Ён – апошні беларус, якому надалі званьне Народнага паэта. А сёлета, дарэчы, роўна 55 гадоў, як Дзядзька Рыгор пачаў друкаваць свае вершы ў “Чырвонай зьмене”.
З-пад пяра мастака слова выйшлі амаль 70 зборнікаў, у 2006 годзе яго вылучылі ў намінанты на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры.
Але ў кніжных шафах у пакоі слыннага паэта, падаецца, больш ня ўласна ягоных кніжак, а – Васіля Быкава. Дарэчы, пяць год таму выйшаў другі сумесны праект Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна – «Калі рукаюцца душы». Перад гэтым у 2000-м пабачыў сьвет іх зборнік вершаў і малюнкаў «Лісты ў Хэльсынкі».
У тыдзень, калі Беларусь адзначае дні народзінаў і сьмерці Васіля Быкава, грамадзкі рэдактар нашага радыё Рыгор Барадулін даручыў журналістам “Свабоды” падрыхтаваць тэматычную перадачу “Быкаў і сьвет”.
Дакладнай інфармацыі пра тое, якімі накладамі і на колькіх мовах сьвету выйшлі творы Васіля Ўладзімеравіча, няма. Яшчэ пры жыцьці ў інтэрвію Аляксандру Лукашуку Быкаў сказаў наступнае, спасылаючыся на дадзеныя менскай Кніжнай палаты:
“У мяне было перакладзена на пяцьдзесят дзьве мовы замежныя. Ну, я ня думаю, што пасьля прыбавілася, таму што якраз у савецкія часы перавыдавалі, а пасьля ўжо яны «сышлі на нет». Вот. Пагэтаму ну можна так прыблізна напісаць... Выдаваліся, апроч таго, яшчэ пірацкім чынам. Вось я цяпер прыехаў, напрыклад, у Фінляндыю, мне паказваюць тут кніжку, якую я на фінскай мове ня бачыў. І ня ведаў, што яна перакладзена тут. Ну а ўрэшце, навошта гэта трэба... Навошта трэба забіваць сваю галаву яшчэ гэтымі падлікамі?”
Дадамо, што зусім нядаўна як мінімум на яшчэ дзьве мовы творы Васіля Быкава пераклалі швэдзкі й ізраільскі амбасадары.
Валянцін Акудовіч: "Быкаў паказаў трагедыю народа, які апынуўся ва ўмовах свабоды і незалежнасьці зусім непадрыхтаваны ані да свабоды, ані да незалежнасьці"
Наколькі перакладальны эмацыйны сьвет яго твораў? Наколькі цяжка ці лёгка працаваць зь яго тэкстамі перакладчыкам?
Быкава перакладалі і перакладаюць на многія мовы сьвету. На азэрбайджанскую, бэнгальскую, віетнамскую і арабскую, галяндзкую і японскую, якуцкую і асецінскую. У справе перакладаў твораў Быкава перакладчыкі з мовы арыгіналу сутыкаюцца са шматлікімі цяжкасьцямі. Па-першае, няма добрых беларуска-ангельскіх слоўнікаў, таму даводзіцца сумяшчаць беларуска-польскія і беларуска-расейскія.
Але нават пераклад Быкава зь беларускай на расейскую – задача вельмі нялёгкая, лічыць адзін з перакладчыкаў Быкава, аўтар кнігі ўспамінаў “Дарога для Васіля” Валянцін Тарас.
“Быкаў – цяжка перакладальны. Ягоная мова здаецца вельмі простай, не загрувашчанай пэрыядамі доўгімі, уласьцівымі расейскай мове Талстога, прыкладам. Але гэтая лёгкасьць – уяўная. Перакладаць яго, як сапраўдную літаратуру, дзе кожнае слова выверана, і ў кожным слове – і думка, і вобраз, – вельмі цяжка”.
Пакуль Васіль Быкаў быў жывы, ён прымаў актыўны ўдзел у перакладах, рэдагаваў:
“Калі я пераклаў аповесьць “Аблога”, у яго было вельмі шмат заўваг, чыста і па-пісьменьніцку ў сапраўдным сэнсе слова, і па-сяброўску. Ён мяне паклікаў, паказаў мне тыя заўвагі – дзе з чым быў нязгодны. Ну, і мы паспрачаліся – і паспрачаліся добра. Я сказаў: “Васіль, ну што ты хочаш – каб гэта было адначасова і па-руску, і па-беларуску? Ён ніколі ня быў задаволены перакладамі канчаткова. Вельмі няблага ведаў расейскую мову і шмат перакладаў для маскоўскіх выдавецтваў сам”.
Апошні пераклад, над якім працаваў Валянцін Тарас – гэта “Доўгая дарога дадому”.
“Яшчэ ў Празе перад сьмерцю Васіль мне сказаў: “Давядзецца табе, братка перакладаць маю “Доўгую дарогу дамоў”. Маўляў, ня ведаю, ці дажыву я да гэтага моманту... Мы яшчэ пасварыліся на гэты конт. Ну, і сапраўды, потым у Менску ён перадаў мне кнігу 26 траўня 2003 году і цэлы сшытак дадаткаў з азначэньнямі ў беларускім тэксьце, куды якія дадаткі трэба ўстаўляць...”
Праца над перакладам “Доўгай дарогі дамоў” далася балюча, кажа сп. Валянцін:
“Гэта было лёгка перакладаць, таму што гэта было выкананьне абавязку апошняга, сяброўскага, літаратарскага. І было вельмі цяжка, бо гэта ўсё па гарачых сьлядох, над яшчэ сьвежай магілаю. І гэта часам перашкаджала нават фізычна”.
Дзякуючы творчасьці Васіля Быкава сьвет дазнаецца пра Беларусь і пазнае духоўны сьвет беларуса, лічыць літаратурны крытык, філёзаф Валянцін Акудовіч. Нядаўна на чэскай мове выйшаў публіцыстычны зборнік “Невядомая Беларусь”. Ён распачынаецца артыкулам, створаным зь некалькіх тэкстаў Васіля Быкава. На думку Валянціна Акудовіча, гэта сымбалічна: бо менавіта Васіль Быкаў адкрыў сьвету невядомую Беларусь:
“Выразна, сфакусавана, ярка паказаў Беларусь як праблему, як боль, паказаў драму і трагедыю народа, які апынуўся ва ўмовах свабоды і незалежнасьці, зусім непадрыхтаваны ані да свабоды, ані для незалежнасьці”.
Камэнтуе Рыгор Барадулін
Яго натуральная культура – глыбінная. Ён увабраў у сябе ўвесь сусьвет. І – меў свой сусьвет. Які пакуль яшчэ недаацэнены і неспазнаны. Таму яшчэ доўга будуць пісацца дасьледаваньні па Быкаву. І тут няма сакрэту – бо па ім, па Васілю, можна будзе зразумець таямніцу беларускай душы.
А яна асаблівая. Яна не паддаецца ціскам. Гвалту.
Васіль Быкаў быў узорам беларускага інтэлігента. Таго інтэлігента, якога так намагаліся зьнішчыць нашыя суседзі… І зьлева, і справа.
Лёс вучыцца ў крамяных зор
На долы не глядзець звысоку.
Лес вучыцца ў рахманых гор
Трымаць нябёсы й не згінацца.
Ня цёмна сонцаваму воку
У вочы сораму ўглядацца.
Сябе ўракаць нялёгка ўроку.
Толькі Бог Прароку
Дарадца”.
Стэфан Эрыксан: “Ад Быкава я ўпершыню пачуў слова: “лінгвацыд” – забойства мовы. Яго вельмі хвалявала менавіта сытуацыя з мовай на радзіме”
Вылучэньне Васіля Быкава на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі па літаратуры гаворыць пра прызнаньне пісьменьніка ўсясьветнай супольнасьцю. Васіль Быкаў праслаўляў сваю краіну ў сьвеце – так лічаць суразмоўнікі нашых карэспандэнтаў.
Прызначаны нядаўна кіраўніком амбасады Каралеўства Швэцыя ў Беларусі Стэфан Эрыксан пазнаёміўся з Васілём Быкавым на знакамітым кніжным кірмашы ў Гётэборгу. Тады будучы амбасадар яшчэ ня думаў ні пра сваё прызначэньне на радзіму гэтага пісьменьніка, ні пра тое, што будзе перакладаць на швэдзкую мову яго творы.
“Я ведаў пра гэтага пісьменьніка, што ён пісаў у асноўным пра вайну, пісаў праўдзіва. Я больш пазнаёміўся зь ім, калі ён апынуўся ў Швэцыі. Ён прымаў удзел у нашым кніжным кірмашы ў Гётэборгу. Я чытаў некалькі інтэрвію зь ім, вельмі цікавыя. Ён вельмі перажываў тады пра сытуацыю на радзіме. Ён ужываў такое слова, я ўпершыню тады яго пачуў, – лінгвацыд, гэта значыць забойства мовы. Яго вельмі хвалявала менавіта сытуацыя зь беларускаю мовай на радзіме.
Калі я прыехаў працаваць у Беларусь у верасьні 2005 году, дык адразу мне ў рукі патрапіў фільм “Вяртаньне” пра пахаваньне Быкава, і гэты фільм мяне моцна крануў. І трохі пазьней, калі мы сталі разьвіваць нашы літаратурныя кантакты, мы заплянавалі ў Швэцыі на Готляндзе сэмінар для перакладчыкаў, каб заахвоціць швэдзкіх перакладчыкаў да перакладу беларускай літаратуры. Быкава да таго перакладалі на швэдзкую мову адзін раз, гэта быў раман “Кар’ер”, але не зь беларускай, а з расейскай мовы. І тады я вырашыў перакласьці апавяданьне Быкава “Сьцяна”.
Гэты пераклад Стэфана Эрыксана ўжо надрукаваны ў Швэцыі і выклікаў вялікую цікавасьць.
Ізраільцянін Зэеў Бэн Ар’е чытаў многія творы Васіля Быкава па-расейску, але за тыя апошнія тры гады, што зьяўляецца амбасадарам сваёй дзяржавы ў Беларусі, вырашыў пашырыць у сябе на радзіме кола прыхільнікаў творчасьці Васіля Быкава і перакласьці яго творы на іўрыт.
“Васіля Ўладзімеравіча ня вернеш, але цудоўна, што і пасьля ягонай сьмерці мы чытаем дагэтуль невядомыя яго творы. І са свайго, ізраільскага, боку скажу, што хоць, на жаль, пасьля ягонай сьмерці зь імі, хай спачатку і патроху, зможа азнаёміцца нарэшце і іўрыцкі чытач. Паколькі часопіс ізраільскага саюзу пісьменьнікаў з першым перакладам на іўрыт апавяданьня Васіля Быкава “Бедныя людзі” выйшаў у сьвет прыкладна паўгода таму і другі літаратурны часопіс друкуе пераклад апавяданьня Быкава “Вочная стаўка”.
Быкаў не асуджае ад сябе, ад аўтара, слабадушных, але прачытаўшы яго, разумееш яшчэ больш, яшчэ глыбей, які ўбогі лёс згодніка і здрадніка, і якое, хоць і нялёгкае, але паўнавартаснае жыцьцё людзей, якія ня здрадзілі, ня схлусілі і не прынізіліся”.
Дырэктар Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўт Кіпель доўгі час працаваў у Нью-Ёрскай публічнай бібліятэцы і меў магчымасьць назіраць рост папулярнасьці беларускага пісьменьніка ў сьвеце.
“Быкаў зрабіў для Беларусі вялізную такую, ну слова “рэкляма” тут не зусім падыходзіць, але хутчэй вялікае знаёмства сьвету зь Беларусьсю. Я памятаю, калі я стаў працаваць у бібліятэцы, гэта было напачатку 1960-х гадоў, крытык Аляксандрава казала, што аб гэтым пісьменьніку яшчэ давядзецца чуць. І сапраўды, пра Быкава пачуў сьвет, пачуў зь вялікага друку. Газэты “Нью-Ёрк Таймс”, “Ньюёркер”, вялікія тоўстыя часопісы аналізавалі ягоную творчасьць. Я памятаю, як пры канцы 1960-х на эміграцыі выйшла па-беларуску “Мёртвым не баліць”, здаецца, у Дэтройце, то калі англамоўны друк даведаўся пра гэта, да мяне пачалі тэлефанаваць і пытацца, дзе гэтую кніжку можна здабыць. Амаль у той самы час выйшаў “Сотнікаў” на францускай мове, і Быкаў раптам пачаў зьяўляцца на іншых мовах. І тут сапраўды Быкаў атаясаміўся і з эпохай як псыхоляг, як аналітык падзеяў, аналітык чалавечых паводзінаў і поўнасьцю асацыяваўся зь Беларусьсю”.
Камэнтуе Рыгор Барадулін:
Слава не задурманіла яму галаву. Яе Быкаў лічыў дымам, што разьвейваецца. Дым той не засьвяціў і не зацямніў яму вочы. На сьвет ён глядзеў чыстым, прарочым поглядам. За што чытачы плацілі яму шчырай любоўю. Так што слава ў Быкава была не афіцыйная, а – народная.
З мора смутку свайго
Дабірайся прылівам.
Будзе шлях твой з выгнаньня
Салодкім ад сьлёз.
Сам сябе пацярпі
Ў гэтым сьвеце цярплівым,
Бо ў сэрцы тваім
Нарадзіўся Хрыстос”.
“Дзякуючы такім людзям, як Быкаў, мы маем гонар, годнасьць, сумленьне, але яшчэ й фундамэнт, на якім стаім, дзякуючы якому мы не ўпадзем”
А якім застаўся Васіль Быкаў у памяці беларускага народу? Апытаньне на гэтую тэму мы правялі ў Магілёве.
Спадар: “Быкаў – гэта несумненна наша, нашае сумленьне. Ён, па мне, яшчэ выконвае такую функцыю чалавека, дзякуючы якому мы апраўдваем сваё існаваньне як нацыі. Дзякуючы такім людзям, як Быкаў, мы маем гонар, годнасьць, сумленьне, але яшчэ й фундамэнт, на якім стаім, дзякуючы якому мы не ўпадзем”.
Спадарыня: “Я не магу проста так сказаць – сумленьне нацыі – проста магу сказаць, што ягоныя творы мне дужа падабаюцца. Думаю, што калі маладыя людзі чытаюць яго, то тады ён насамрэч сумленьне нацыі. Я перакананая, што самым чытаным сярод беларускіх клясыкаў застаецца Васіль Быкаў”.
Спадар: “Для нацыі значыў шмат чаго. Іншая справа – стаўленьне ўлады да яго было не зусім спрыяльным. Імя гэтае ў Беларусі вядомае многім. Гэта быў чалавек-глыба й паводле свайго розуму, і паводле шляху, які яму давялося прайсьці – наўрад ці каму не будзь яшчэ давялося зьведаць такое. Галоўнае, ён заўжды меў сваю думку”.
Спадарыня: “Цудоўныя ягоныя творы, якія застануцца несьмяротнымі. Да жалю, моладзь хаця б ведала іх, хаця б крыху. Рэч у тым, што пэдагог і да жалю я ведаю праграму. І з гэтага гледзішча хацелася б гэтага крыху болей”.
Андрэй Расінскі: “Самым цікавым, мабыць, сёньня была б экранізацыя “Прыпавесьцяў”. Было б вельмі добра, каб яны былі экранізаваныя як анімацыя. Гэта было б абсалютна новым прачытаньнем Быкава”.
Паводле твораў Васіля Быкава пастаўлена шмат фільмаў, тэатральных пастановак, радыёспэктакляў, ёсьць нават опэра і балет.
“Трэцяя ракета”, “Альпійская баляда”, “Дажыць да сьвітаньня”, “Ваўчыная зграя”, “Абэліск”, “Узыходжаньне” “Знак бяды”, тэлефільмы “Доўгія вёрсты вайны”, тэлесэрыял “У пастцы”. Ня ўсе яны адразу былі прызнаныя і ацэненыя. Фільм “На чорных лядах” Валера Панамарова, зьняты ў 1995 годзе, дагэтуль ляжыць на паліцы, бо, паводле тлумачэньня чыноўнікаў ад культуры, “убівае клін паміж беларускім і рускім народамі”.
Не адразу быў выпушчаны на шырокі экран і фільм Ларысы Шапіцькі “Ўзыходжаньне” паводле аповесьці “Сотнікаў”. На думку кінакрытыка Андрэя Расінскага...
“Найлепшай экранізацыяй Быкава, безумоўна, зьяўляецца карціна Ларысы Шапіцькі “Ўзыходжаньне”. Гэта вельмі годнае, вельмі глыбокае, вельмі якаснае кіно. Але зь ім зьвязана шмат дзіўных гісторый. Па-першае, быў вялікі скандал на фэстывалі, калі Райнэр Вэрнэр Фасбіндэр, які ўваходзіў у склад журы на міжнародным фэсьце, не хацеў даваць фільму прыз. Але гэтую ўзнагароду фільму далі.
Фільм баяліся пускаць у пракат. Старшыня Дзяржкіно СССР Ярмаш патэлефанаваў Машэраву і кажа: “Можа, вы б паглядзелі “Ўзыходжаньне”. Пры праглядзе прысутнічаў Элем Клімаў. Машэраў сьціснуў руку Клімаву, і той убачыў, што Машэраў плача. Калі фільм завяршыўся, Машэраў стаў узрушана гаварыць пра карціну. Пасьля гэтага карціна была прынятая”.
Пасьля ўжо фільм атрымаў больш за дзясятак узнагарод і стаў сапраўдным трыюмфам. У ім зьняліся Ўладзімер Гасьцюхін, Барыс Плотнікаў, Анатоль Саланіцын, музыку напісаў Альфрэд Шнітке. А напачатку яго назвалі “рэлігійнай прыпавесьцю зь містычным адценьнем”.
Што да астатніх экранізацый, кінакрытык Андрэй Расінскі выказаў такое меркаваньне:
“Безумоўна, добрая экранізацыя – гэта “Альпійская баляда” з Любоўю Румянцавай. Даволі прафэсійная, але ня самая моцная экранізацыя – “Знак бяды” Пташука. На вялікі жаль, хаця Быкава экранізавалі шмат, Быкаў яшчэ патрабуе экранізацыі, патрабуе новага прачытаньня, новага позірку. Самым цікавым, мабыць, сёньня была б экранізацыя “Прыпавесьцяў”. Было б вельмі добра, каб яны былі экранізаваныя як анімацыя. Гэта было б абсалютна новым прачытаньнем Быкава. І прыпавесьці Быкава зараз выглядаюць самымі цікавымі і самымі вострымі”.
Выбітны беларускі кампазытар Яўген Глебаў напісаў музыку да балету “Альпійская баляда”, Генрых Вагнэр – опэру “Сьцяжынай жыцьця” паводле “Ваўчынай зграі”. Быкава шмат ставілі ў самых розных тэатрах Савецкага Саюза. Быкава ставілі ў МХАТе (ягоную п’есу “Апошні шанс”), у тэатры Маякоўскага ў Маскве, у Санкт-Пецярбурзе.
Натуральна, шмат ставілі яго і ў Беларусі. Зараз на малой сцэне Купалаўскага з посьпехам ідзе “Альпійская баляда”. Галоўны рэжысэр Купалаўскага тэатру Валеры Раеўскі кажа пра сваё рэжысэрскае амплюа:
“Я баталіст. Гэта “Трыбунал” Макаёнка, гэта “Апошні шанс” Быкава, гэта “Радавыя” Дударава, гэта “Страсьці па Аўдзею”. Я яго ведаў добра, даводзілася сустракацца з нагоды “Апошняга шансу”, які я ставіў у 1973 годзе. Гэта была лепшая пастаноўка на той час Быкава. Хаця ён тэатар не любіў і не хаваў гэтага”.
Калі ў Рускім тэатры Валер Масьлюк паставіў “Знак бяды”, Васіль Уладзіміравіч не прыйшоў на прэм’еру. Патлумачыў гэта тым, што ня любіць пастановак па сваіх творах. Барыс Луцэнка ставіў “Пайсьці і не вярнуцца”... І гэты пералік можна працягваць доўга.
Да 65-годзьзя вызваленьня Беларусі Купалаўскі тэатар рыхтуе вялікі спэктакль пра жыцьцё і творчасьць народнага пісьменьніка “Вайна Быкава”, распавёў Валеры Раеўскі:
“Вайна Быкава” – вельмі аб’ёмная назва, памятаеце радкі: “У кожнага паэта ёсьць правінцыя... правінцыя – вайна”. Шматзначная назва... “Вайна Быкава” – што гэта такое? Вайна з самім сабой? Вайна зь кімсьці? Вайна з фашызмам?”
Карэспандэнтка: “Зараз ідзе праца ўжо пад пастаноўкай?”
“Пакуль не, зараз ідзе праца над матэрыялам – над апошнімі працамі Быкава, двума апошнімі тамамі. Галоўнае – стварыць партрэт Быкава, які няўлоўны...”
“Я ўпэўнены, што людзі, якія чытаюць Быкава, якія ведаюць Быкава – гэта людзі якія ўпэўненыя, што Беларусь жыве”
І зноў – апытаньне: мінакі на вуліцах Магілёва згадваюць, якім у іхняй памяці застаўся Васіль Быкаў.
Спадар: “Гэта вялікі беларускі пісьменьнік, якога я паважаю. Я шмат прачытаў ягоных твораў і на беларускай мове, і на рускай. Ягоныя творы па беларуску – гэта проста цуд. Дужа таленавіты чалавек, гэта наша эпоха. Гэта тое, што мы згубілі”.
Спадарыні сталага веку: “Я лічу для кожнага культурнага чалавека гэтае імя вядомае. Ён паказваў трагедыю вайны – чалавечыя перажываньні й пачуцьці. Васіля Быкава мы любім і чытаем. Пры гэтым я хачу сказаць, што яго добра чытаць у арыгінале, на беларускай мове. Хаця я не беларуска, а яна габрэйка. Ніколі ягоны пераклад ня будзе адпавядаць таму, што хацеў аўтар сказаць”.
Юначка: “Гэты чалавек сапраўды паклаў усё сваё жыцьцё дзеля разьвіцьця Беларусі й яе культуры. Я ўпэўненая, што людзі, якія чытаюць Быкава, якія ведаюць Быкава – гэта людзі якія ўпэўненыя, што Беларусь жыве”.
Спадарыня: “Быкаў – гэта волат беларускай літаратуры. Цяжка зараз яшчэ ацаніць ягоную працу. Я думаю што трэба, каб прайшоў яшчэ час, каб беларусы зразумелі каго яны згубілі. Творчасьць Быкава застаецца актуальнай, бо там вельмі добра апісаны характар беларуса. Трэба больш уважліва ставіцца да ягонай думкі, бо ў ёй закладзены вялікі сэнс”.
Барыс Пятровіч: “Быкава чытаюць ня меней зараз, чым учора і пазаўчора. Проста тады была вакол ягонага імя цікавасьць яшчэ і палітычная. Зараз – толькі як да літаратара”
Перадача на замову грамадзкага рэдактара тыдня Рыгора Барадуліна – “Быкаў і сьвет” – выходзіць напярэдадні пятай гадавіны сьмерці пісьменьніка. І 22-га ж чэрвеня Беларусь адзначае 63-я ўгодкі пачатку вайны з гітлераўскай Нямеччынай. Усё далей ад новых пакаленьняў тыя падзеі, пра якія апавядаў Быкаў. Сьвет жыве сёньня новымі жорсткімі ваеннымі рэаліямі. Ці не азначае гэта тое, што цікавасьць да прозы быкаўскай становіцца меншай? Галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў” Барыс Пятровіч спрачаецца з такім падыходам.
Пятровіч: “Мне здаецца, што яго чытаюць ня меней зараз, чым учора і пазаўчора. Проста тады была вакол ягонага імя цікавасьць яшчэ і палітычная. Зараз – толькі як да літаратара”.
Барыс Пятровіч удакладняе думку:
“Я лічу, што Быкава чыталі ў Эўропе і чытаюць цяпер зь ня меншай цікавасьцю. Проста фактычна на нашых вачох адбываецца пераход творчасьці Быкава з катэгорыі сучаснасьці ў катэгорыю вечнага, у клясыку.
Што да новых тэндэнцый у літаратуры, то нібыта пашыраюцца межы маралі, тое, што нельга было казаць ці пісаць учора, чаго нельга было насіць прымяняльна да адзеньня скажам, сёньня можна. Але цнатлівыя ў параўнаньні зь цяперашнімі пісьменьнікамі Дастаеўскі ці Тургенеў, Мапасан ці Заля застаюцца папулярнымі заўсёды, гэта клясыка. І Быкаў стаў упоравень зь імі, увайшоў зь беларускай літаратуры ў сусьветную. І мы можам толькі ганарыцца гэтым”.
Быкава апошнімі гадамі, як вядома, не хацелі друкаваць дзяржаўныя выдавецтвы Беларусі, нават унутры краіны існавалі пэўныя праблемы з пашырэньнем ягоных кніг, што ўжо казаць тады пра замежжа?!
Пятровіч: “Вядома, нашыя ўнутраныя праблемы ўплываюць на агульную сытуацыю, але наколькі яны ўплываюць: ці цалкам адмоўна, ці цалкам станоўча – пра гэта вельмі цяжка меркаваць. Прынамсі тое, што ў свой час Васіль Уладзімеравіч зьехаў за мяжу, а не застаўся тут, гэта надало, мне здаецца, імпульсу вядомасьці. Бо гэта было жахліва, абсалютна нелягічна і незразумела – як такі пісьменьнік, пісьменьнік такога ўзроўню, які жыцьцё сваё прысьвяціў разьвянчаньню фашызму, вымушаны быў зьехаць жыць у краіну да пераможаных. Прынамсі гэта, мне здаецца, паўплывала на ягоную вядомасьць”.
У эўрапейскіх краінах адладжаная сыстэма прапаганды, прамоцыі ўласнай культуры і літаратуры за мяжой, гэтаму надаецца сур’ёзная ўвага з боку дзяржавы. У савецкія часы ўлады дбалі пра распаўсюджваньне перакладаў лепшых пісьменьнікаў, таксама і Васіля Быкава, ў тым ліку і ў заходніх краінах. Сёньня сытуацыя зьмянілася.
Пятровіч: “Пакуль беларуская дзяржава будзе знаходзіцца ў такім стане, ня будзе цікавіцца беларускай культурай увогуле, ня толькі літаратурай, пакуль яна ня будзе прапагандаваць яе ў сьвеце так, як гэта робяць той жа Інстытут польскі ці Інстытут швэдзкі, як Інстытут Гётэ, да прыкладу, то вядома, нас у сьвеце будуць ведаць менш, нас у цэлым і лепшых нашых пісьменьнікаў, такіх як Васіль Уладзімеравіч Быкаў. Гэта заканамерна і нікуды ад гэтага не падзенесься”.
А вось сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў літаратурны крытык Ігар Жук з Горадні настроены ўвогуле пэсымістычна, ён мяркуе, што Быкава чытаюць цяпер за мяжой, і ня толькі за мяжой, значна менш.
“Думаю, цяпер зусім іншая сытуацыя. За апошнія пару дзясяткаў гадоў усё карэнным чынам перамянілася ў агульнаэстэтычнай інфармацыйнай прасторы. Цяпер ні Быкава, ні Стопарда не чытаюць, як раней. Клясыка абсалютна нікому не патрэбная. Грамадзтва, ня толькі наша, перастала быць грамадзтвам эстэтычных запатрабаваньняў. Цяпер “Гары Потэр”, камэрцыйная літаратура, і гэта татальная сытуацыя. Літаратура, тым больш як мастацтва слова, нічога ня значыць. Нікому не патрэбна мастацтва слова, дый слова перастае быць патрэбным. Літаратура зьнікае”.
У гэтай сытуацыі шанцаў для больш шырокай увагі замежных чытачоў да творчасьці Васіля Быкава, лічыць крытык Ігар Жук, менее. Ён гаворыць, што ў сьвеце існуе мноства выдатных пісьменьнікаў, такіх як Быкаў, але мы іх проста ня ведаем. Сёньня вялікімі тыражамі выходзяць “раскручаныя” аўтары.
“Тут наша дзяржава проста ўдала трапіла ў тон і фон часу. Культура рэальная не патрэбная, ну а нашай дзяржаве яна ўдвайне не патрэбная. Літаратурны працэс не патрэбны, і Быкаў у гэтым сэнсе таксама застаецца самотным дрэвам ва ўсім гэтым некультурным працэсе. Мы на гэтае дрэва і молімся цяпер”.
Камэнтуе Рыгор Барадулін:
Васіль Быкаў – гэта сымбаль Беларусі. Асоба, якая ўвабрала ў сябе ўвесь сьвет, а сьвет ведае Беларусь па творчасьці Васіля Быкава.
Ён перакладзены на шматлікія мовы, па ягоных творах пастаўленыя п’есы, зьнятыя фільмы. Яго ведаюць і літаратары, і дзяржаўныя дзеячы.
У Вушацкі музэй у 1990-х гадах прыехала афрыканская дэлегацыя. Ім расказвалі пра партызаншчыну, пра будаўніцтва сьветлай будучыні, аднак госьці драмалі. Нібыта ў сьпёку. Аднак калі пачулі слова “Быкаў”, умомант ажывіліся. І дырэктар музэя сказаў тады: даляр паўсюль даляр, а Васіль Быкаў і ў Афрыцы Быкаў…
Ён пасланы да нас Богам. Гэта апостал нацыі.
Падчас самага страшнага выпрабаваньня для чалавека – вайны – выявілася, што Бог бярог яго. Вы ж ведаеце, што на Ўкраіне, Кіраваградчыне, на помніку выбіта імя Васіля Быкава як загіблага. Менш ведаюць пра другі выпадак, пра які сам ён расказваў. Сьмершавец трос пісталетам перад маладзенькім лейтэнанцікам Васілём: “Я цябе расстраляю!” Аднак празь дзьве гадзіны сьмершаўцу адарвала абедзьве рукі… Гэта была боская кара за замах на прарока нацыі.
Васіль Быкаў увабраў у сябе сьвет. І сьвет можа сябе бачыць у быкаўскіх творах, як у люстэрку.
Роўных яму у нас пакуль няма. Быкаў як пісьменьнік варты лічыцца майстрам сусьветнага маштабу. Безь яго не ўяўляюцца ні Беларусь, ні беларуская літаратура.
Калі часьцяком чую пытаньне: “Як нам вярнуцца ў Эўропу?”, мне становіцца сьмешна. Тут тое самае, як стаяць у рацэ і гаварыць: “Як увайсьці ў раку?”
Мы – эўрапейцы. Эўрапейскасьць нашую яшчэ раз падкрэсьліў, яшчэ раз зацьвердзіў Васіль Быкаў. Сваімі творчасьцю і сьветапоглядам. Няма больш у нас такога літаратара, паўтаруся, па якім бы сьвет так добра ведаў Беларусь.
Я думаю, дасьледчыкам і перакладчыкам яшчэ запатрабуецца прыкласьці шмат высілкаў, каб пашырыць прысутнасьць Быкава ў сьвеце. Бо хоць ён і перакладаўся, аднак малавата.
19 чэрвеня, як вядома, дзень ягонага нараджэньня. Гадамі я пісаў Васілю на гэтае сьвята і паштоўкі, і вершы. Гэтая гадавіна ня стала выключэньнем: я зноў напісаў паштоўку Быкаву. Бо ён па-ранейшаму жывы для мяне. Як жывы ён і для ўсіх тых, хто любіць Беларусь і беларускае слова.
Слова пакідае зорны сьлед,
Бо яго сьвятарыць
Бог паклікаў.
Сёньня ведае вяльможны сьвет:
Беларусь дзяржавіць
Там, дзе Быкаў.
* * *
Чарговы грамадзкі рэдактар – вядомы дэмакратычны палітык Юры Хадыка. Ён замовіў журналістам “Свабоды” падрыхтаваць перадачу на тэму “Кампраміс як сродак выйсьця з палітычнага крызісу ў дэмакратычным лягеры”. Яна прагучыць у пятніцу, 27 чэрвеня. А цягам тыдня ў ранішнім эфіры Юры Хадыка будзе разважаць пра ролю кампрамісаў у жыцьці сучаснай Беларусі.