкаў у барацьбе зь міжнароднай арганізаванай злачыннасьцю.
У 1997-2000 гадах Г.Нявыглас займаў пасаду намесьніка старшыні Дзяржаўнага камітэту памежных войскаў Беларусі.
У 2000-2001 гадах зьяўляўся начальнікам Службы бясьпекі прэзыдэнта.
12 верасьня 2001 году быў прызначаны дзяржсакратаром Савету бясьпекі Рэспублікі Беларусь.
У 2006 годзе, пасьля таго як Віктар Шэйман узначаліў ініцыятыўную групу перадвыбарчага штабу Аляксандра Лукашэнкі, Генадзь Нявыглас прызначаны кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта (замест Віктара Шэймана).
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2006 года спадар Нявыглас ўключаны ў сьпіс высокапастаўленых чыноўнікаў Беларусі, якім забаронены ўезд на тэрыторыю краін Эўразьвязу. Іх палічылі адказнымі за парушэньне міжнародных стандартаў пры правядзеньні выбараў, правоў чалавека, ціск на апазыцыю. Перагляд санкцыяў магчымы пасьля вызваленьня ўсіх палітвязьняў у Беларусі.
З 2003 году Г.Нявыглас ачольвае Беларускую фэдэрацыю футболу.